Скрыть
3:1
3:2
3:5
3:10
3:13
3:14
3:15
3:18
3:20
3:22
3:24
3:25
3:26
3:27
3:28
3:29
3:30
3:31
3:32
3:33
Глава 4 
4:2
4:3
4:5
4:6
4:7
4:9
4:13
4:15
4:17
4:18
4:20
4:21
4:22
4:23
4:26
4:28
4:29
4:30
4:34
4:35
4:36
4:37
4:39
4:42
4:44
У пятнаццаты ж год праўле́ння ке́сара Тыве́рыя, калі Понцій Пілат быў правíцелем у Іудзеі, Ірад быў тэтра́рхам у Галіле́і, а Філіп, брат яго, тэтра́рхам у Ітурэ́і і Траханíцкай зямлі, а Ліса́ній тэтра́рхам у Авіліне́і,
пры першасвятарах Анне і Каіа́фе, было́ слова Божае да Іаана, сына Заха́рыі, у пусты́ні.
І прайшоў ён усё навако́лле Іарданскае, прапаве́дуючы хрышчэ́нне пакая́ння дзе́ля адпушчэ́ння грахоў,
як напíсана ў кнізе слоў Іса́іі прарока: “голас таго, хто клíча ў пусты́ні: падрыхту́йце шлях Госпаду, про́стымі зрабíце сце́жкі Яму;
кожны дол няхай напо́ўніцца, і кожная гара́ і ўзгорак няхай панíзяцца, і крывое няхай вы́прастаецца, і няроўныя дарогі стануць гла́дкімі,
і ўбачыць кожная плоць спасе́нне Божае”.
І вось сказаў народу, які прыходзіў хрысцíцца ад яго: адро́ддзе яхíдніна! хто намо́віў вас уцяка́ць ад будучага гневу?
Прынясíце ж годныя плады́ пакая́ння і не думайце гаварыць самі сабе: “айцец ў нас Аўраам”; бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узве́сці дзяцей Аўрааму.
Ужо і сяке́ра пры ко́рані дрэў ляжы́ць: бо ўсякае дрэва, якое не прыно́сіць добрага плоду, ссяка́юць і кíдаюць у агонь.
І пытаўся ў яго народ, ка́жучы: што ж рабіць нам?
Ён жа гаворыць ім у адказ: хто ма́е дзве кашу́лі, няхай дасць таму, хто не ма́е, і хто ма́е ежу, няхай зробіць гэтаксама.
Прыйшлі і мы́тнікі хрысцíцца ад яго і сказалі яму: настаўнік! што нам рабіць?
А ён сказаў ім: нічога больш за вы́значанае вам не спаганя́йце.
Пыталіся ў яго таксама і воіны, гаво́рачы: а нам што рабіць? І сказаў ім: не чынíце крыўды нікому, не даносьце і задавальня́йцеся пла́тай сваёй.
Калі ж народ быў у чака́нні і ўсе разважа́лі ў сэ́рцах сваіх пра Іаана, ці не Хрыстос ён, —
адказаў Іаан усім, гаворачы: я вадою хрышчу́ вас, але ідзе Мацнейшы за мяне, у Якога я нява́рты развяза́ць раме́нь абутку Яго; Ён будзе хрысцíць вас Духам Святым і агнём.
Лапа́та Яго ў руцэ́ Яго, і Ён ачы́сціць гумно́ Сваё, і збярэ́ пшаніцу ў жы́тніцу Сваю, а мякíну спа́ліць агнём непага́сным.
І многа ў чым іншым настаўля́ючы, дабраве́сціў ён народу.
А Ірад тэтра́рх, выкрыва́ны ім за Ірадыя́ду, жонку Філіпа, брата свайго, і за ўсё ліхое, што зрабіў Ірад,
дада́ў да ўсяго яшчэ і тое, што зачынíў Іаана ў цямнíцы.
І ста́лася: калі хрысцíўся ўвесь народ, і Іісус, ахрысцíўшыся, маліўся, раскры́лася неба,
і сышоў на Яго Дух Святы́ ў цяле́сным вы́глядзе, як голуб, і голас быў з неба, які прамовіў: Ты Сын Мой Узлю́блены, Цябе Я ўпадаба́ў.
А Сам Іісус меў гадоў трыццаць, калі распачына́ў, і быў, як думалі, Сын Іо́сіфаў, Ілíеў,
Матфа́таў, Левíеў, Мелхíеў, Іана́еў, Іо́сіфаў,
Матафíеў, Амо́саў, Нау́маў, Еслíмаў, Нагге́еў,
Маа́фаў, Матафíеў, Семеíеў, Іо́сіфаў, Іу́даў,
Іаана́наў, Рыса́еў, Зарава́велеў, Салафіíлеў, Ніры́еў,
Мелхíеў, Аддзíеў, Каса́маў, Елмада́маў, Íраў,
Іасíеў, Еліезе́раў, Іары́маў, Матфа́таў, Левíеў,
Сімяо́наў, Іу́даў, Іосіфаў, Іана́наў, Еліакíмаў,
Мелеа́еў, Маіна́наў, Маттафа́еў, Нафа́наў, Давíдаў,
Іесе́еў, Авíдаў, Вао́заў, Салмо́наў, Наасо́наў,
Амінада́ваў, Ара́маў, Есро́маў, Фарэ́саў, Іу́даў,
Іа́каваў, Ісаа́каў, Аўраа́маў, Фа́раў, Нахо́раў,
Серу́хаў, Рага́ваў, Фале́каў, Еве́раў, Са́лаў,
Каіна́наў, Арфакса́даў, Сíмаў, Но́еў, Ла́мехаў,
Мафуса́лаў, Ено́хаў, Іарэ́даў, Малелеíлаў, Каіна́наў,
Ено́саў, Сíфаў, Ада́маў, Божы.
Іісус жа, поўны Духа Святога, вярнуўся ад Іардана; і паве́дзены быў Духам у пусты́ню,
дзе сорак дзён спакуша́ў Яго дыявал; і не еў нічога ў тыя дні; а як скончыліся яны, урэ́шце адчуў голад.
І сказаў Яму дыявал: калі Ты Сын Божы, скажы ка́меню гэтаму, каб стаў хле́бам.
І сказаў Іісус яму ў адказ: напíсана, што “не хлебам адным будзе жыць чалавек, а ўсякім словам Божым”.
І, узвёўшы Яго на высокую гару́, паказаў Яму дыявал усе царствы све́ту ў імгне́нне часу,
і сказаў Яму дыявал: Табе дам усю ўла́ду гэтую і славу іх, бо мне яна перада́дзена, і я, каму хачу, даю́ яе;
і вось, калі Ты пакло́нішся перада мною, будзе ўсё Тваё.
І ў адказ Іісус сказаў яму: адыдзí ад Мяне, сатана; бо напíсана: “Госпаду Богу твайму пакланя́йся і Яму аднаму служы́”.
І павёў Яго ў Іерусалім, і паставіў Яго на крыле́ храма, і сказаў Яму: калі Ты Сын Божы, кінься адсюль уніз;
бо напíсана: “Ангелам Сваім Ён нака́жа пра Цябе ахава́ць Цябе;
і на рука́х панясу́ць Цябе, каб не спатыкну́ўся Ты аб ка́мень нагою Тваёю”.
І ў адказ Іісус сказаў яму: ска́зана: “не спакуша́й Госпада Бога твайго”.
І, скончыўшы ўсё спакушэ́нне, дыявал адышоў ад Яго да пэўнага часу.
І вярнуўся Іісус у сіле Духа ў Галілею; і вестка пра Яго разышла́ся па ўсім навако́ллі.
І Ён вучыў у іх сінагогах, і ўсімі быў сла́ўлены.
І прыйшоў у Назарэт, дзе быў узгадава́ны, і ўвайшоў, па звы́чаю Свайму, у дзень суботні ў сінагогу, і ўстаў, каб чытаць.
І падалí Яму кнігу Іса́іі прарока; і, разгарну́ўшы кнігу, Ён знайшоў ме́сца, дзе было напíсана:
“Дух Гасподні на Мне, бо Ён пама́заў Мяне дабраве́сціць убогім, паслаў Мяне ацалíць скру́шаных у сэрцы, абвясцíць палонным вызвале́нне і сляпым віду́шчасць, адпусцíць прыгне́чаных на волю,
абвясцíць год Гасподні спрыя́льны”.
І, згарну́ўшы кнігу, аддаў служыцелю і сеў; і вочы ўсіх у сінагозе былі зве́рнуты да Яго.
І Ён пачаў гаварыць ім: сёння спо́ўнілася пісанне гэтае, пачутае вамі.
І ўсе засве́дчылі Яму гэта, і дзівíліся сло́вам благадаці, якія выхо́дзілі з вуснаў Яго, і гаварылі: ці не Іосіфаў гэта Сын?
Ён жа сказаў ім: вы, пэўна, скажаце Мне гэтае выслоўе: “ле́кару! ацалí само́га сябе”; тое, што, як мы чулі, адбыло́ся ў Капернау́ме, зрабі і тут, на ба́цькаўшчыне Тваёй.
І сказаў: праўду кажу вам, што ніякага прарока не прымаюць на ба́цькаўшчыне яго.
Па праўдзе кажу вам: многа было́ ўдоў у Ізраілі ў дні Іліí, калі зачы́нена было неба на тры гады і шэсць месяцаў, так што настаў голад вялікі па ўсёй зямлі;
і ні адной з іх не быў пасла́ны Ілія́, толькі ў Сарэ́пту Сідо́нскую, да жанчыны-ўдавы́;
і шмат было пракажо́ных у Ізра́ілі пры Елісе́і прароку, і ніводзін з іх не быў ачы́шчаны, акрамя Неема́на Сірыянíна.
І напоўніліся я́расцю ўсе ў сінагозе, пачуўшы гэта;
і, падняўшыся, вы́гналі Яго прэч з горада, і павялі Яго на верх гары́, на якой горад іх быў пабудаваны, каб скíнуць Яго;
Ён жа, прайшоўшы паміж імі, адышоў.
І спусціўся ў Капернау́м, горад Галілейскі; і вучыў іх па суботах.
І здзіўляліся вельмі вучэнню Яго, бо з ула́даю было́ слова Яго.
І быў у сінагозе чалавек, які меў духа дэмана нячыстага, і закрычаў моцным голасам,
ка́жучы: пакінь; што Табе да нас, Іісусе Назаранíне? Ты прыйшоў загубíць нас; ведаю Цябе, хто Ты, Святы́ Божы.
Але Іісус забаранíў яму, ка́жучы: змоўкні і выйдзі з яго. І дэман, кінуўшы яго на сярэ́дзіну, выйшаў з яго, зусім не пашкодзіўшы яму.
І жах ахапíў усіх, і размаўлялі паміж сабою, гаворачы: што́ гэта за слова, што Ён з ула́даю і сілаю зага́двае духам нячыстым, і яны выхо́дзяць?
І разне́слася по́галаска пра Яго па ўсіх навако́льных мясцíнах.
Вы́йшаўшы з сінагогі, Ён увайшоў у дом Сíмана; а це́шча Сíманава была́ ахо́плена моцнай гара́чкай; і прасілі Яго за яе.
І, стаўшы над ёю, Ён забаранíў гара́чцы; і пакінула яе; і адразу ўстаўшы, яна прыслу́жвала ім.
А як захо́дзіла сонца, усе, хто меў хворых на розныя хваробы, прыво́дзілі іх да Яго; Ён жа, усклада́ючы ру́кі на кожнага з іх, ацаля́ў іх.
Выходзілі таксама з многіх і дэманы, якія крычалі і казалі: Ты Хрыстос, Сын Божы. І, забараня́ючы, не дазваля́ў ім гаварыць, бо яны ведалі, што Ён Хрыстос.
А як настаў дзень, Ён, вы́йшаўшы, адправіўся ў пустэ́льнае ме́сца; і людзі шукалі Яго, і прыйшлі да Яго, і затры́млівалі Яго, каб не адыходзіў ад іх.
Але Ён сказаў ім: і іншым гарадам павінен дабраве́сціць Я Царства Божае, бо на тое Я пасла́ны.
І прапаве́даваў у сінагогах Галілейскіх.
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible