Скрыть
1:7
1:10
1:12
1:14
1:15
1:17
1:19
1:21
1:22
1:23
1:24
1:25
1:26
Глава 20 
20:1
20:2
20:3
20:5
20:6
20:8
20:9
20:10
20:11
20:12
20:13
20:14
20:15
20:16
20:17
20:19
20:20
20:22
20:25
20:30
20:36
20:37
20:38
Глава 26 
26:1
26:2
26:3
26:4
26:7
26:8
26:9
26:11
26:12
26:14
26:15
26:16
26:17
26:19
26:22
26:25
26:27
26:28
26:30
26:31
26:32
Пе́ршую кнігу, Фео́філе, напіса́ў я пра ўсё, што Іісус рабíў і чаму вучы́ў
ад пача́тку да таго́ дня, калі Ён ўзнёсся, да́ўшы праз Духа Свято́га настаўле́нні Апо́сталам, якіх Ён абра́ў,
пе́рад якíмі Ён і пасля́ паку́т Сваіх паказа́ў Сябе́ жывы́м у шматлíкіх до́казах, на праця́гу сарака́ дзён яўля́ючыся ім і гаво́рачы пра Царства Бо́жае;
і, сабра́ўшы іх, Ён загада́ў ім: з Іерусалíма не адлуча́йцеся, а чака́йце абяца́нага Айцо́м, пра што вы чу́лі ад Мяне́;
бо Іаа́н хрысцíў вадо́ю, а вы бу́дзеце хры́шчаны Ду́хам Святы́м праз не́калькі дзён.
Таму́ яны, сышо́ўшыся, пыта́ліся ў Яго́, ка́жучы: Го́спадзі, ці не ў гэты час аднаўля́еш Ты ца́рства Ізра́ілю́
Ён жа сказа́ў ім: не ва́ша спра́ва ве́даць часы́ і тэ́рміны, якíя Айце́ц устанавíў Сваёю ўла́даю;
але вы атрыма́еце сілу, калі сы́дзе Святы́ Дух на вас, і бу́дзеце Мне све́дкамі ў Іерусалíме, і ва ўсёй Іудзе́і і Самары́і, і аж да кра́ю зямлі.
І, сказа́ўшы гэта, Ён узня́ўся, паку́ль яны глядзе́лі, і во́блака схава́ла Яго ад вачэ́й іх.
І калі яны ўзіра́ліся ў не́ба, як Ён аддаля́ўся, ра́птам паўста́лі перад íмі два мужы́ ў бе́лым адзе́нні,
якія сказа́лі: мужы́ Галіле́йскія! чаго вы стаіце́, угляда́ючыся ў неба́ Гэты Іісус, Які ўзнёсся ад вас на неба, пры́йдзе такім са́мым чы́нам, як вы ба́чылі Яго, калі ўзыхо́дзіў на неба.
Тады вярну́ліся яны ў Іерусалíм з гары́, называ́най Елео́н, што непадалёку ад Іерусалíма, на адле́гласці хады́ субо́тняга дня.
I, увайшо́ўшы, паднялíся ў святлíцу, дзе і застава́ліся яны: Пётр і Іа́каў, Іаа́н і Андрэ́й, Філíп і Фама́, Варфаламе́й і Матфе́й, Іа́каў Алфе́еў і Сíман Зіло́т, ды Іу́да Іа́каўлеў;
усе яны аднаду́шна трыва́лі ў малíтве і мале́нні ра́зам з жанчы́­намі і Мары́яй, Маці Іісу́савай, і з брата́мі Яго.
I ў дні тыя Пётр, ста́ўшы пасяро́д ву́чняў, –
а было́ сабра́ных каля́ ста двац­цацí асо́б, – сказаў: мужы́ браты́! нале́жала здзе́йсніцца таму́, што ў Піса́нні прадказа́ў Дух Святы́ ву́снамі Давíда пра Іу́ду, які стаў павадыро́м тых, што ўзялí Іісуса;
бо ён быў залíчаны да нас і атрыма́ў прызначэ́нне на служэ́нне гэ́тае;
але ён набы́ў зямлю́ за ўзнагаро́ду няпра́ведную і, нізры́нуўшыся, разадра́ўся пасярэ́дзіне, і вы́валілася ўсё нутро́ яго;
і гэта ста́ла вядо́ма ўсім жыхара́м Іерусалíма, так што была́ назва́на зямля́ та́я на іх ула́снай мо́ве Акелдама́, што зна́чыць «зямля́ крывí»;
бо напíсана ў кнíзе псалмо́ў: «няха́й ста́не двор яго пусты́м, і няха́й ніхто́ не жыве́ ў ім», і: «паса́ду яго няха́й пры́ме íншы»;
таму́ трэба, каб з тых мужо́ў, што хадзíлі з на́мі ўвесь час, – калі прыйшо́ў і знахо́дзіўся сяро́д нас Гаспо́дзь Іісус,
пачына́ючы ад хрышчэ́ння Іаа́навага і да таго́ дня, як Ён узнёсся ад нас, – адзін стаў ра́зам з намі све́дкам уваскрасе́ння Яго.
I паста́вілі дваіх: Іо́сіфа, назы­ва́нага Варса́вам, які быў празва́ны Іу́стам, і Матфíя;
і, памалíўшыся, сказалі: Ты, Го́спадзі, Сэрцаве́дзе ўсіх, пакажы́ аднаго́, якога Ты вы́браў з гэтых двух,
каб ён прыня́ў прызначэ́нне на служэ́нне гэтае і апо́стальства, ад якога адпа́ў Іу́да і пайшо́ў у сваё месца.
I далí жэ́рабі ім, і вы́пала жэ́рабя на Матфíя, і ён быў прылíчаны да адзіна́ццаці Апо́сталаў.
Калі ж сму́та суняла́ся, Павел, склíкаўшы вучняў, даў ім настаў­ле́нні і, развіта́ўшыся з імі, вы́йшаў і накірава́ўся ў Македо́нію.
Прайшоўшы тыя вобласці і да́ў­шы ве́руючым многія настаўле́нні, ён прыйшоў у Эла́ду;
пражы́ў ён там тры месяцы; а калі Іудзеі ўчынíлі су́праць яго змову, то ён, збіра́ючыся адпра́віцца ў Сíрыю, вы́рашыў вярну́цца праз Македо́нію.
Суправаджа́лі яго да Асíі Сасіпа́тр Пíрраў, Веры́янін, а з Фесаланікíйцаў Арыста́рх і Секу́нд, і Га́ій Дзе́рвянін, і Цімафе́й, і Асійцы Цíхік і Трафíм.
Яны, пайшоўшы ўперад, чакалі нас у Траа́дзе.
Мы ж адправіліся з Філíпаў пасля дзён праснако́ў і дабра́ліся да іх у Траа́ду за пяць дзён, і прабылí там сем дзён.
У першы ж дзень ты́дня, калі вучні сабра́ліся для пераламле́ння хле́ба, Павел, ма́ючы наме́р вы́правіцца на насту́пны дзень, гу́тарыў з імі і працягваў размаўляць да по́ўначы.
У верхнім пакоі, дзе мы сабра́ліся, было́ многа свяцíльнікаў.
І сядзеў на акне нейкі юнак, па імені Яўцíх, ён пагрузíўся ў глыбо́кі сон у той час, як Павел доўга прамаўля́ў, і, пахіснуўшыся ў сне, упаў з трэцяга паверха ўніз, і паднялí яго мёртвым.
Сышоўшы, Павел прыпа́ў да яго і, абня́ўшы яго, сказаў: не трыво́жцеся, бо душа́ яго ў ім.
Падня́ўшыся наверх, перала­мíўшы хлеб і пае́ўшы, ён прамаўля́ў яшчэ доўга, да світа́ння, і потым пайшоў адтуль.
Між тым юнака́ прывялí жыво́га і вельмі ўсце́шыліся.
А мы, прыйшо́ўшы на карабе́ль, адпра́віліся ў Ас, каб узяць адтуль Паўла; бо ён так загадаў, пажада́ўшы сам ісці пехато́ю.
Калі ж ён сустрэ́ўся з намі ў А́се, мы, узя́ўшы яго, прыбылí ў Міцілíну;
І, адплы́ўшы адтуль, назаўтра апыну́ліся насу́праць Хіо́са, а на другі дзень дабра́ліся да Само́са і, пабыва́ўшы ў Трагілíі, насту́пнага дня прыбылí ў Мілíт;
бо Павел вы́рашыў абміну́ць Эфес, каб не затрыма́цца ў Асíі, бо ён спяша́ўся, каб, па магчы́масці, у дзень Пяцідзеся́тніцы быць у Іерусаліме.
Пасла́ўшы з Мілíта ў Эфес, ён паклíкаў прасвíтараў царквы́,
і калі яны прыйшлі да яго, то сказаў ім: вы ве́даеце, як я з першага дня, калі прыйшоў у Асíю, увесь час быў з вамі,
працу́ючы дзе́ля Госпада з усёй пакорнаму́драсцю і мно́гімі слязьмí, і сярод выпрабава́нняў, якія спасцíглі мяне па зламы́снасці Іудзеяў;
як я не прапусцíў нічога ка­ры́снага, пра што не сказаў бы вам і чаму не вучы́ў бы вас прылю́дна і па дама́х,
закліка́ючы Іудзеяў і Э́лінаў да пакая́ння перад Богам і веры ў Госпада нашага Іісуса Хрыста.
І вось цяпер я па пабуджэ́нню Ду́ха іду ў Іерусалім, не ве́даючы, што́ там адбу́дзецца са мною;
аднак Дух Святы́ па ўсіх гарадах све́дчыць, ка́жучы, што кайданы́ і паку́ты чака́юць мяне.
Але я ні на што не зважа́ю і не даражу́ сваім жыццём, толькі б з ра́дасцю завяршы́ць шлях мой і служэ́нне, якое прыня́ў я ад Госпада Іісуса: прапаве́даваць Ева́нгелле благада́ці Божай.
І вось цяпер я ведаю, што ўжо не ўба́чыце аблíчча майго ўсе вы, сярод якіх хадзіў я, прапаве́дуючы Царства Божае.
Таму я све́дчу вам сёння, што я чысты ад крывí ўсіх,
бо я не ўхіля́ўся ад таго, каб прапаве́даваць вам усю волю Божую.
Дык вось, дба́йце пра сябе і пра ўсё ста́да, у якім Дух Святы́ паставіў вас ахава́льнікамі, па́свіць Царкву Госпада і Бога, якую Ён здабы́ў Крывёю Сваёю.
Бо я ведаю, што пасля́ адыхо́ду майго ўво́йдуць да вас ваўкí лю́тыя, якія не пашкаду́юць ста́да;
і сярод вас саміх паўста́нуць людзі, якія будуць прапаве́даваць скажо́на, каб пацягну́ць вучняў за сабою.
Таму будзьце пíльнымі, па́мятаючы, што я тры гады́ дзень і ноч няспы́нна са слязьмí вучыў кожнага з вас.
І цяпер даруча́ю вас, браты́, Богу і слову благада́ці Яго, якое можа наста́віць вас і даць вам спа́дчыну з усімі асвячо́нымі.
Ні серабра́, ні золата, ні адзе́ння я ні ад каго не пажада́ў;
вы самі ве́даеце, што патрэ́бам маім і тых, што былí са мною, паслужы́лі ру́кі гэтыя мае́.
Ва ўсім паказа́ў я вам, што, так працу́ючы, трэба падтры́мліваць сла́бых і па́мятаць словы Госпада Іісуса, бо Ён Сам сказаў: «блажэ́нней даваць, чым браць».
І, прамо́віўшы гэта, ён стаў на кале́ні свае і з усімі імі памалíўся.
Тады пача́ўся вялікі плач ва ўсіх, і, кíдаючыся на шы́ю Паўла, яны цалава́лі яго,
смутку́ючы найбольш з-за ска́занага ім сло́ва, што яны ўжо не ўба́чаць аблíчча яго. І право́дзілі яго на карабе́ль.
Агры́па сказаў Паўлу: дазваля́ецца табе гаварыць за само́га сябе. Тады Павел, прасцёршы руку́, стаў гаварыць у сваю абаро́ну:
цар Агры́па! я лічу сябе шчаслí­вым, што магу сёння абараня́цца перад табою ад ўсяго, у чым абвінава́чваюць мяне Іудзеі,
асабліва таму, што ты ве́даеш усе звы́чаі і спрэ́чныя пытанні Іудзеяў. Так што прашу цябе вы́слухаць мяне велікаду́шна.
Дык вось, жыццё маё з ю́ных гадоў, якое прахо́дзіла ад пачатку сярод народа майго ў Іерусаліме, ве́­даюць усе Іудзеі;
яны здаўна́ зна́юць мяне і, ка­лі б захацелі, маглі б засве́дчыць, што я жыў фарысе́ем паводле сама­га стро́гага кіру́нку нашага вера­вызна́ння.
І цяпер я стаю́ перад судом за на­дзе́ю на Богам да́дзенае айцам нашым абяца́нне,
на здзяйсне́нне якога спадзяю́цца ўсе нашы двана́ццаць кален, стара́нна слу́жачы Богу дзень і ноч; за гэтую надзе́ю, цар Агрыпа, і абвінава́чваюць мяне Іудзеі.
Дык што́ Няўжо невераго́дным лíчыце вы тое, што Бог уваскраша́е мёртвых?
Праўда, і мне здава́лася, што я павінен ру́пна дзе́йнічаць су́праць íмені Іісуса Назарэ́я;
гэта я і рабіў у Іерусаліме: і многіх святы́х у цямніцы пасадзíў, атрыма́ўшы ўладу ад першасвятаро́ў, і калі забіва́лі іх, я даваў згоду;
і, ва ўсіх сінагогах часта кара́ю­чы іх, я прымуша́ў іх блюзне́рыць і, бязме́рна люту́ючы су́праць іх, перасле́даваў нават у чужых гарадах.
Дзе́ля гэтага ж ідучы́ ў Дама́ск з паўнамо́цтвамі і даручэ́ннем ад першасвятаро́ў,
апо́ўдні ў дарозе я ўбачыў, цар, з неба святло, ярчэ́йшае за сонечнае ззя́нне; яно азары́ла мяне і тых, што ішлі са мною.
І калі ўсе мы папа́далі на зямлю́, я пачу́ў голас, які прамаўля́ў да мяне і казаў на яўрэ́йскай мове: Саўл, Саўл! чаму ты Мяне гоніш? цяжка табе су́праць ражна́ ісцí.
А я сказаў: хто Ты, Госпадзí Ён жа сказаў: Я Іісус, Якога ты гоніш;
але падымíся і стань на ногі твае; бо Я дзе́ля гэтага і явíўся табе, каб паста́віць цябе служы́целем і све́дкам таго, што ты бачыў і што Я адкры́ю табе,
збаўля́ючы цябе ад народа Іудзейскага і ад язычнікаў, да якіх Я пасыла́ю цябе
адкрыць вочы ім, каб яны павярну́ліся ад це́мры да святла́ і ад ула́ды сатаны да Бога, і каб яны атрыма́лі прабачэ́нне грахоў і до́лю між асвячо́ных праз веру ў Мяне.
Таму, цар Агрыпа, я не стаў працíвіцца нябе́снаму відзе́нню,
а спачатку жыхара́м Дама́ска і Іерусаліма, потым жа па ўсёй краíне Іудзейскай і язы́чнікам прапаве́даваў, каб яны пака́яліся і звярну́ліся да Бога, ро́бячы го́дныя справы пакая́ння.
За гэта Іудзеі схапілі мяне ў храме і імкну́ліся ўчынíць распра́ву.
Але я, атрыма́ўшы дапамогу ад Бога, да гэтага дня стаю́ і све́дчу і мало́му, і вялікаму, нічога не ка́жучы, акрамя́ таго, аб чым прарокі і Маісей гаварылі, што гэта будзе:
што Хрыстос павінен адпа­ку́таваць, першым уваскрэ́снуць з мёртвых і прапаве́даць святло народу гэтаму і язы́чнікам.
Калі ён так прамаўляў у сваю абарону, Фест гучным голасам сказаў: ты стра́ціў розум, Павел! вялікая вучо́насць даво́дзіць цябе да стра́ты розуму.
Ён жа кажа: я не стра́ціў розуму, высокашано́ўны Фест, а прамаўля́ю сло́вы ісціны і здаровага сэнсу;
бо ведае пра гэта цар, перад якім я і прамаўля́ю ўпэ́ўнена; я не веру, каб утаíлася ад яго што-небудзь з гэтага, бо не ў заку́тку ж яно адбыва́лася;
ці ве́рыш ты, цар Агры́па, прарокам? ве́даю, што ве́рыш.
Агры́па ж сказаў Паўлу: ты мала што не ўгаво́рваеш мяне зрабíцца Хрысція́нінам.
А Павел сказаў: я б маліўся Богу, каб ці мала, ці многа, не толькі ты, але і ўсе, хто слу́хае мяне сёння, зрабіліся такімі, як я, аднак без гэтых ако́ваў.
І калі ён гэта сказаў, паднялíся цар, і правíцель, і Вернíка, і ўсе, хто сядзе́ў з імі;
і, адышо́ўшы ўбок, яны раз­маўля́лі паміж сабою, ка́жучы: нічога ва́ртага смерці або ако́ваў не робіць чалавек гэты.
І сказаў Агры́па Фесту: можна было́ б вы́зваліць гэтага чалавека, калі б ён не патрабава́ў суда́ ў ке́сара. Таму і вы́рашыў правíцель паслаць яго да ке́сара.
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible