Скрыть
4:1
4:6
4:8
4:10
4:11
Глава 10 
10:3
10:5
10:8
10:9
10:14
10:15
10:18
10:23
10:24
10:29
10:32
10:33
10:36
10:37
10:39
Дык вось, будзем асцерага́цца, каб, пакуль яшчэ застаецца ў сіле абяцанне пра ўваход у спакой Яго, не аказалася, што нехта з вас спазніўся.
Бо і нам да́дзена дабравесце, як і тым; але не пайшло ім на карысць слова пачутае, не спалучы́ўшыся з вераю тых, якія пачулі.
А ўваходзім у спакой мы, якія ўверавалі, бо Ён сказаў: “Я пакляўся ў гневе Маім, што яны не ўвойдуць у спакой Мой”, хоць справы Яго былі здзейснены на пачатку свету.
Таму што ска́зана недзе пра сёмы дзень так: “і спачыў Бог у дзень сёмы ад усіх спраў Сваіх”.
І яшчэ тут: “не ўвойдуць у спакой Мой”.
Дык вось, паколькі некаторым застае́цца магчымасць увайсці ў яго, а тыя, каму раней абве́шчана, не ўвайшлі з-за непакорлівасці,
то Ён зноў вызначае пэўны дзень — “сёння”, гаворачы праз Давіда, пасля такога доўгага часу, як вышэй сказана: “сёння, калі пачуеце голас Яго, не зрабіце жорсткімі сэрцы вашы”.
Бо калі б Іісус Навін увёў іх у спакой, то не гаварылася б пасля гэтага пра іншы дзень.
Таму для народа Божага суботні спакой яшчэ наперадзе.
Бо хто ўвайшоў у спакой Яго, той і сам спачыў ад спраў сваіх, як Бог — ад Сваіх.
Дык вось, пастараемся ўвайсці ў той спакой, каб хто-небудзь не паў, пераняўшы той самы прыклад непакорлівасці.
Бо слова Божае — жывое, і дзейснае, і вастрэйшае за любы меч двухбаковы, і пранікае яно да раздзялення душы́ і духа, суставаў і мозгу касцей, і су́дзіць помыслы і намеры сэрца.
І няма стварэння, схаванага ад Яго, а ўсё аголена і адкрыта перад вачыма Яго: Яму дадзім адказ.
Дык вось, маючы Першасвятара вялікага, Які прайшоў нябёсы, Іісуса, Сына Божага, будзем цвёрда трымацца вызнання нашага.
Бо мы маем не такога першасвятара, што не можа пакутаваць разам з намі ў немачах нашых, а Такога, што зазнаў усё, падобна нам, акрамя граху.
Таму прысту́пім з адвагаю да прастола благадаці, каб атрымаць міласць і здабыць благадаць для своечасовай дапамогі.
Таму што закон, маючы цень будучых даброт, а не сам вобраз рэчаў, аднымі і тымі ж ахвярамі, якія кожны год пастаянна прыносяцца, ніколі не можа зрабіць даскана́лымі тых, што прыходзяць з імі.
Інакш перасталі б прыносіць іх, бо тыя, што выконваюць служэнне, будучы адзін раз ачы́шчанымі, не мелі б ужо ніякага ўсведамле́ння грахоў.
Наадварот, ахвяры нага́дваюць пра грахі штогод,
бо немагчыма, каб кроў быкоў і казлоў знішча́ла грахі.
Таму Хрыстос, уваходзячы ў свет, кажа: “ахвяры і прынашэ́ння Ты не пажада́ў, а ўгатава́ў Мне цела;
усеспале́нняў і ахвяр за грэх не ўпадаба́ў Ты.
Тады Я сказаў: вось, іду, як у пачатку кнігі напісана пра Мяне, каб вы́канаць волю Тваю, Божа”.
Сказаўшы перш, што “ні ахвяры, ні прынашэння, ні ўсеспаленняў, ні ахвяры за грэх, якія прыносяцца паводле закона, не пажада́ў і не ўпадаба́ў Ты”,
Ён потым дадаў: “вось, іду, каб вы́канаць волю Тваю, Божа”. Ён адмяня́е першае, каб пастанавіць другое.
Па гэтай волі мы асвячо́ны прынашэ́ннем Цела Іісуса Хрыста раз назаўжды.
І кожны свяшчэннік штодзень стаіць, слу́жачы і шмат разоў прыно́сячы адны і тыя ж ахвяры, якія ніколі не могуць зняць грахі.
А Ён, прынёсшы адну ахвяру за грахі, назаўсёды сеў праваруч Бога,
чакаючы з таго часу, пакуль ворагі Яго будуць пакладзены “у падножжа ног Яго”;
бо адным прынашэ́ннем Ён назаўсёды зрабіў даскана́лымі тых, хто асвяча́ецца.
Пра гэта сведчыць нам і Дух Святы, бо ска́зана:
“вось запавет, які Я заключу з імі пасля тых дзён, кажа Гасподзь: укладу законы Мае́ ў сэ́рцы іх, і ў думках іх напішу іх”, а потым:
“і грахоў іх і беззаконняў іх не згадаю больш”.
А дзе ёсць прабачэнне грахоў, там не патрэбна прынашэ́нне за грэх.
Дык вось, браты, маючы адвагу ўваходзіць у свяцілішча дзякуючы Крыві Іісуса Хрыста, шля́хам новым і жывым,
20. які Ён зноў адкрыў нам праз заслону, гэта значыць, праз Плоць Сваю,
і маючы Свяшчэнніка вялікага над домам Божым,
будзем прыступа́ць са шчырым сэрцам, у паўнаце́ веры, ачы́сціўшы сэ́рцы ад ліхога сумле́ння і абмы́ўшы цела вадою чыстаю,
будзем трымацца вызна́ння надзеі непахíсна, бо верны Той, Хто абяцаў;
і будзем ува́жлівымі адно да аднаго, заахво́чваючы да любові і добрых спраў;
не будзем пакіда́ць сходу нашага, як гэта для некаторых стала звы́чаем, а будзем падтры́мліваць адно аднаго, і тым больш, чым бліжэй вы бачыце дзень той.
Бо калі мы, атрыма́ўшы пазна́нне ісціны, па сваёй волі грашы́м, то ўжо больш няма ахвяры за грахі,
а застае́цца нейкае страшнае чака́нне суду́ і лџтасць агнџ, гатовага пажэ́рці супраціўных.
Калі таго, хто адкінуў закон Маісееў, пры двух альбо трох све́дках, без літасці караюць смерцю,
наколькі ж цяжэ́йшага, думаеце вы, пакара́ння ва́рты будзе той, хто зневажа́е Сына Божага, і не прызнае́ за святыню Кроў запавету, якою быў асвячоны, і Духа благадаці абража́е?
Бо мы ведаем Таго, Хто сказаў: “помста — Мая, Я адплачу́, кажа Гасподзь”. І яшчэ: “Гасподзь будзе судзіць народ Свой”.
Страшна трапіць у рукі Бога жывога!
Успо́мніце ж ранейшыя дні вашы, калі вы, будучы прасве́тленымі, вы́стаялі ў вялікім подзвігу пакут,
ці самі падляга́ючы прылџдным знява́гам і мукам, ці тое ж падзяля́ючы з іншымі;
бо вы і маім кайдана́м спагада́лі, і рабава́нне сваёй маёмасці прыма́лі з радасцю, ведаючы, што ёсць у вас на нябёсах маёмасць лепшая і вечная.
Дык не пакіда́йце спадзява́ння вашага, якому нале́жыць вялікая ўзнагарода.
Стойкасць патрэбна вам, каб, вы́канаўшы волю Божую, атрыма́ць абяца́нае;
бо ”яшчэ трохі, зусім крыху, і Той, Хто ма́е прыйсці, прыйдзе і не запо́зніцца.
Праведны ж вераю жыць будзе; а калі хто адсту́піцца, не ўпадаба́е яго душа Мая”.
Але мы не з тых, хто адступа́ецца на пагібель, а стаім у веры дзеля ўратава́ння душы́.
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible