1:11
1:12
см.:Деян.18:24;
1:15
1:16
1:25
1:28
Белорусский
Языки
- Добавить язык
- Церковнослав. (рус)
- Церковнослав. (цс)
- Рус. (Синодальный)
- Рус. (Синод. с ударе́-ми)
- Рус. (еп. Кассиан)
- Рус. (К.П. Победоносцев)
- Arab (JAB)
- Arab (AVD)
- Azerbaijani
- Armenian
- Belarusian
- Bulgarian
- Chinese (simpl.)
- Croatian (S&D)
- English (NKJV)
- English (NRSV)
- English (KJV)
- Estonian
- Finnish (1992)
- French (LSG)
- Georgian (ancient)
- Georgian
- German (MLU, 1912)
- German (GNB)
- Greek (NT Byz)
- Greek (TGV)
- Greek (NA, 28)
- Hebrew NT by Delitzsch
- Italian (CEI 1974)
- Italian
- Kyrgyz
- Latin (Nova Vulgata)
- Latvian
- Romanian
- Polish
- Portuguese
- Serbian (synod.)
- Serbian
- Spanish (RVR 1995)
- Swedish (Folkbibeln)
- Tajik
- Ukrainian (Homenko)
- Ukrainian (Ogienko)
- Uzbek
Павел, воляю Божаю паклíканы Апостал Іісуса Хрыста, і Сасфе́н брат, —
Царкве Божай, якая ў Карынфе, асвячоным у Хрысце Іісусе, пакліканым святым, з усімі, хто прызывае імя́ Госпада нашага Іісуса Хрыста ў кожным месцы, у іх і ў нас:
благадаць вам і мір ад Бога Айца нашага і Госпада Іісуса Хрыста.
Дзякую заўсёды Богу майму за вас, за благадаць Божую, дадзеную вам ў Хрысце Іісусе,
таму што ў Ім вы ўзбагаціліся ўсім, усякім словам і ўсякім пазнаннем,
паколькі сведчанне Хрыстова ўмацавалася ў вас,
так што вы не маеце нястачы ні ў якім дары, чакаючы адкравення Госпада нашага Іісуса Хрыста,
Які і ўмацуе вас да канца, каб вы былí беззаганнымі ў дзень Госпада нашага Іісуса Хрыста.
Верны Бог, Якім вы пакліканы да супольнасці з Сынам Яго Іісусам Хрыстом, Госпадам нашым.
Малю́ вас, браты, імем Госпада нашага Іісуса Хрыста, каб усе вы гаварылі адно і не было паміж вамі падзе́лаў, але каб вы былі злучаны адным разуменнем і адною думкаю.
Бо ад дамашніх Хлоі стала мне вядома пра вас, браты мае́, што паміж вамі ёсць
спрэчкі.
спрэчкі.
Кажу я так, бо кожны з вас гаворыць: я Паўлаў; а я Апалосаў; а я Кіфаў; а я Хрыстоў.
Няўжо раздзяліўся Хрыстос? хіба́ Павел быў распя́ты за вас? ці ў імя Паўла вы хрысціліся?
Дзякую Богу, што я нікога з вас не хрысціў, акрамя Крыспа і Гаія,
каб хто не сказаў, што я хрысціў у сваё імя́.
Хрысціў я таксама дом Сцяфанаў; а больш не ведаю, ці хрысціў каго іншага.
Бо Хрыстос мяне паслаў не хрысцíць, а дабраве́сціць, і то не ў мудрасці слова, каб не зрабіць марным крыж Хрыстоў.
Бо слова пра крыж для тых, якія гінуць, — гэта неразумнасць, а для нас, якія спасаемся, — сіла Божая.
Бо напісана: “загублю мудрасць мудрацоў, і розум разумных адкіну”.
Дзе мудрэц? дзе кніжнік? дзе знаўца веку гэтага́ Ці не ператварыў Бог мудрасць свету гэтага ў неразумнасць?
Паколькі ж свет сваёю мудрасцю не пазнаў Бога ў прамудрасці Божай, то пажадаў Бог праз “неразумнасць” пропаведзі спасці веруючых.
Бо і Іудзеі патрабуюць цудаў, і Эліны шукаюць мудрасці;
а мы прапаведуем Хрыста распятага: для Іудзеяў спакусу, для Элінаў неразумнасць,
для саміх жа пакліканых — як Іудзеяў, так і Элінаў — Хрыста, Божую сілу і Божую прамудрасць;
таму што “неразумнае” Божае мудрэйшае за людзей і “слабае” Божае мацнейшае за людзей.
Паглядзіце ж, браты, хто вы, паклíканыя: не многа сярод вас мудрых па плоці, не многа магутных, не многа высакародных;
але Бог вы́браў неразумнае свету, каб пасароміць мудрых, і слабае свету выбраў Бог, каб пасароміць моцнае;
і бязроднае свету, і прыніжанае, і нязначнае выбраў Бог, каб пазбавіць сілы значнае, —
каб ніякая плоць не хвалілася перад Богам.
Ад Яго ж і вы ў Хрысце Іісусе, Які стаў прамудрасцю для нас ад Бога, і праведнасцю, і асвячэннем, і адкупленнем,
каб было, як напісана: “хто хва́ліцца, няхай Госпадам хва́ліцца”.