Скрыть
3:3
3:7
3:8
3:10
3:12
3:14
3:15
3:17
3:21
3:22
3:23
І я, браты, не мог гаварыць з вамі, як з духоўнымі, а толькі як з плоцкімі, як з немаўлятамі ў Хрысце.
Я карміў вас малаком, а не цвёрдаю ежаю, бо вы яшчэ не маглі есці яе, ды і цяпер не можаце,
таму што вы яшчэ плоцкія. Бо калі паміж вамі зайздрасць, і спрэчкі, і разлады, то ці ж не плоцкія вы і ці не паводле чалавечага разумення жывяце́?
Бо калі адзін кажа: “я Паўлаў”, а другі: “я Апалосаў”, — то ці ж не плоцкія вы?
Бо хто такі Павел? хто такі Апалос? Яны толькі служыцелі, праз якіх вы ўверавалі, і кожны, як яму даў Гасподзь.
Я насадзіў, Апалос паліваў, але ўзрасціў Бог;
так што ні той, хто са́дзіць, не мае значэння, ні той, хто палівае, а толькі Бог, Які ўзрошчвае.
Той, хто са́дзіць, і той, хто палівае, — складаюць адно, але кожны атрымае сваю плату ў адпаведнасці са сваёй працай.
Бо мы суработнікі ў Бога; а вы — Божая ніва, Божая пабудова.
Я па благадаці, дадзенай мне Богам, як мудры дойлід, заклаў падмурак, а іншы будуе на ім; аднак кожны няхай глядзіць, як будуе.
Бо ніхто не можа закласці іншага падмурку, акрамя закладзенага, якім ёсць Іісус Хрыстос.
І хто я́к на гэтым падмурку будуе — з золата, серабра, каштоўных камянёў, дрэва, сена, саломы, —
справа кожнага вы́явіцца; бо дзень пакажа, таму што ў агні адкрываецца, і агонь вы́прабуе справу кожнага, якая яна.
У каго збудаванне, якое ён узвёў, вы́стаіць, той атрымае плату;
у каго збудаванне згарыць, той панясе страту; сам жа будзе ўратаваны, але так, як бы з агню.
Хіба не ведаеце, што вы — храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас?
Калі хто знішчыць храм Божы, таго знішчыць Бог; бо храм Божы святы, і гэты храм — вы.
Няхай ніхто сябе не падманвае: калі хто з вас лíчыць сябе мудрым у веку гэтым, той няхай неразумным стане, каб быць будрым.
Бо мудрасць свету гэтага ёсць неразумнасць перад Богам, як напісана: “ловіць мудрых у хітрасці іх”.
І яшчэ: “Гасподзь ведае разважанні мудрых, што яны марныя”.
Дык вось, няхай ніхто не хва́ліцца людзьмі, бо ўсё ваша:
ці Павел гэта, ці Апалос, ці Кіфа, ці свет, ці жыццё, ці смерць, ці цяперашняе, ці будучае, — усё ваша;
вы ж — Хрыстовы, а Хрыстос — Божы.
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible