Скрыть
18:1
18:3
18:5
18:13
18:14
18:17
18:19
18:20
18:22
18:23
18:24
18:25
18:26
18:27
18:28
18:29
18:30
18:31
18:32
18:33
18:34
18:35
У той час прыступíлі вучні да Іісуса, ка́жучы: хто ж бо́льшы ў Царстве Нябесным?
Іісус жа, паклíкаўшы дзіця́, паставіў яго сярод іх
і сказаў: праўду кажу вам, калі не наве́рнецеся і не будзеце, як дзеці, не ўво́йдзеце ў Царства Нябеснае.
Дык вось, хто ўпако́рыцца і стане, як гэтае дзіця́, той бо́льшы ў Царстве Нябесным.
І хто пры́ме адно такое дзіця́ ў імя́ Маё, той Мяне прыма́е.
А хто спаку́сіць аднаго з малы́х гэтых, што веруюць у Мяне, таму лепей было б, каб павесілі жаро́н млынавы́ на шы́ю яму́ і ўтапілі ў глыбінí марской.
Гора свету ад спакус, бо павінны прыйсцí спаку́сы; але гора таму чалавеку, праз якога спаку́са прыхо́дзіць.
Калі ж рука твая альбо нага твая спакуша́е цябе, адсячы́ яе і кінь ад сябе: лепш табе ўвайсці ў жыццё без рукí альбо без нагі, чым, дзве рукí і дзве нагі маючы, быць укíнутым у агонь вечны.
І калі вока тваё спакуша́е цябе, вы́рві яго і кінь ад сябе: лепш табе з адным вокам ў жыццё ўвайсці, чым, два вокі маючы, быць укíнутым у гее́ну вогненную.
Глядзіце, не пагарджа́йце ніво́дным з малы́х гэтых; бо кажу вам, што Ангелы іх на нябёсах заўсёды ба́чаць аблíчча Айца Майго Нябеснага.
Бо прыйшоў Сын Чалавечы, каб спасцí тое, што загíнула.
Як вам здаецца? Калі б у нейкага чалавека было сто авечак і заблудзíлася адна з іх, то ці не пакіне ён дзевяноста дзевяцí ў гара́х і не пойдзе шукаць тую, што заблудзíлася?
І калі ўдасца знайсці яе, праўду кажу вам, што ён радуецца за яе болей, чым за дзевяноста дзевяць, якія не заблудзíліся.
Гэтакса́ма няма волі Айца вашага Нябеснага, каб загінуў адзін з малы́х гэтых.
Калі ж саграшы́ць су́праць цябе брат твой, ідзі і вы́крый яго сам-на́сам; калі паслу́хаецца цябе, то прыдба́ў ты брата твайго.
А калі не паслу́хаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго альбо двух, каб ву́снамі двух альбо трох све́дкаў пацве́рдзілася кожнае слова.
Калі ж не паслу́хаецца іх, скажы царкве; а калі і царквы не паслу́хаецца, то няхай будзе ён табе як язычнік і мы́тнік.
Праўду кажу вам: што́ вы звя́жаце на зямлі, тое будзе звя́зана на небе; і што́ развя́жаце на зямлі, тое будзе развя́зана на небе.
Праўду таксама кажу вам, што калі двое з вас паго́дзяцца на зямлі прасіць за любую справу, то, чаго б ні папрасíлі, будзе ім ад Айца Майго, Які на нябёсах.
Бо дзе двое альбо трое сабра́ліся ў імя́ Маё, там Я сярод іх.
Тады прыступіў да Яго Пётр і сказаў: Госпадзі! колькі разоў дарава́ць брату майму, які грашы́ць су́праць мяне́ ці да сямі разоў?
Кажа яму Іісус: не кажу табе: “да сямі”, а да сямíдзесяці разоў па сем.
Таму Царства Нябеснае падобна да цара, які захацеў праве́сці разлíкі з раба́мі сваімі.
Калі ён пачаў право́дзіць разлíкі, прывялі да яго кагосьці, хто быў вíнен яму дзесяць тысяч тала́нтаў.
А паколькі ён не меў чым аддаць, то яго ўлада́р загадаў прадаць яго, і жонку яго, і дзяцей, і ўсё, што ён меў, і адда́ць доўг.
Тады раб той упаў і, кла́няючыся яму, казаў: “уладару́! будзь цярплíвы да мяне, і ўсё табе заплачу́”.
І ўлада́р раба таго, злíтаваўшыся, адпусцíў яго і доўг дарава́ў яму.
А раб той, вы́йшаўшы, знайшоў аднаго з тава́рышаў сваіх, які вíнен яму быў сто дына́рыяў, і, схапіўшы яго, душы́ў, ка́жучы: “аддай мне, што вíнен”.
Тады тава́рыш яго ўпаў у ногі яму́, прасіў яго і казаў: “будзь цярплíвы да мяне, і ўсё аддам табе”.
Але той не захацеў, а пайшоў і кінуў яго ў цямнíцу, пакуль не адда́сць доўгу.
Тава́рышы яго, убачыўшы, што зда́рылася, засмуцíліся вельмі і, прыйшоўшы, расказалі ўладару́ свайму пра ўсё, што адбыло́ся.
Тады яго ўлада́р клíча яго і кажа: “ліхí раб! увесь доўг той я дарава́ў табе, бо ты ўпрасíў мяне;
ці не нале́жала і табе памíлаваць тава́рыша твайго, як і я цябе памíлаваў?”
І, разгне́ваўшыся, яго ўлада́р перадаў яго ка́там, пакуль не адда́сць усяго доўгу свайго.
Так і Айцец Мой Нябесны зробіць з вамі, калі не дару́е ад сэрца свайго кожны з вас брату свайму правíн яго.
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible