Скрыть
1:1
1:6
1:7
1:8
1:9
1:10
1:13
1:14
1:16
1:18
1:19
1:23
1:24
Глава 9 
9:1
9:2
9:3
9:4
9:5
9:11
9:12
9:13
9:14
9:15
Глава 13 
13:3
13:6
13:7
13:8
13:9
13:13
Павел, воляю Божаю Апостал Іісуса Хрыста, і Цімафей брат, — Царкве Божай, якая ў Карынфе, з усімі святымі па ўсёй Ахаіі:
благадаць вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Іісуса Хрыста.
Благаславёны Бог і Айцец Госпада нашага Іісуса Хрыста, Айцец міласэрнасці і Бог ўсякага суцяшэння,
Які суцяшае нас ва ўсякім горы нашым, каб мы маглі суцяшаць іншых ва ўсякім горы тым суцяшэннем, якім Бог суцяшае нас саміх.
Бо як памнажаюцца ў нас пакуты Хрыстовы, так праз Хрыста памнажаецца і суцяшэнне наша.
І калі мы церпім гора, дык гэта дзеля суцяшэння вашага і спасення, якое здзяйсняецца праз трыванне тых самых пакут, што і мы церпім;
і надзея наша адносна вас цвёрдая. І калі мы суцяшаемся, дык гэта дзеля вашага суцяшэння і спасення, паколькі ведаем, што вы супольнікі як пакут нашых, так і суцяшэння.
Бо мы не хочам пакінуць вас, браты, у няведанні пра гора наша, якое здарылася з намі у Асіі: было нам надзвычай цяжка, звыш нашых сіл, так што не спадзяваліся мы застацца жывымі.
Але самі ў сабе адчувалі прысу́д на смерць, каб спадзявацца нам не на саміх сябе, а на Бога, Які ўваскрашае мёртвых,
Які ад такой смерці збавіў нас і збаўляе, на Якога спадзяёмся, што і яшчэ збавіць,
пры садзейнічанні і вашай малітвы за нас, каб за дадзенае нам па просьбе многіх дзякавалі за нас многія.
Бо ў тым пахвала наша, сведчанне сумлення нашага, што мы ў прастаце і шчырасці перад Божай, не па плоцкай мудрасці, а па благадаці Божай паводзілі сябе ў свеце, асабліва ж у дачыненні да вас.
І мы пішам вам не іншае што, а тое, што вы чытаеце і разумееце; і спадзяюся, што да канца зразумееце,
як вы часткова і зразумелі нас, што мы будзем вашаю пахвалою, як і вы — нашаю, у дзень Госпада нашага Іісуса Хрыста.
І ў гэтай упэўненасці я хацеў прыйсці да вас раней, каб вы другі раз атрымалі благадаць,
і ад вас перайсці ў Македонію, а з Македоніі зноў прыйсці да вас, і каб вы правялі мяне ў Іудзею.
Маючы такое жаданне, хіба я зрабіў легкадумна́ Альбо тое, што я вырашаю, хіба па плоці вырашаю, так што ў мяне то “так, так”, то “не, не”?
Верны ж Бог, што слова наша да вас не было то “так”, то “не”.
Бо Сын Божы Іісус Хрыстос, прапаведаны сярод вас намі — мною, і Сілуанам, і Цімафеем, — не быў то “так”, то “не”, а ў Ім было “так”,
бо ўсе абяцанні Божыя ў Ім — “так” і ў Ім — “амінь” Богу на славу праз нас.
А Той, Хто ўмацоўвае нас з вамі ў Хрысце і Хто памазаў нас, — Бог,
Які і паклаў на нас пячаць, і даў залог Духа ў сэрцы нашы.
Бога заклікаю як сведку душы́ маёй, што, шкадуючы вас, я больш не прыходзіў у Карынф;
гэта не значыць, што мы ўладарым над вераю вашаю, а мы садзейнічаем радасці вашай; бо ў веры вы цвёрдыя.
А пра служэнне святым няма мне патрэбы пісаць вам,
бо ведаю шчыры намер ваш і таму хвалюся вамі перад Македонцамі, што Ахаія была гатова з мінулага года, і ваш запа́л натхніў многіх.
Братоў жа я паслаў для таго, каб наша пахвала вамі ў гэтай справе не аказалася марнай, а, як я казаў, каб вы былі гатовы,
і калі прыйдуць са мною Македонцы і знойдуць вас негатовымі, каб не былі пасаромлены мы — не кажу “вы”, — пахваліўшыся з такой упэўненасцю.
Таму я палічыў неабходным упрасіць братоў прыйсці да вас раней і за́гадзя паклапаціцца, каб абяца́нае ўжо ахвяраванне ваша было гатова як ахвяраванне, а не як пабо́р.
Але вось што: хто сее скупа, той скупа і пажне; а хто сее шчодра, той шчодра і пажне.
Кожны няхай робіць, як падказвае сэ́рца, не з жалем ці па прыму́су, бо хто з радасцю дае, таго лю́біць Бог.
А Бог мае сілу ўзбагаціць вас усялякай благадаццю, каб вы, заўсёды ва ўсім маючы ўсялякі дастатак, былі багатымі на ўсякую добрую справу,
як напісана: “шчодра раздаў, надзяліў бедных; праведнасць яго застаецца давеку”.
А Хто дае насенне сейбіту і хлеб на ежу, Той дасць багаты плён пасе́янаму вамі і ўзросціць плады праведнасці вашай,
каб вы ўсім багатыя былі на ўсялякую шчодрасць, якая праз нас учыня́е падзяку Богу.
Бо справа служэння гэтага не толькі пакрыва́е няста́чу, якая ёсць у святых, але і выкліка́е ў многіх вялікую падзяку Богу;
у выніку служэння гэтага яны праслаўляюць Бога за вашу пакорнасць ў вызна́нні Евангелля Хрыстовага і за шчырае ядна́нне з імі і з усімі,
і ў сваёй малітве за вас яны зычлівыя да вас за шчодрую благадаць Божую ў вас.
Дзякуем Богу за невымоўны дар Яго.
Вось ужо трэці раз я іду да вас: вуснамі двух ці трох сведкаў пацве́рдзіцца кожнае слова.
Я раней гаварыў і кажу на будучае, — як тады, калі быў прысутны другі раз, так і цяпер, будучы адсутным, — пішу тым, якія раней саграшылі, і астатнім усім, што, як зноў прыйду, то не дам літасці,
паколькі вы шукаеце доказу, што ўва мне гаворыць Хрыстос, Які не бяссільны ў адносінах да вас, а ма́е сілу ў вас.
Бо хоць Ён і быў распяты ў немачы, але жывы́ сілаю Божаю; таксама і мы, хоць і немачныя ў Ім, але будзем жывы́я з Ім сілаю Божаю ў вас.
Правярайце саміх сябе, ці ў веры вы; саміх сябе выпрабоўвайце. Няўжо вы не ведаеце саміх сябе, што Іісус Хрыстос — у вас? Хіба толькі вы — нявартыя.
Пра нас жа, спадзяюся, даведаецеся, што мы не нявартыя.
Молім Бога, каб вы не рабілі ніякага зла, не дзеля таго, каб нам паказацца вартымі, але каб вы рабілі дабро, а мы як нявартыя былі.
Бо мы не маем сілы супраць ісціны, а толькі за ісціну.
Мы радуемся, калі мы немачныя, а вы моцныя; за гэта і молімся, за ваша ўдасканаленне.
Дзеля таго я і пішу гэта, будучы адсутным, каб, прысутнічаючы, не дзейнічаць сурова сілаю ўлады, якую Гасподзь даў мне на стварэнне, а не на разбурэнне.
Дык вось, браты, радуйцеся, удасканальвайцеся, суцяшайцеся, будзьце аднадумнымі, захоўвайце мір, — і Бог любові і міру будзе з вамі.
Вітайце адзін аднаго святым пацалункам. Вітаюць вас усе святыя.
Благадаць Госпада нашага Іісуса Хрыста, і любоў Бога Айца, і супольнасць Святога Духа з усімі вамі. Амінь.
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible