Скрыть
25:1
25:2
25:3
25:4
25:5
25:6
25:7
25:9
25:10
25:12
25:13
25:14
25:16
25:17
25:18
25:20
25:21
25:22
25:23
25:26
25:27
Глава 26 
26:1
26:2
26:3
26:4
26:7
26:8
26:9
26:11
26:12
26:14
26:15
26:16
26:17
26:19
26:22
26:25
26:27
26:28
26:30
26:31
26:32
Фест, прыбы́ўшы ў правíнцыю, праз тры дні адправіўся з Кесары́і ў Іерусалім.
Тады першасвятары́ і зна́тныя Іудзеі зрабілі яму зая́ву су́праць Паўла і ўгаво́рвалі яго,
і прасілі зрабіць ла́ску і вы́клікаць яго ў Іерусалім, рыхту́ючы засаду, каб забіць яго ў дарозе.
Але Фест адказа́ў, што Паўла трыма́юць пад ва́ртаю ў Кесары́і і што сам ён ма́е наме́р неўзаба́ве адпра́віцца туды;
дык няхай тыя з вас, хто можа, – сказаў ён, – по́йдуць са мною, і, калі ёсць што-небудзь зага́ннае ў гэтым чалавеку, няхай абвінава́чваюць яго.
І, правёўшы ў іх не больш дзесяці дзён, ён прыбы́ў у Кесары́ю; а на другі дзень, сеўшы на судзе́йскае ўзвышэ́нне, загада́ў прыве́сці Паўла.
Калі ён з́явіўся, Іудзеі, якія прыйшлі з Іерусаліма, сталі наво́кал і выка́звалі шмат ця́жкіх абвінава́чанняў су́праць Паўла, якіх не здо́лелі даказа́ць;
ён жа ў сваю абаро́ну сказаў: ні су́праць закону Іудзейскага, ні су́праць храма, ні су́праць ке́сара нічым я не саграшы́ў.
А Фест, жада́ючы праявíць прыхíльнасць да Іудзеяў, прамо́віў Паўлу ў адказ: хочаш пайсцí ў Іерусалім, каб я там судзíў цябе за гэта?
Павел сказа́ў: я стаю́ перад судзíлішчам ке́саравым, дзе і нале́­жыць мяне судзíць; Іудзеяў я нічым не пакры́ўдзіў, як і табе добра вядо́ма;
калі ж я вінава́ты і нешта ва́р­тае смерці зрабіў, то не адмаўля́юся паме́рці; а калі нічога такога няма, у чым яны абвінава́чваюць мяне, то ніхто не можа вы́даць мяне ім. Патрабу́ю суда́ ў ке́сара.
Тады Фест, пагавары́ўшы з ра́даю, адказаў: ты патрабава́ў суда ў ке́сара, да ке́сара і по́йдзеш.
Праз некалькі дзён цар Агры́па і Вернíка прыбылí ў Кесары́ю, каб павіта́ць Феста.
І паколькі яны былí там многа дзён, Фест паве́даміў цару́ пра справу Паўлаву, ка́жучы: тут ёсць чалавек, пакíнуты Фе́ліксам пад ва́ртаю,
на якога, калі я быў у Іерусаліме, зрабілі зая́ву першасвятары́ і старэ́й­шыны Іудзейскія, патрабу́ючы яго асуджэ́ння.
Я адказаў ім, што ў Ры́млян няма звы́чаю аддаваць якога-небудзь чалавека на смерць, перш чым абвінава́­чаны не будзе мець перад сабою абвінава́ўцаў і не атрыма́е магчы́масці абараня́цца ад абвінава́чання.
Калі ж яны прыйшлі сюды, то я без усякага адкла́ду, на наступны дзень, се́ўшы на судзе́йскае ўзвышэ́нне, загада́ў прыве́сці гэтага чалавека.
Абступíўшы яго, абвінава́ўцы не назва́лі ніякай віны́ з тых, што я думаў;
але яны ме́лі з ім нейкія спрэ́чныя по́гляды нако́нт сваіх ве́раванняў і нейкага Іісуса паме́рлага, пра Якога Павел сцвярджа́ў, што Ён жывы́.
Не ве́даючы, што рабíць з гэтай справай, я сказаў, ці не хоча ён пайсці ў Іерусалім, каб там яго судзíлі за гэта?
Але, паколькі Павел патрабава́ў, каб яго пакінулі для прыня́цця рашэ́ння А́ўгустам, то я загада́ў трыма́ць яго пад ва́ртаю да таго часу, як я пашлю́ яго да ке́сара.
Агры́па сказаў Фесту: я хацеў бы і сам паслу́хаць гэтага чалавека. Заўтра, – адказаў той, – паслу́хаеш яго.
На другі дзень, калі Агры́па і Вернíка прыбылí з вялікай пы́шна­сцю і ўвайшлі ў судо́вую пала́ту з тысяча­нача́льнікамі і са́мымі зна́т­нымі мужа́мі горада, то па зага́ду Феста быў прыве́дзены Павел.
І сказаў Фест: цар Агры́па і ўсе прысу́тныя з намі мужы́! вы бачыце таго, з-за каго ўсё мноства Іудзеяў звярта́лася да мяне і ў Іерусаліме, і тут і крычала, што ён больш не павінен жыць;
але я перакана́ўся, што ён не зрабіў нічога ва́ртага смерці; паколькі ж ён сам патрабава́ў суда́ ў А́ўгуста, то я вы́рашыў паслаць яго туды;
я не магу нічога пэ́ўнага напі­са́ць пра яго ўладару́, таму я вы́веў яго да вас і перш за ўсё да цябе, цар Агры́па, каб пасля таго, як адбу́дзецца рассле́даванне, у мяне было́ што напіса́ць;
бо мне здае́цца, неразу́мна пасыла́ць вя́зня і не паказа́ць абвінава́чанняў су́праць яго.
Агры́па сказаў Паўлу: дазваля́ецца табе гаварыць за само́га сябе. Тады Павел, прасцёршы руку́, стаў гаварыць у сваю абаро́ну:
цар Агры́па! я лічу сябе шчаслí­вым, што магу сёння абараня́цца перад табою ад ўсяго, у чым абвінава́чваюць мяне Іудзеі,
асабліва таму, што ты ве́даеш усе звы́чаі і спрэ́чныя пытанні Іудзеяў. Так што прашу цябе вы́слухаць мяне велікаду́шна.
Дык вось, жыццё маё з ю́ных гадоў, якое прахо́дзіла ад пачатку сярод народа майго ў Іерусаліме, ве́­даюць усе Іудзеі;
яны здаўна́ зна́юць мяне і, ка­лі б захацелі, маглі б засве́дчыць, што я жыў фарысе́ем паводле сама­га стро́гага кіру́нку нашага вера­вызна́ння.
І цяпер я стаю́ перад судом за на­дзе́ю на Богам да́дзенае айцам нашым абяца́нне,
на здзяйсне́нне якога спадзяю́цца ўсе нашы двана́ццаць кален, стара́нна слу́жачы Богу дзень і ноч; за гэтую надзе́ю, цар Агрыпа, і абвінава́чваюць мяне Іудзеі.
Дык што́ Няўжо невераго́дным лíчыце вы тое, што Бог уваскраша́е мёртвых?
Праўда, і мне здава́лася, што я павінен ру́пна дзе́йнічаць су́праць íмені Іісуса Назарэ́я;
гэта я і рабіў у Іерусаліме: і многіх святы́х у цямніцы пасадзíў, атрыма́ўшы ўладу ад першасвятаро́ў, і калі забіва́лі іх, я даваў згоду;
і, ва ўсіх сінагогах часта кара́ю­чы іх, я прымуша́ў іх блюзне́рыць і, бязме́рна люту́ючы су́праць іх, перасле́даваў нават у чужых гарадах.
Дзе́ля гэтага ж ідучы́ ў Дама́ск з паўнамо́цтвамі і даручэ́ннем ад першасвятаро́ў,
апо́ўдні ў дарозе я ўбачыў, цар, з неба святло, ярчэ́йшае за сонечнае ззя́нне; яно азары́ла мяне і тых, што ішлі са мною.
І калі ўсе мы папа́далі на зямлю́, я пачу́ў голас, які прамаўля́ў да мяне і казаў на яўрэ́йскай мове: Саўл, Саўл! чаму ты Мяне гоніш? цяжка табе су́праць ражна́ ісцí.
А я сказаў: хто Ты, Госпадзí Ён жа сказаў: Я Іісус, Якога ты гоніш;
але падымíся і стань на ногі твае; бо Я дзе́ля гэтага і явíўся табе, каб паста́віць цябе служы́целем і све́дкам таго, што ты бачыў і што Я адкры́ю табе,
збаўля́ючы цябе ад народа Іудзейскага і ад язычнікаў, да якіх Я пасыла́ю цябе
адкрыць вочы ім, каб яны павярну́ліся ад це́мры да святла́ і ад ула́ды сатаны да Бога, і каб яны атрыма́лі прабачэ́нне грахоў і до́лю між асвячо́ных праз веру ў Мяне.
Таму, цар Агрыпа, я не стаў працíвіцца нябе́снаму відзе́нню,
а спачатку жыхара́м Дама́ска і Іерусаліма, потым жа па ўсёй краíне Іудзейскай і язы́чнікам прапаве́даваў, каб яны пака́яліся і звярну́ліся да Бога, ро́бячы го́дныя справы пакая́ння.
За гэта Іудзеі схапілі мяне ў храме і імкну́ліся ўчынíць распра́ву.
Але я, атрыма́ўшы дапамогу ад Бога, да гэтага дня стаю́ і све́дчу і мало́му, і вялікаму, нічога не ка́жучы, акрамя́ таго, аб чым прарокі і Маісей гаварылі, што гэта будзе:
што Хрыстос павінен адпа­ку́таваць, першым уваскрэ́снуць з мёртвых і прапаве́даць святло народу гэтаму і язы́чнікам.
Калі ён так прамаўляў у сваю абарону, Фест гучным голасам сказаў: ты стра́ціў розум, Павел! вялікая вучо́насць даво́дзіць цябе да стра́ты розуму.
Ён жа кажа: я не стра́ціў розуму, высокашано́ўны Фест, а прамаўля́ю сло́вы ісціны і здаровага сэнсу;
бо ведае пра гэта цар, перад якім я і прамаўля́ю ўпэ́ўнена; я не веру, каб утаíлася ад яго што-небудзь з гэтага, бо не ў заку́тку ж яно адбыва́лася;
ці ве́рыш ты, цар Агры́па, прарокам? ве́даю, што ве́рыш.
Агры́па ж сказаў Паўлу: ты мала што не ўгаво́рваеш мяне зрабíцца Хрысція́нінам.
А Павел сказаў: я б маліўся Богу, каб ці мала, ці многа, не толькі ты, але і ўсе, хто слу́хае мяне сёння, зрабіліся такімі, як я, аднак без гэтых ако́ваў.
І калі ён гэта сказаў, паднялíся цар, і правíцель, і Вернíка, і ўсе, хто сядзе́ў з імі;
і, адышо́ўшы ўбок, яны раз­маўля́лі паміж сабою, ка́жучы: нічога ва́ртага смерці або ако́ваў не робіць чалавек гэты.
І сказаў Агры́па Фесту: можна было́ б вы́зваліць гэтага чалавека, калі б ён не патрабава́ў суда́ ў ке́сара. Таму і вы́рашыў правíцель паслаць яго да ке́сара.
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible