Скрыть
1:10
Бог, Які шмат разоў і многімі спосабамі здаўна прамаўляў да бацькоў нашых праз прарокаў,
у гэтыя апошнія дні прамовіў нам праз Сына, Якога паставіў спадкаемцам усяго, праз Якога і вякі стварыў.
Ён, будучы ззяннем славы і адлюстраваннем істоты Яго і трымаючы ўсё словам сілы Сваёй, здзейсніўшы Сабою ачышчэнне грахоў нашых, сеў праваруч прастола велічы ў вы́шніх,
настолькі пераўзыходзячы ангелаў, наколькі выда́тнейшае за іх унасле́даваў імя́.
Бо каму з ангелаў калі-небудзь сказаў Бог: “Ты Сын Мой, Я сёння нарадзіў Цябе”? І яшчэ: “Я буду Яму Айцом, і Ён будзе Мне Сынам”?
Таксама, калі ўводзіць Першароднага ў свет, кажа: “і няхай пакло́няцца Яму ўсе ангелы Божыя”.
Пра ангелаў сказана: “Ты робіш ангеламі Сваімі духаў і служыцелямі Сваімі — полымя вогненнае”.
А пра Сына: “прастол Твой, Божа, у век веку; жазло́ царства Твайго — жазло справядлівасці.
Ты ўзлюбіў праведнасць і ўзненавідзеў беззаконне; таму пама́заў Цябе, Божа, Бог Твой алеем радасці больш за супольнікаў Тваіх”;
і: “у пачатку Ты, Госпадзі, заснаваў зямлю, і нябёсы — справа рук Тваіх;
яны загінуць, а Ты застане́шся; і ўсе, як адзежа, састарацца,
і, як вопратку, згорнеш іх, і яны зме́няцца; а Ты — той самы, і гады́ Твае не скончацца”.
Каму з ангелаў сказаў калі-небудзь Бог: “сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх”?
Хіба не ўсе яны — службовыя духі, пасла́ныя на служэнне дзеля тых, якія маюць унасле́даваць спасе́нне?
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible