Скрыть
5:1
5:4
5:8
5:9
5:11
5:12
5:13
У канец, пра спа́дчынніцу, псалом Давіда.
Выслухай, Госпадзі, словы мае, прымí ускліка́нне маё.
Звярні ўвагу на голас мале́ння майго, Цару мой і Божа мой! Бо Табе я буду маліцца, Госпадзі.
Зранку пачуй голас мой, зранку я стану перад Табою і Ты ўбачыш мяне.
Таму што Ты Бог, Які не жадае́ беззаконня: не застане́цца пры Табе ліхадзей;
і не ўтрымаюцца беззаконныя перад вачыма Тваімі; Ты ўзненавідзеў усіх, хто чы́ніць беззаконне.
Загубіш Ты ўсіх, хто гаворыць няпраўду; чалавека, які пра́гне крывí і падма́ну, цура́ецца Гасподзь.
Я ж, па вялікай міласці Тваёй, увайду ў дом Твой, пакланюся храму святому Твайму ў стра́ху перад Табою.
Госпадзі, настаў мяне праўдаю Тваёю; перад абліччам ворагаў маіх зрабі прамым шлях мой да Цябе.
Бо няма ў іх ву́снах праўды, сэрца іх — поўнае марнасці, магіла адкрытая — горла іх, языкамі сваімі падма́нвалі яны.
Судзі іх, Божа! Няхай адмовяцца яны ад задум сваіх; з-за мноства грахоў іх адрынь іх, бо яны прагнявілі Цябе, Госпадзі.
І няхай узрадуюцца ўсе, хто спадзяецца на Цябе, няхай лікуюць вечна; і Ты ўсе́лішся ў іх; і будуць хвалíцца Табою ўсе, хто лю́біць імя́ Тваё.
Бо Ты благаславіш праведніка, Госпадзі; спага́даю, нібы даспе́хамі, Ты ахава́ў нас.
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible