Скрыть
15:2
15:3
15:5
15:6
15:7
15:11
15:12
15:15
15:16
15:17
15:20
15:22
15:23
15:25
15:26
15:27
15:28
15:29
15:31
15:33
15:34
15:35
15:36
15:37
15:38
15:39
Глава 23 
23:1
23:2
23:3
23:7
23:10
23:11
23:15
23:16
23:17
23:18
23:20
23:22
23:24
23:25
23:26
23:28
23:29
23:30
23:31
23:32
23:36
Тады прыходзяць да Іісуса іерусалімскія кніжнікі і фарысеі і кажуць:
чаму вучні Твае паруша́юць пада́нне ста́рцаў? бо не ўмываюць яны рук сваіх, калі ядуць хлеб.
А Ён сказаў ім у адказ: чаму і вы паруша́еце за́паведзь Божую дзе́ля пада́ння вашага?
Бо запаве́даў Бог, сказаўшы: “шануй бацьку і маці”; і: “хто зласло́віць на бацьку альбо маці, смерцю няхай памрэ”.
А вы ка́жаце: калі хто скажа бацьку альбо маці: “дар Богу — тое, што ты ад мяне скарыста́ў бы”,
той можа і не ўшанаваць бацьку свайго альбо маці сваю; такім чы́нам вы скасава́лі за́паведзь Божую дзе́ля пада́ння вашага.
Крываду́шнікі! добра прарочыў пра вас Іса́ія, ка́жучы:
“набліжа́юцца да Мяне людзі гэтыя ву́снамі сваімі і ўшаноўваюць Мяне языком; а сэрца іх знахо́дзіцца далёка ад Мяне;
але ма́рна шануюць Мяне, навуча́ючы вучэнням, устанаўле́нням чалавечым”.
І, паклíкаўшы народ, сказаў ім: слухайце і разумейце:
не тое, што ўваходзіць у ву́сны, апага́ньвае чалавека; а што выходзіць з ву́снаў, тое апага́ньвае чалавека.
Тады вучні Яго, прыступíўшы, сказалі Яму: ці ведаеш, што фарысеі, пачуўшы слова гэтае, спакусíліся?
А Ён сказаў у адказ: усякая расліна, якую не Айцец Мой Нябесны пасадзіў, будзе вы́каранена.
Пакіньце іх: яны — сляпыя павадыры́ сляпых; а калі сляпы сляпога вядзе, дык або́два ў яму ўпаду́ць.
А Пётр сказаў Яму ў адказ: растлумач нам прытчу гэтую.
Іісус жа сказаў: няўжо і вы яшчэ не ма́еце разуме́ння?
Хіба́ яшчэ не разуме́еце, што ўсё, што ўваходзіць у ву́сны, праходзіць у чэ́рава і выво́дзіцца прэч?
А тое, што выходзіць з ву́снаў, — з сэ́рца выхо́дзіць; і яно апаганьвае чалавека.
Бо з сэ́рца выхо́дзяць ліхíя по́мыслы, забойствы, пралюбадзе́йствы, блуд, крадзяжы́, ілжы́выя све́дчанні, блюзне́рствы —
гэта апага́ньвае чалавека. а есці няўмытымі рукамі — не апага́ньвае чалавека.
І, выйшаўшы адтуль, адышоў Іісус у ме́жы Ты́рскія і Сідо́нскія.
І вось, жанчына Ханане́янка, выйшаўшы з тых мясцін, закрычала Яму: памілуй мяне, Госпадзі, Сыне Давідаў, дачка́ мая ця́жка паку́туе ад дэмана.
Але Ён не адказаў ёй ні слова. І вучні Яго, прыступíўшы, прасілі Яго, ка́жучы: адпусці яе, бо крычыць услед нам.
А Ён сказаў у адказ: Я пасла́ны толькі да загíнуўшых авечак дому Ізра́ілевага.
А яна, падышоўшы, кла́нялася Яму, ка́жучы: Госпадзі! памажы мне.
А Ён сказаў у адказ: нядобра ўзяць хлеб ад дзяцей і кінуць сабачаня́там.
Яна ж сказала: так, Госпадзі! але і сабачаня́ты ядуць крошкі, якія па́даюць са стала гаспадаро́ў іх.
Тады Іісус сказаў ёй у адказ: о, жанчына! вялікая вера твая; няхай будзе табе, як ты хочаш. І ацалíлася яе дачка́ ў тую ж гадзíну.
І, адышоўшы адтуль, прыйшоў Іісус да мора Галіле́йскага і, падняўшыся на гару, сеў там.
І прыступíла да Яго мноства людзей, ма́ючы з сабою кульга́вых, сляпых, нямы́х, зняве́чаных і іншых многіх, і паклалі іх да ног Іісусавых; і Ён ацалíў іх;
так што народ здзіўля́ўся, ба́чачы, як нямы́я гаво́раць, зняве́чаныя становяцца здаровымі, кульга́выя ходзяць і сляпы́я бачаць; і праслаўля́ў ён Бога Ізра́ілевага.
А Іісус, паклікаўшы вучняў Сваіх, сказаў ім: шкада́ Мне людзей, бо ўжо тры дні застаю́цца пры Мне, і няма чаго ім есці; і адпусцíць іх галоднымі не хачу, каб не аслабе́лі ў дарозе.
І кажуць Яму вучні Яго: адкуль нам узяць у пусты́ні столькі хлябо́ў, каб накармíць гэ́тулькі людзей?
І кажа ім Іісус: колькі ў вас хлябо́ў? А яны адказалі: сем, і некалькі ры́бінак.
І загадаў лю́дзям узле́гчы на зямлю́.
І, узяўшы сем хлябо́ў і рыбу, узнёс падзяку, пераламíў і даў вучням Сваім, а вучні — лю́дзям.
І елі ўсе, і насы́ціліся; і назбіра́лі рэшты кавалкаў сем кашоў поўных.
А тых, што елі, было́ чатыры тысячы чалавек, акрамя́ жанчын і дзяцей.
І, адпусціўшы народ, Ён увайшоў у лодку і прыбы́ў у ме́жы Магдалíнскія.
Тады Іісус прамовіў да народу і да вучняў Сваіх,
ка́жучы: на Маісеевым паса́дзе селі кніжнікі і фарысеі.
Дык вось, усё, што яны кажуць вам захоўваць, захоўвайце і рабіце; а паводле ўчынкаў іхніх не рабіце, бо яны гавораць, ды не робяць.
Яны звя́зваюць цяжа́ры вялікія і непасíльныя і ўсклада́юць на плечы лю́дзям, а самі не хочуць і пальцам зру́шыць іх.
Усе справы свае яны робяць дзе́ля таго, каб бачылі іх людзі; пашыра́юць філактэ́рыі свае ды павялічваюць кутасы́ на адзенні сваім.
Лю́бяць таксама узляжа́ць напе́радзе на гасцінах, і напе́радзе сядзе́ць у сінагогах,
і каб віталі іх на плошчах, і каб людзі клíкалі іх: “вучыцель! вучыцель!”
А вы не называйцеся вучы́целямі, бо адзін у вас Вучыцель — Хрыстос, а ўсе вы — браты́.
І айцом сваім не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец, Які на нябёсах.
І не называ́йцеся настаўнікамі, бо адзін у вас Настаўнік — Хрыстос.
Бо́льшы з вас няхай будзе вам слугою.
Бо хто ўзвыша́е сябе, той прынíжаны будзе; а хто прыніжа́е сябе, будзе ўзвы́шаны.
Го́ра вам, кніжнікі і фарысеі, крываду́шнікі, што зачыня́еце Царства Нябеснае перад людзьмí; бо самі не ўвахо́дзіце і тым, што ўвахо́дзяць, не даяце́ ўвайсцí.
Гора вам, кніжнікі і фарысеі, крывадушнікі, што паяда́еце дамы́ ўдоў і напака́з доўга моліцеся: за тое пры́меце тым большае асуджэ́нне.
Го́ра вам, кніжнікі і фарысеі, крываду́шнікі, што прахо́дзіце мора і су́шу, каб прыдба́ць хоць аднаго новага верніка; і калі гэта адбываецца, вы ро́біце яго сы́нам гее́ны, удвая́ горшым за вас.
Го́ра вам, павадыры́ сляпыя, што кажаце: “калі хто пакляне́цца храмам, гэта нічога; а калі хто пакляне́цца золатам храма, то вінаваты”.
Неразумныя і сляпыя! што большае: золата ці храм, які асвячае золата?
І яшчэ ка́жаце: “калі хто пакляне́цца ахвя́рнікам, гэта нічога; а калі хто пакляне́цца да́рам, які на ім, то вінава́ты”.
Неразумныя і сляпыя! што бо́льшае: дар ці ахвя́рнік, які асвяча́е дар?
Дык вось, хто кляне́цца ахвя́рнікам, той кляне́цца ім і ўсім, што на ім;
і хто кляне́цца храмам, той кляне́цца ім і Тым, Хто жыве́ ў ім;
і хто кляне́цца небам, той кляне́цца Прастолам Божым і Тым, Хто сядзíць на ім.
Го́ра вам, кніжнікі і фарысеі, крываду́шнікі, што даяце́ дзесяціну з мя́ты, анíсу і кме́ну, і адкінулі больш важнае ў законе: суд, міласць і веру; і гэта трэба было рабіць, і таго не пакіда́ць.
Павадыры́ сляпыя, што адцэ́джваеце камара́, а вярблю́да праглына́еце!
Го́ра вам, кніжнікі і фарысеі, крываду́шнікі, што ачышча́еце зво́нку ча́шы і мíсы, а усярэ́дзіне яны поўныя хцíвасці і няўстры́манасці.
Фарысей сляпы! ачысці перш сярэ́дзіну ча́шы і мíсы, каб і звонку яны былí чыстымі.
Го́ра вам, кніжнікі і фарысеі, крываду́шнікі, што робіцеся падобнымі да пабе́леных магіл, якія зво́нку здаюцца прыгожымі, а ўсярэ́дзіне поўныя касцей мерцвякоў і ўсялякага бруду;
так і вы знешне здаяце́ся лю́дзям праведнымі, а ўсярэ́дзіне поўныя крываду́шнасці і беззаконня.
Го́ра вам, кніжнікі і фарысеі, крываду́шнікі, што будуеце грабнíцы прарокам і ўпрыгожваеце помнікі праведнікам,
і кажаце: “калі б мы жылí ў дні бацькоў нашых, то не былí б саўдзе́льнікамі іх у праліццí крыві прарокаў”;
гэтым вы самі све́дчыце су́праць сябе, што вы сыны́ тых, якія забілі прарокаў.
Дапаўняйце і вы меру бацькоў вашых.
Зме́і, адро́ддзе яхíдніна! як пазбе́гнеце вы асуджэ́ння на гее́ну?
Таму, вось, Я пасылаю да вас прарокаў, і мудрацоў, і кніжнікаў; і некаторых з іх вы заб’яце́ і распняце́, а некаторых будзеце біць у сінагогах вашых і гнаць з горада ў горад;
каб прыйшла на вас уся кроў праведная, пралíтая на зямлі, ад крывí Авеля праведнага да крывí Заха́рыі, сына Варахíевага, якога вы забілі паміж храмам і ахвярнікам.
Праўду кажу вам: усё гэта пры́йдзе на род гэты.
Іерусаліме, Іерусаліме, які забіваеш прарокаў і каме́ннем пабіва́еш пасла́ных да цябе! колькі разоў хацеў Я сабраць дзяцей тваіх, як птушка збірае птушанят сваіх пад кры́лы, і вы не захацелі!
Вось, пакіда́ецца вам дом ваш пусты.
Бо кажу вам: не ўбачыце Мяне з гэтага часу, пакуль не ўсклікнеце: “благаславёны Той, Хто прыхо́дзіць ў імя́ Гасподняе!”
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible