Скрыть
16:1
16:2
16:6
16:8
16:9
16:10
16:12
16:14
16:16
16:17
16:18
16:19
16:20
16:21
16:24
16:25
16:28
16:29
16:30
16:31
Гэта сказаў Я вам, каб вы не спакусíліся;
адлу́чаць вас ад сінагог; надыхо́дзіць нават час, калі кожны, хто будзе забіва́ць вас, будзе думаць, што ён слу́жыць Богу;
і так будуць рабіць, бо не спазна́лі ні Айца, ні Мяне.
Але гэта сказаў Я вам, каб вы, калі пры́йдзе час, згада́лі тое, што Я гаварыў вам; спача́тку ж гэтага Я вам не гаварыў, бо з вамі быў;
а цяпер іду да Таго, Хто пасла́ў Мяне, і ніхто з вас не пыта́ецца ў Мяне: куды ідзе́ш?
Але ад таго, што Я сказаў вам гэта, сму́так напоўніў сэ́рцы вашы.
Але Я íсціну кажу́ вам: лепш для вас, каб Я пайшоў; бо, калі Я не пайду, Уцяшы́цель не пры́йдзе да вас; калі ж пайду, то пашлю Яго да вас,
і, прыйшо́ўшы, Ён пака́жа свету, у чым грэх, і праўда, і суд:
грэх жа ў тым, што не ве́руюць у Мяне;
а праўда ў тым, што Я іду́ да Айца Майго, і ўжо не ўба́чыце Мяне;
а суд у тым, што князь свету гэтага асу́джаны.
Яшчэ многае ма́ю сказаць вам, але вы не здо́лееце ўспрыня́ць цяпер;
калі ж пры́йдзе Ён, Дух ісціны, то наста́віць вас на ўсю íсціну, бо Ён не ад Сябе гавары́ць будзе, а тое, што пачуе, будзе гавары́ць, і будучыню абве́сціць вам;
Ён Мяне прасла́віць, бо з Майго во́зьме і абве́сціць вам;
усё, што ма́е Айцец, — Маё; таму Я сказаў, што з Майго во́зьме і абве́сціць вам;
яшчэ трохі, і не ўба́чыце Мяне; і зноў трохі, і ўба́чыце Мяне, бо Я іду да Айца.
Гаварылі ж некато́рыя з вучняў Яго між сабою: што́ гэта Ён кажа нам: “яшчэ трохі, і не ўба́чыце Мяне; і зноў трохі, і ўба́чыце Мяне” і “Я іду да Айца”?
І гаварылі: што́ гэта значыць, што Ён кажа: “яшчэ трохі”? не ведаем, што́ Ён гаво́рыць.
Ведаў Іісус, што хочуць спыта́цца ў Яго, і сказаў ім: вы пра тое пыта́ецеся адзін у аднаго́, што Я сказаў: “яшчэ трохі, і не ўба́чыце Мяне, і зноў трохі, і ўба́чыце Мяне”?
праўду, праўду кажу вам, што бу́дзеце плакаць і галасíць вы, а свет будзе ра́давацца; вы смуткава́ць бу́дзеце, але сму́так ваш у радасць абе́рнецца;
жанчына, калі нараджа́е, гару́е, бо прыйшла́ гадзíна яе, а калі наро́дзіць дзіця́, то ўжо не па́мятае го́ра ад радасці, бо нарадзíўся чалавек на свет;
так і вы сму́так цяпер ма́еце, але Я зноў убачу вас, і ўзра́дуецца сэ́рца ваша, і радасці вашай ніхто не ады́ме ў вас;
і ў той дзень не будзеце пыта́цца ў Мяне ні пра што; праўду, праўду кажу вам: чаго ні папро́сіце Айца ў імя́ Маё, Ён дасць вам;
дагэ́туль вы не прасілі нічога ў імя́ Маё; прасíце і атрыма́еце, каб радасць ваша была поўная;
гэта ў прытчах Я гаварыў вам; але надыхо́дзіць час, калі ўжо не ў прытчах буду гавары́ць, а адкры́та пра Айца абвяшчу́ вам;
у той дзень у імя́ Маё будзеце прасіць, і не кажу вам, што Я буду малíць Айца за вас,
бо Сам Айцец лю́біць вас, таму што вы Мяне ўзлюбíлі і ўве́равалі, што Я ад Бога вы́йшаў;
Я вы́йшаў ад Айца і прыйшо́ў у свет; і зноў пакіда́ю свет і іду да Айца.
Кажуць Яму вучні Яго: вось цяпер Ты адкры́та гаворыш і прытчы ніякай не раска́зваеш;
цяпер ведаем, што Ты ведаеш усё і не маеш патрэ́бы, каб хто ў Цябе пыта́ўся; таму ве́руем, што Ты ад Бога вы́йшаў.
Адказаў ім Іісус: цяпер ве́руеце?
вось надыхо́дзіць час, і ўжо наста́ў, калі вы рассе́ецеся кожны ў свой бок і Мяне пакíнеце аднаго́; але Я не адзін, бо Айцец са Мною;
гэта сказаў Я вам, каб вы ўва Мне мір мелі; у свеце го́ра зазна́еце, але мужа́йцеся: Я перамо́г свет.
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible