Скрыть
4:1
4:6
4:8
4:10
4:11
Глава 8 
8:4
8:7
8:9
8:13
Дык вось, будзем асцерага́цца, каб, пакуль яшчэ застаецца ў сіле абяцанне пра ўваход у спакой Яго, не аказалася, што нехта з вас спазніўся.
Бо і нам да́дзена дабравесце, як і тым; але не пайшло ім на карысць слова пачутае, не спалучы́ўшыся з вераю тых, якія пачулі.
А ўваходзім у спакой мы, якія ўверавалі, бо Ён сказаў: “Я пакляўся ў гневе Маім, што яны не ўвойдуць у спакой Мой”, хоць справы Яго былі здзейснены на пачатку свету.
Таму што ска́зана недзе пра сёмы дзень так: “і спачыў Бог у дзень сёмы ад усіх спраў Сваіх”.
І яшчэ тут: “не ўвойдуць у спакой Мой”.
Дык вось, паколькі некаторым застае́цца магчымасць увайсці ў яго, а тыя, каму раней абве́шчана, не ўвайшлі з-за непакорлівасці,
то Ён зноў вызначае пэўны дзень — “сёння”, гаворачы праз Давіда, пасля такога доўгага часу, як вышэй сказана: “сёння, калі пачуеце голас Яго, не зрабіце жорсткімі сэрцы вашы”.
Бо калі б Іісус Навін увёў іх у спакой, то не гаварылася б пасля гэтага пра іншы дзень.
Таму для народа Божага суботні спакой яшчэ наперадзе.
Бо хто ўвайшоў у спакой Яго, той і сам спачыў ад спраў сваіх, як Бог — ад Сваіх.
Дык вось, пастараемся ўвайсці ў той спакой, каб хто-небудзь не паў, пераняўшы той самы прыклад непакорлівасці.
Бо слова Божае — жывое, і дзейснае, і вастрэйшае за любы меч двухбаковы, і пранікае яно да раздзялення душы́ і духа, суставаў і мозгу касцей, і су́дзіць помыслы і намеры сэрца.
І няма стварэння, схаванага ад Яго, а ўсё аголена і адкрыта перад вачыма Яго: Яму дадзім адказ.
Дык вось, маючы Першасвятара вялікага, Які прайшоў нябёсы, Іісуса, Сына Божага, будзем цвёрда трымацца вызнання нашага.
Бо мы маем не такога першасвятара, што не можа пакутаваць разам з намі ў немачах нашых, а Такога, што зазнаў усё, падобна нам, акрамя граху.
Таму прысту́пім з адвагаю да прастола благадаці, каб атрымаць міласць і здабыць благадаць для своечасовай дапамогі.
А ў тым, пра што гаворым, вось галоўнае: мы маем такога Першасвяшчэнніка, Які сеў праваруч прастола велічы на нябёсах
як служыцель свяцілішча і скініі ісціннай, якую збудаваў Гасподзь, а не чалавек.
Бо усякі першасвяшчэннік ставіцца, каб прыносіць дары і ахвяры; таму неабходна, каб і Гэты меў што прыне́сці.
Дык вось, калі б Ён заставаўся на зямлі, то не быў бы свяшчэннікам, паколькі тут ёсць свяшчэннікі, якія па закону прыносяць дары;
яны служаць вобразу і ценю нябеснага, як абве́шчана было Маісею, калі ён збіраўся паставіць скінію: глядзі, ска́зана, зрабі ўсё па ўзору, пака́занаму табе на гары.
Гэты ж Першасвяшчэннік атрымаў служэнне настолькі выдатнейшае, наколькі лепшага Ён пасрэднік запавету, заснаванага на лепшых абяцаннях.
Бо калі б першы запавет быў бездакорны, то не было́ б патрэбы шукаць месца для іншага.
Але прарок, дакара́ючы іх, кажа: “вось, наступаюць дні, кажа Гасподзь, калі Я заключу з домам Ізраіля і з домам Іуды новы запавет,
не такі запавет, які Я заключыў з бацькамі іх у той час, калі ўзяў іх за руку, каб вывесці іх з зямлі Егіпецкай; паколькі яны не засталіся ў тым запавеце Маім, то і Я перастаў дбаць пра іх, кажа Гасподзь.
Бо вось запавет, які Я заключу з домам Ізраілевым пасля тых дзён, кажа Гасподзь: укладу законы Мае ў думкі іх і напішу іх на сэрцах іх; і буду іх Богам, а яны будуць Маім народам.
І не будзе вучыць кожны бліжняга свайго, і кожны — брата свайго, кажучы: спазнай Госпада; таму што ўсе, ад малога да вялікага, будуць знаць Мяне;
таму што Я буду міласцівы да няпраўд іх і больш не згадаю грахоў іх і беззаконняў іх”.
Кажучы “новы”, Ён паказаў састарэласць першага; а што зада́ўнілася і старэ́е, тое блізка да знікне́ння.
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible