Скрыть
6:1
6:3
6:4
6:5
6:7
6:10
Псалом 15 
15:1
15:2
15:6
15:7
15:9
Псалом 24 
24:0
24:2
24:5
24:9
24:12
24:16
24:18
24:20
24:21
24:22
У канец, у песнях, на васьміструнных, псалом Давіда.
Госпадзі, у ярасці Тваёй не выкрыва́й мяне, і ў гневе Тваім не кара́й мяне.
Памілуй мяне, Госпадзі, бо я не́мачны; ацалі мяне, Госпадзі, бо затрэ́сліся косці мае,
і душа мая моцна ўстрывожана. А Ты, Госпадзі, да якой пары́ не дапаможаш?
Павярніся да мяне, Госпадзі, збаў душу́ маю́, спасі мяне па міласці Тваёй,
бо ніхто з мёртвых не ўспамінае пра Цябе; і ў пекле хто́ будзе вызнава́ць Цябе?
Знямог я ў стогнах маіх, буду араша́ць пла́чам кожную ноч ложа маё, слязьмі маімі пасцель маю́ намачу́.
Памуцілася ад гора вока маё, знясілеў я сярод ворагаў маіх.
Адыдзíце ад мяне ўсе, хто чы́ніць беззаконне, бо пачуў Гасподзь голас пла́чу майго,
пачуў Гасподзь мале́нне маё; Гасподзь малітву маю прыня́ў.
Няхай пасаромлены і перапалоханы будуць усе ворагі мае́, няхай кінуцца назад і пасаро́меюцца адразу ж.
Напісанае на стаўпе Давідам. Захава́й мяне, Госпадзі, бо на Цябе я спадзяюся.
Я сказаў Госпаду: “Ты Гасподзь мой, Ты не маеш патрэбы ў дабротах маіх”.
Святы́м, якія на зямлí Яго, дзіўна адкры́ў Ён усе жада́нні Свае сярод іх.
Памножыліся немачы іх, а потым хутка мінулі. Я не збяру сходаў іх для праліцця́ крыві, і не згада́ю імёнаў іх вуснамі маімі.
Гасподзь — доля спадчыны маёй і чашы маёй. Ты вяртаеш мне спадчыну маю́.
Межы пакладзены для мяне ў найлепшых мясцінах, бо спадчына мая — найлепшая для мяне.
Буду благаслаўляць Госпада, Які на розум наставіў мяне; нават і ўначы вучыла мяне гэтаму ўнутранасць мая.
Я ба́чыў Го́спада перад сабою заўсёды, бо Ён правару́ч мяне, каб я не пахісну́ўся.
Таму ўзвесялілася сэрца маё і ўзрадаваўся язык мой, а таксама і плоць мая атрымае спакой у надзеі,
што Ты не пакінеш душы́ маёй ў пекле і не дасі праведніку Твайму ўбачыць тленне.
Ты паказаў мне шляхі жыцця, Ты напоўніш мяне радасцю перад абліччам Тваім, асалода ў руцэ Тваёй назаўжды.
Псалом Давіда
Да Цябе, Госпадзі, я ўзнёс душу́ маю. Божа мой!
На Цябе я спадзяю́ся, каб не быць пасаромленым навек, каб не пасмяяліся з мяне ворагі мае.
Бо ўсе тыя, хто спадзяе́цца Цябе, не будуць пасаромлены; няхай пасаромлены будуць тыя, хто чы́ніць беззаконні марна.5
Шляхі Твае, Госпадзі, пакажы мне і сцяжы́нам Тваім навучы мяне.
Настаў мяне на ісціну Тваю і навучы мяне, бо Ты Бог, Спасіцель мой, і на Цябе я спадзяваўся кожны дзень.
Успомні шчодрасці Твае, Госпадзі, і міласці Твае, бо яны адвечныя.
Грахоў юнацтва майго і няведання майго не памінай; па міласці Тваёй памяні мяне, па добрасці Тваёй, Госпадзі.
Добры і справядлівы Гасподзь, таму ўкажа Ён закон тым, што саграшаюць на сваім шляху.
Наставіць Ён лагодных на шлях праўды, наву́чыць лагодных шляхам Сваім.
Усе шляхі Гасподнія — міласць і ісціна для тых, што шукаюць запавету Яго і сведчанняў Яго.
Дзеля імя Твайго, Госпадзі, ачысці грэх мой, бо вялікі ён.
Хто той чалавек, што баіцца Госпада? Яму ўкажа Ён закон на шляху, што абраў.
Душа яго ў дабры жыць будзе, і патомства яго атрымае ў спадчыну зямлю.
Гасподзь — сіла тых, хто баіцца Яго, і запавет Свой Ён адкрые ім.
Вочы мае́ заўжды да Госпада, бо Ён вызваліць з пасткі ногі мае́.
Спаглянь на мяне і памілуй мяне, бо адзінокі і ўбогі я.
Бе́ды сэрца майго памножыліся, з пакут маіх выбаві мяне.
Паглядзі на пакору маю́ і знямо́гу маю́, і прабач усе грахі мае́.
Паглядзі на ворагаў маіх, як многа стала іх і як нянавісцю няправеднай яны ўзненавідзелі мяне.
Захавай душу маю́ і збаў мяне, каб не быў я пасаромлены, што спадзяваўся на Цябе.
Незласлівыя і праведныя прыхіну́ліся да мяне, бо я спадзяваўся на Цябе, Госпадзі.
Збаў, Божа, Ізраіль ад усіх бед яго.
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible