Скрыть
16:2
16:5
16:6
16:7
16:8
16:9
16:10
16:11
16:12
16:13
16:14
16:15
16:16
16:17
16:19
16:20
16:21
16:23
16:24
16:25
16:27
16:28
16:29
16:30
16:32
16:33
16:34
16:35
16:36
16:38
16:39
16:40
Глава 18 
18:1
18:4
18:7
18:11
18:12
18:13
18:14
18:16
18:19
18:20
18:22
18:23
18:26
18:27
18:28
Глава 21 
21:1
21:2
21:3
21:6
21:7
21:12
21:15
21:16
21:17
21:18
21:19
21:21
21:22
21:23
21:26
21:27
21:29
21:31
21:32
21:34
21:35
21:36
21:37
21:40
Глава 28 
28:1
28:2
28:4
28:5
28:6
28:7
28:8
28:9
28:10
28:11
28:12
28:13
28:15
28:16
28:19
28:21
28:23
28:24
28:25
28:29
28:30
28:31
Дайшоў ён да Дэ́рвіі і Лíстры. І вось, быў там адзін ву́чань па імені Цімафей, сын нейкай жанчыны Іудзейкі, што ўве́равала, ба́цька ж яго быў Э́лінам;
пра яго све́дчылі браты́, якія былí ў Лíстры і Іканíі.
Павел пажада́ў узя́ць яго з сабою; і, ўзя́ўшы, абрэ́заў яго з-за Іудзеяў, якія былí ў тых мясцінах; бо ўсе ведалі, пра ба́цьку яго, што ён быў Э́лінам.
Калі ж прахо́дзілі яны па гарадах, то нака́звалі веруючым выко́нваць пастано́вы, прыня́тыя Апосталамі і прасвітарамі ў Іерусаліме.
І цэ́рквы ўмацо́ўваліся ў веры і ўзраста́лі колькасцю штодзе́нь.
Прайшоўшы праз Фрыгíю і Галацíйскую краíну, яны Ду́хам Святы́м не былí дапу́шчаны прапаве́даваць сло́ва ў Асíі.
Прыйшоўшы ў Місíю, яны спрабава́лі ісці ў Віфінíю, але Дух не дапусцíў іх.
Прайшоўшы Місíю, яны сышлі ў Траа́ду.
І было́ ўначы́ відзе́нне Паўлу: нейкі муж Македонец стаяў і прасіў яго, ка́жучы: перайдзі ў Македонію і дапамажы́ нам.
Калі ён убачыў відзе́нне, то мы адразу пастара́ліся адпра́віцца ў Македонію, разуме́ючы, што паклíкаў нас Гасподзь дабраве́сціць ім.
І вось, адпра́віўшыся з Траа́ды, мы накірава́ліся проста ў Самафра́кію, а на другі дзень у Неа́паль
і адтуль у Філíпы – першы ў той ча́стцы Македоніі горад, кало́нію; у гэтым горадзе мы застава́ліся некалькі дзён.
А ў дзень суботні мы вы́йшлі за горад да ракí, дзе, як лічы́лася, было́ месца малітвы, і, сеўшы, размаўлялі з жанчынамі, якія сабра́ліся там.
І слу́хала адна жанчына па імені Лíдзія, прадаўшчыца пу́рпуру, з горада Фіяты́р, якая шанава́ла Бога; і Гасподзь адкрыў яе сэ́рца, каб успрыма́ць тое, што гаварыў Павел.
Калі ж ахрысцíлася яна і дом яе, то папрасіла, ка́жучы: калі вы палічы́лі мяне вернай Госпаду, дык увайдзíце ў мой дом і жывíце. І яна перакана́ла нас.
Ста́лася, што, калі мы ішлі да ме́сца малітвы, сустрэ́ла нас адна служа́нка, якая ме́ла ду́ха вяшчу́нства і якая прыно́сіла гаспадара́м сваім вялікі прыбы́так прадказа́льніцтвам.
Яна, ідучы́ за Паўлам і за намі, крычала, ка́жучы: гэтыя людзі – рабы́ Бога Усявы́шняга, яны абвяшча́юць нам шлях спасе́ння.
Так рабіла яна многа дзён. Павел жа, якому апры́крала гэта, звярнуўся да ду́ха і прамовіў: зага́дваю табе íмем Госпада Іісуса Хрыста вы́йсці з яе. І дух вы́йшаў у той жа час.
Гаспадары́ ж яе, уба́чыўшы, што знíкла надзея на прыбы́так іх, схапілі Паўла і Сілу і пацягну́лі на плошчу да нача́льнікаў;
і, прывёўшы іх да правіцеляў, сказалі: гэтыя людзі, бу́дучы Іудзеямі, будара́жаць наш горад
і прапаве́дуюць звы́чаі, якіх нам, Ры́млянам, нельга ні прыма́ць, ні выко́нваць.
І паўстаў натоўп су́праць іх, а правіцелі, сарва́ўшы з іх вопратку, загада́лі біць іх кія́мі;
і, нанёсшы ім шмат удараў, кінулі іх у цямніцу і загадалі ахоўніку пільна сцерагчы́ іх;
атрыма́ўшы такі загад, ён кінуў іх ва ўну́траную цямніцу і ногі ім забíў у кало́дкі.
Каля по́ўначы Павел і Сіла, мо́лячыся, спе́вам услаўля́лі Бога; а вя́зні слу́халі іх.
Раптам зда́рылася вялікае землетрасе́нне, так што захіста́ліся падму́ркі цямнíцы; адразу паадчыня́ліся ўсе дзверы, і з усіх паспада́лі кайданы́.
Ахоўнік, прачну́ўшыся і ўбачыўшы, што адчы́нены дзверы цямніцы, вы́няў меч і хацеў забіць сябе, ду́маючы, што вя́зні ўцяклí.
Але Павел усклíкнуў моцным голасам, ка́жучы: не рабі сабе ніякага зла, бо ўсе мы тут.
Той, папрасіўшы агню́, убег і ў трымце́нні прыпа́ў да Паўла і Сілы,
і, вы́веўшы іх адтуль, сказаў: спадары́! што мне трэба рабіць, каб спасцíся?
Яны ж адказа́лі: уве́руй у Госпада Іісуса Хрыста, і спасе́шся ты і ўвесь дом твой.
І прапаве́далі слова Гаспо́дняе яму і ўсім, што былí ў доме яго.
І ён, забраўшы іх у той час ночы, абмы́ў раны іх, і адразу быў ахры́шчаны ён сам і ўсе дама́шнія яго;
і, прывёўшы іх у дом свой, ён прапанава́ў ім трапе́зу і з усім домам сваім узра́даваўся, што ўве́раваў у Бога.
Калі ж настаў дзень, правіцелі паслалі гарадскіх служы́целяў сказаць: вы́звалі тых людзей.
Ахоўнік паве́даміў пра гэта Паўлу: правіцелі прысла́лі зага́д вы́зваліць вас, так што цяпер выхо́дзьце і ідзіце з мірам.
Але Павел сказаў ім: нас, Ры́мскіх грамадзя́н, без суда́ прынаро́дна бíлі і кíнулі ў цямнíцу, а цяпер упо́тай выпуска́юць? не, няхай пры́йдуць і са́мі вы́ведуць нас.
Гарадскія служыцелі перадалí правіцелям гэтыя сло́вы; і тыя спалохаліся, пачуўшы, што гэта Ры́мскія грамадзя́не.
І, прыйшоўшы, яны папрасілі ў іх прабачэ́ння, потым вы́велі і прасілі пакінуць горад.
Яны ж, вы́йшаўшы з цямніцы, прыйшлі да Лíдзіі і, убачыўшы братоў, далí ім настаўле́нне і адпра́віліся.
Пасля гэтага Павел, пакінуўшы Афіны, прыйшоў у Кары́нф;
і, знайшоўшы нейкага Іудзея, па імені Акíла, родам Панцíйца, які нядаўна прыбы́ў з Італіі, і Прыскíлу, жонку яго, – таму што Кла́ўдзій загадаў усім Іудзеям пакінуць Рым, – ён прыйшоў да іх,
а паколькі ён вало́даў адно́лькавым з імі рамяство́м, то заста́ўся ў іх і працаваў; а рамяство́ іх было́ рабіць пала́ткі.
Кожную ж суботу ён прамаўля́ў у сінагозе і перако́нваў Іудзеяў і Э́лінаў.
А калі прыйшлі з Македоніі Сіла і Цімафей, то Павел быў натхнёны ду́хам све́дчыць Іудзеям, што Іісус гэта Хрыстос.
Паколькі ж яны працíвіліся і блюзне́рылі, то ён, абтро́сшы во́прат­ку сваю, сказаў ім: кроў ваша на гало́вах вашых; я чы́сты; цяпер іду да язычнікаў.
І, пайшоўшы адтуль, ён прыйшоў у дом аднаго чалавека, па імені Іу́ст, які шанава́ў Бога і дом якога быў каля сінагогі.
А Крысп, нача́льнік сінагогі, уве́раваў у Госпада з усім домам сваім, і многія з Кары́нфянаў, слу́хаючы, уве́равалі і ахрысцíліся.
Сказаў Гасподзь у начны́м відзе́нні Паўлу: не бойся, а гавары́ і не змаўка́й,
таму што Я з табою, і ніхто не нападзе́ на цябе, каб зрабіць табе зло; бо ў Мяне многа людзей у горадзе гэтым.
І ён застава́ўся там год і шэсць месяцаў, навуча́ючы іх слову Божаму.
Калі ж Галіён быў прако́нсулам у Аха́іі, паўста́лі Іудзеі аднаду́шна су́праць Паўла і прывялі яго на судзíлішча,
ка́жучы: не па закону ён ву́чыць людзей шанава́ць Бога.
Калі ж Павел хацеў адкрыць ву́сны, Галіён сказаў Іудзеям: Іудзеі! калі б была́ якая несправядлíвасць або ўчы́нак ліхí, я меў бы падста́ву вы́слухаць вас;
але паколькі ідзе спрэ́чка пра ву­чэ́нне, і пра імёны, і пра закон ваш, то разбіра́йцеся самі; бо я не хачу быць суддзёю ў гэтым.
І прагна́ў іх з судзíлішча.
А ўсе Э́ліны, схапíўшы Сасфе́на, нача́льніка сінагогі, бíлі яго перад судзíлішчам; але Галіёна гэта зусім не хвалява́ла.
Павел жа, пабы́ўшы яшчэ даво́лі многа дзён, развіта́ўся з брата́мі і адплы́ў у Сíрыю, і з ім Акíла і Прыскíла; ён абстры́г галаву́ ў Кенхрэ́ях, бо даваў абе́т.
Прыбы́ў ён у Эфе́с і пакінуў іх там, а сам пайшоў у сінагогу і вёў размову з Іудзеямі.
Калі ж яны прасілі прабы́ць у іх больш часу, ён не згадзíўся,
а развіта́ўся з імі, сказаўшы: мне трэба абавязкова праве́сці на­дыхо́дзячае свя́та ў Іерусаліме; да вас жа вярну́ся зноў, калі будзе воля Божая. І адправіўся з Эфе́са; Акíла ж застаўся ў Эфе́се.
Прыбы́ўшы ў Кесары́ю, ён зайшоў ў Іерусалім, прывіта́ў царкву і пайшоў у Антыяхíю,
і, правёўшы там нейкі час, ён адышоў і прахо́дзіў паслядо́ўна Галацíйскую краіну і Фры́гію, умацо́ўваючы ўсіх вучняў.
Іудзей жа нейкі, па імені Апало́с, родам з Александры́і, чалавек красамо́ўны і добра дасве́дчаны ў Піса́ннях, прыйшоў у Эфе́с;
ён быў наста́ўлены на шлях Гасподні і, пала́ючы ду́хам, прамаў­ля́ў і вучы́ў пра Госпада правільна, зна́ючы толькі хрышчэ́нне Іаа́нава.
Ён пачаў смела прамаўля́ць у сінагозе. Пачуўшы яго, Акíла і Прыскíла прынялí яго і дакла́дней растлума́чылі яму шлях Гасподні.
Калі ж ён хацеў пайсці ў Аха́ію, то браты, спрыя́ючы, напіса́лі ву́чням, каб прынялí яго; прыбы́ўшы туды, ён шмат садзе́йнічаў тым, хто ўве́раваў па благада́ці,
бо ён рашу́ча выкрыва́ў Іудзеяў перад народам, дака́зваючы праз Пісанні, што Іісус гэта Хрыстос.
Пасля таго, як мы, расста́ўшыся з імі, адплылí, то прамы́м шля́хам прыбылí на Кос, а насту́пнага дня – на Ро́дас, і адтуль у Пата́ру;
і, знайшо́ўшы карабе́ль, які накіро́ўваўся ў Фінікíю, мы ўзышлí на яго і адплылí.
Калі паказа́ўся Кіпр, мы, пакí­нуўшы яго зле́ва, паплылí ў Сíрыю і прыста́лі ў Ты́ры, бо там трэба было́ з карабля́ вы́грузіць тавар.
І, знайшо́ўшы ву́чняў, мы засталíся там на сем дзён; яны, па натхне́нню Ду́ха, каза́лі Паўлу не ісці ў Іерусалім.
Пасля таго, як мы правялí гэтыя дні, мы вы́йшлі і адпра́віліся ў дарогу, і праводзілі нас усе з жанчы́намі і дзе́цьмі аж за горад; а на бе́разе, стаўшы на кале́ні, мы памалíліся.
І, развіта́ўшыся адны з аднымі, мы ўзышлí на карабе́ль, а яны вярну́­ліся да сябе.
Мы, завяршы́ўшы пла́ванне з Ты́ра, прыбылí ў Пталемаíду і, пры­віта́ўшы брато́ў, засталíся на адзін дзень у іх.
Назаўтра ж мы, якія былí з Паўлам, адпра́віліся і прыйшлі ў Кесары́ю і, увайшоўшы ў дом Філіпа дабраве́сніка, аднаго з сямі дыя́канаў, засталíся ў яго.
А ў яго былí чатыры дачкí, дзевы, якія праро́чылі.
У той час, як мы на праця́гу многіх дзён застава́ліся ў іх, прыбы́ў з Іудзеі нейкі прарок, па íмені Ага́ў,
і, прыйшоўшы да нас, узяў пояс Паўла і, звяза́ўшы сабе но́гі і ру́кі, сказаў: так гаво́рыць Дух Святы́: «му́жа, якому нале́жыць гэты пояс, звя́жуць у Іерусаліме Іудзеі і аддаду́ць у ру́кі язы́чнікаў».
Калі мы пачулі гэта, то і мы, і та́машнія прасілі, каб ён не ішоў у Іерусалім.
Але Павел у адказ сказаў: што вы робіце, пла́чучы і разрыва́ючы маё сэ́рца?а́ я не толькі хачу быць вя́знем, але і паме́рці ў Іерусаліме гатовы за імя́ Госпада Іісуса.
І паколькі ён не паддава́ўся ўгаво́рам, мы супако́іліся і сказалі: няхай будзе воля Гасподняя!
Пасля гэтых дзён, пад­рыхтава́ўшыся, мы пайшлі ў Іерусалім;
ішлі з намі і некато́рыя вучні з Кесары́і, право́дзячы нас да нейкага Мна́сана Кіпрыёта, да́ўняга вучня, каб нам пажы́ць у яго.
Калі ж мы прыбылí ў Іерусалім, браты́ з радасцю прынялí нас.
На другі дзень Павел прыйшоў з намі да Іакава, прыйшлі і ўсе прасвітары.
І, павітаўшы іх, Павел стаў расказваць падрабя́зна, што́ зрабіў Бог у язычнікаў праз служэ́нне яго.
Вы́слухаўшы яго, яны сла́вілі Бога і казалі: бачыш, брат, колькі тысяч Іудзеяў уве́равалі, і ўсе яны руплíўцы закона;
а пра цябе яны чулі, бы́ццам ты ўсіх Іудзеяў, якія жыву́ць сярод язы́чнікаў, навуча́еш адсту́пніцтву ад Маісея, ка́жучы, каб яны не абрэ́звалі сваіх дзяцей і не трыма́ліся айцоўскіх звы́чаяў.
Дык што ж? Напэўна, збяру́ц­ца многія, бо пачу́юць, што ты прыйшоў.
Зрабі ж тое, што́ мы скажам табе: ёсць у нас чатыры мужы́, якія ма́юць на сабе абе́т;
вазьмі іх і ачы́сціся з імі, і прымí на сябе выда́ткі на ахвяру за іх, каб яны абстры́глі свае гало́вы; тады даве́даюцца ўсе, што пачу́тае імі пра цябе – няпраўда, а што і сам ты жыве́ш, захо́ўваючы закон.
А пра язы́чнікаў, якія ўве́равалі, мы піса́лі пасла́нне, пастанавíўшы, каб яны нічога такога не прытры́мліваліся, а толькі асцерага́ліся ідалаахвя́рнага, крывí, заду́шанага і блу́ду.
Тады Павел, узя́ўшы тых мужо́ў і ачы́сціўшыся з імі, на другí дзень увайшоў у храм і абвясцíў пра заканчэ́нне дзён ачышчэ́ння, калі павінна быць прыне́сена за кожнага з іх прынашэ́нне.
Калі ж сем дзён завярша́ліся, Асійскія Іудзеі, уба́чыўшы яго ў храме, падбухто́рылі ўвесь народ і накла́лі на яго ру́кі,
закрыча́ўшы: мужы́ Ізра́ільскія, дапамажы́це! гэты чалавек усіх усю́ды навуча́е су́праць народа, і закона, і месца гэтага; а яшчэ і Э́лінаў увёў у храм і апага́ніў святое ме́сца гэтае.
Бо яны перад тым бачылі з ім у горадзе Трафíма Эфе́сяніна і думалі, што Павел увёў яго ў храм.
Узру́шыўся ўвесь горад, і сышо́ўся народ; і, схапíўшы Паўла, яны пацягну́лі яго прэч з храма, і адразу зачы́нены былí дзверы.
Калі ж яны хацелі забіць яго, дайшла да тысячанача́льніка палка́ вестка, што ўвесь Іерусалім узбу́раны;
той, адразу ўзя́ўшы воінаў і сотнікаў, пабег да іх; яны ж, уба́чыўшы тысячанача́льніка і воінаў, пераста́лі біць Паўла.
Тады тысячанача́льнік, наблí­зіўшыся, узяў яго і загада́ў звяза́ць яго двума́ ланцуга́мі, і пытаўся, хто ён і што зрабіў.
У натоўпе адны крыча́лі адно, а другія – другое; і ён, не здо́леўшы з-за шуму даве́дацца нічога пэ́ўнага, загада́ў ве́сці яго ў крэпасць.
Калі ж Павел апыну́ўся на прысту́пках, то воінам прыйшло́ся не́сці яго з прычыны на́ціску нато́ўпу,
бо мноства народу ішло ўслед і крыча́ла: смерць яму́!
Пры ўваходзе ў крэпасць Павел кажа тысячанача́льніку: можна мне сказа́ць нешта табе́ А той сказаў: дык ты ўме́еш па-грэчаску?
значыць, ты не той Егіпця́нін, які нядаўна ўчынíў бунт і вы́веў у пустыню чатыры тысячы чалавек сіка́рыяў?
Павел жа сказаў: я Іудзей, Тарся́нін, грамадзя́нін немалазна́ч­нага Кілікíйскага горада; прашу цябе, дазволь мне прамо́віць да народу.
Калі ж той дазволіў, Павел, сто́ячы на прысту́пках, даў народу знак рукой; і калі наста́ла глыбокае маўча́нне, ён пачаў гаварыць на яўрэйскай мове, ка́жучы:
І, уратава́ўшыся, тыя, хто быў з Паўлам, даведаліся, што востраў называ́ецца Мелíт.
Тузе́мцы праявілі да нас надзвыча́йнае чалавекалю́бства, бо яны, раскла́ўшы вогнішча, прынялí ўсіх нас, паколькі быў дождж і холад.
Калі ж Павел сабраў мноства галля́ і паклаў на во́гнішча, тады змяя́, уцяка́ючы ад жа́ру, прычапíлася да яго рукí.
Тузе́мцы, уба́чыўшы га́да, што павіс на яго руцэ́, гаварылі паміж сабою: пэўна, чалавек гэты – забойца, калі яму, уратава́наму з мо́ра, багіня справядлíвасці не дазваля́е жыць.
Але ён, скíнуўшы га́да ў агонь, не зазна́ў нія́кай шко́ды.
Яны ж чака́лі, што ў яго будзе запале́нне ці ён раптоўна ўпадзе́ мёртвым; аднак, доўга чака́ючы і ба́чачы, што нічога кепскага з ім не зда́рылася, яны перамянілі меркава́нне і гавары́лі, што ён бог.
Навокал таго месца былí ўлада́нні нача́льніка вострава па íмені Пу́блій, які прыня́ў нас і тры дні прыя́зна частава́ў.
І сталася, што бацька Пу́блія ляжаў, хворы на гара́чку і дызентэ­ры́ю; Павел зайшоў да яго, памаліўся і, ускла́ўшы на яго ру́кі, ацалíў яго.
Калі гэта зда́рылася, тады і іншыя на востраве, хто меў хваробы, прыхо́дзілі і ацаля́ліся;
яны вы́явілі да нас вялікую паша́ну і, калі мы адпраўля́ліся, далí тое, што было́ патрэбна.
Праз тры месяцы мы адплылí на Александры́йскім караблí з выя́ваю Дыяску́раў, які зімаваў на гэтым востраве,
і, прыплы́ўшы ў Сіраку́зы, застава́ліся там тры дні;
паплыўшы адтуль, дабра́ліся да Ры́гіі; і паколькі праз дзень падзьму́ў паўднёвы вецер, на другі дзень мы прыбылí ў Путэо́л,
дзе знайшлі братоў і былí ўпро́шаны пабыць у іх сем дзён; і так мы ішлі ў Рым.
І адтуль браты, пачуўшы пра нас, выйшлі насу́страч нам да А́піевай пло́шчы і Трох Гасцíніц; уба́чыўшы іх, Павел падзя́каваў Богу і ўзбадзёрыўся.
Калі ж мы прыйшлі ў Рым, то сотнік перада́ў вя́зняў военача́льніку, а Паўлу было́ дазво́лена жыць асо́бна, з воінам, які пільнава́ў яго.
І сталася, што праз тры дні Павел склíкаў знатне́йшых з Іудзеяў і, калі тыя сышлíся, казаў ім: мужы́ браты́! я, не зрабіўшы нічога су́праць народа ці айцоўскіх звы́чаяў, быў як вя́зень перада́дзены з Іерусаліма ў ру́кі Ры́млян,
якія, учынíўшы мне до́пыт, ха­целі адпусцíць, бо ніякай віны, ва́ртай смерці, не было́ на мне;
але паколькі Іудзеі пярэ́чылі, то я вы́мушаны быў патрабава́ць суда́ ў кесара, аднак не для таго, каб абвінава́ціць у чым-небудзь мой народ;
вось па гэтай прычыне я і паклíкаў вас, каб уба́чыцца і пагаварыць, бо за надзею Ізра́іля я закава́ны ў гэтыя кайданы́.
Яны ж сказалі яму: мы і лістоў пра цябе не атры́млівалі з Іудзеі, і ніхто з братоў, прыйшоўшы, не паве́даміў і не сказаў нічога ке́пскага;
але мы жада́ем пачуць ад цябе, што ты думаеш; бо нам вядома, што наконт вучэ́ння гэтага ўсюды спрача́юцца.
І, прызна́чыўшы яму дзень, вельмі многія прыйшлі да яго ў дом; і ён з ра́нку да вечара прамаўля́ў да іх, све́дчачы пра Царства Божае і даво́дзячы ім пра Іісуса на падставе закона Маісе́евага і прарокаў.
І адных перако́нвала ска́занае, а другія не ве́рылі.
Не ма́ючы згоды паміж сабою, яны сталі адыхо́дзіць пасля таго, як Павел сказаў наступныя словы: добра Дух Святы́ прамо́віў айцам нашым праз прарока Іса́ію,
ка́жучы: «ідзі да народа гэтага і скажы: слы́хам пачу́еце – і не зразуме́еце, узіра́ючыся глядзе́ць будзеце – і не ўба́чыце;
бо агрубе́ла сэ́рца народа гэтага, і вуша́мі ледзь чу́юць, і вочы свае заплю́шчылі, каб не ўба́чыць вачы́ма, і не пачу́ць вуша́мі, і не ўразуме́ць сэ́рцам, і не навярну́цца, каб Я ацалíў іх».
Дык вось, няхай вам будзе вядома, што язы́чнікам пасла́на спасе́нне Божае; яны і пачу́юць.
Калі ён гэта сказаў, Іудзеі пайшлі ад яго, моцна спрача́ючыся паміж сабою.
І жыў Павел цэлыя два гады́ на ўла́сным утрыма́нні і прыма́ў усіх, хто прыхо́дзіў да яго,
прапаве́дуючы Царства Божае і ву́чачы пра Госпада Іісуса Хрыста з усёю адва́гаю бесперашко́дна.
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible