Скрыть
2:8
2:14
2:15
2:18
Дык вось, адкла́ўшы ўся́кую зло́бу, і ўся́кую хíтрасць, і крываду́шнасць, і за́йздрасць і ўсякае зласло́ўе,
як нованаро́джаныя немаўля́ты, пра́гніце чы́стага духоўнага малака, каб ад яго вы ўзраслí для спасе́ння;
калі вы ўжо зве́далі, што добры Гасподзь.
Прыступа́ючы да Яго, ка́меня жывога, людзьмí адкíнутага, але Богам абра́нага, кашто́ўнага,
і самі, як жывы́я камянí, буду́йце з сябе дом духоўны, свяшчэ́нства свято́е, каб прыно́сіць духоўныя ахвя́ры, прые́мныя Богу праз Іісуса Хрыста́.
Таму што ска́зана ў Пісанні: «вось, Я кладу́ на Сіёне ка́мень краевуго́льны, абра́ны, кашто́ўны, і той, хто ве́руе ў Яго, не будзе пасаро́млены».
Дык вось, для вас, ве́руючых, гэта кашто́ўнасць, а для няве́руючых – ка́мень, які адкíнулі будаўнікí, той самы стаў галаво́ю вугла́, ка́мень спатыкне́ння і скала́ спаку́сы,
яны спатыка́юцца, не павіну́ючыся слову, на што яны і пакíнуты.
Але вы – род вы́браны, ца́рскае свяшчэ́нства, народ святы́, людзі, прыдба́ныя, каб абвяшча́ць даскана́ласць Таго, Хто паклíкаў вас з цемры ў цудо́ўнае Сваё святло;
калíсьці не наро́д, а цяпер наро́д Божы; калісьці непамíлаваныя, а цяпер памíлаваныя.
Узлю́бленыя! прашу вас як пры́шлых і перасяле́нцаў устры́млівацца ад пло́цкіх пажа́днасцей, якія ваю́юць су́праць душы́,
паво́дзьце сябе добра сярод язы́чнікаў, каб яны за тое, за што абгаво́рваюць вас, як злачы́нцаў, уба́чыўшы добрыя спра́вы вашы, прасла́вілі Бога ў дзень наве́дання.
Дык вось, будзьце пако́рнымі ўся́кай чалаве́чай ула́дзе дзе́ля Госпада: ці то цару́, як уладару́ вярхо́ўнаму,
ці то правíцелям, як праз яго пасла́ным для пакара́ння злачы́нцаў і для пахвалы́ тым, хто робіць дабро, –
бо такая воля Божая, каб мы, ро́бячы дабро, прымуша́лі маўча́ць не́вуцтва неразу́мных людзе́й, –
як свабодныя, але не як тыя, хто выкарысто́ўвае свабоду, каб прыхава́ць зло, а як рабы́ Божыя.
Усіх паважа́йце, братоў любíце, Бога бо́йцеся, цара шану́йце.
Слу́гі, з усякім стра́хам падпарадко́ўвайцеся гаспадара́м, не толькі добрым і лаго́дным, але і суро́вым.
Бо гэта благада́ць, калі хто свядо́ма дзе́ля Бога, це́рпіць бе́ды, паку́туючы несправядлíва.
Бо якая пахвала́, калі трыва́еце вы, як вас б́юць за правíны́ Але калі ро́бячы дабро і паку́туючы, трыва́еце вы, то гэта благада́ць перад Богам,
бо на тое вы былí паклíканы; таму што і Хрыстос прыня́ў паку́ты за нас, пакінуўшы нам пры́клад, каб мы ішлі па сляда́х Яго:
Ён граху́ не ўчыніў, і не было падма́ну ў ву́снах Яго;
калі Яго ліхасло́вілі, Ён не ліхасло́віў у адказ; паку́туючы, Ён не пагража́ў, а пакіда́ў усё Суддзí Пра́веднаму;
Ён грахí нашы Сам узня́ў Це́лам Сваім на дрэ́ва, каб мы, пазба́віўшыся ад грахоў, пачалí жыць пра́ведна: ра́намі Яго вы ацалíліся.
Бо вы былí, як аве́чкі аблу́дныя, але вярну́ліся цяпер да Пастыра і Ахава́льніка душ вашых.
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible