Скрыть
3:1
3:5
3:7
3:15
3:16
3:26
3:27
3:28
Глава 4 
4:1
4:5
4:6
4:7
4:9
4:10
4:12
4:14
4:16
4:19
4:20
4:22
4:24
Глава 5 
5:4
5:7
5:11
5:16
5:18
5:21
Глава 8 
8:4
8:10
8:20
8:21
8:22
8:25
8:26
8:39
Глава 10 
10:1
10:2
10:7
10:10
10:14
10:17
Дык у чым перава́га Іудзея, альбо якая кары́сць ад абрэ́зання?
Вялікая, ва ўсіх адно́сінах, а найпе́рш у тым, што ім даве́рана сло́ва Бо́жае.
Бо што ж? калі некато́рыя і не ўве́равалі, то хіба́ іх няве́р’е знíшчыць ве́рнасць Бо́жую?
Ні ў якім ра́зе. Бог íсцінны, а ко́жны чалаве́к ілжы́вы, як напíсана: “Каб Ты апраўда́ны быў у сло́вах Тваіх і перамо́г у судзе́ Тваім”.
Калі ж на́ша няпра́веднасць выяўля́е пра́веднасць Бо́жую, то што ска́жам? Бог несправядлíвы, калі праяўля́е гнеў? — я кажу́, па-чалаве́чы разважа́ючы.
Ні ў якім разе. Бо як тады Бог бу́дзе судзíць свет?
Але калі íсціна Бо́жая праз маю лжы́васць выяўля́ецца на сла́ву Яго, то нашто́ мяне́ ж яшчэ́ судзíць, як грэ́шніка?
І ці не рабíць нам зло, каб атрыма́лася дабро́, як некато́рыя га́няць нас і ка́жуць, бы́ццам мы так гаво́рым? Асуджэ́нне на такіх справядлíвае.
Дык што ж? ці ёсць у нас перава́га? Ніякай; бо мы ўжо вы́казалі абвінава́чанне, што і Іудзе́і, і Э́ліны — усе пад грахо́м,
як напíсана: “няма пра́веднага ніво́днага;
няма таго, хто разуме́е; няма таго, хто шука́е Бо́га;
усе збíліся з дарогі, разам ста́лі няго́днымі; няма таго, хто ро́біць дабро́, няма ніво́днага.
Го́рла іх — магіла адкры́тая; языко́м сваім падма́нваюць; атру́та змяíная на ву́снах іх;
рот іх по́ўны праклёну і го́рычы.
Ногі іх ско́рыя на праліццё крывí;
разбурэ́нне і го́ра на шляха́х іх;
і шлях міру невядо́мы ім.
Няма стра́ху Бо́жага перад вачы́ма іх”.
А мы ве́даем, што ўсё, што гаво́рыць закон, ён гаво́рыць для тых, хто пад зако́нам, каб замкну́ліся любы́я ву́сны і ўвесь свет прызна́ў сябе́ вінава́тым пе́рад Бо́гам,
таму што спра́вамі зако́ну не апраўда́ецца перад Ім нія́кая плоць; бо праз закон пазнае́цца грэх.
Але цяпер, незале́жна ад зако́ну, з’явíлася пра́веднасць Бо́жая, пра якую све́дчаць зако́н і праро́кі,
пра́веднасць Бо́жая праз ве́ру ў Іісу́са Хрыста́ для ўсіх і на ўсіх ве́руючых; бо няма́ ро́зніцы,
таму што ўсе саграшы́лі і пазба́ўлены сла́вы Бо́жай,
атры́мліваючы апраўда́нне да́рам, па благада́ці Яго, адкупле́ннем у Хрысце́ Іісу́се,
Якога Бог прадвы́значыў як ахвя́ру ўміласціўле́ння ў Крывí Яго праз ве́ру, каб паказа́ць пра́веднасць Яго праз прабачэ́нне грахо́ў, учы́неных ране́й,
у час доўгацярпе́ння Бо́жага, каб паказа́ць пра́веднасць Яго ў цяпе́рашні час, каб вы́явіць, што Ён пра́ведны і апра́ўдвае таго, хто ве́руе ў Іісу́са.
Дзе ж тое, чым хвалíцца́ Яно скасава́на. Якім зако́нам? зако́нам спраў? Не, зако́нам ве́ры.
Бо мы прызнаём, што чалавек апра́ўдваецца ве́раю, незале́жна ад спраў зако́ну.
Ці Бог — толькі Бог Іудзе́яў? хіба́ і не язы́чнікаў такса́ма? Так, і язы́чнікаў,
таму што Бог адзін, і Ён апра́ўдвае абрэ́заных па ве́ры і неабрэ́заных праз ве́ру.
Дык мы знішча́ем зако́н ве́раю? Ні ў якім ра́зе; мы зако́н сцвярджа́ем.
Што ж, ска́жам, Аўраам, айцец наш, набы́ў па плоці?
Бо калі Аўраам быў апраўда́ны спра́вамі, ён ма́е чым хвалíцца, але не перад Богам.
Бо што гаво́рыць Пісанне? “Паве́рыў Аўраам Богу, і гэта залічы́лася яму як пра́веднасць”.
Таму, хто выко́нвае працу, аплата налíчваецца не па мíласці, а па абавя́зку;
а таму, хто не выко́нвае, але ве́руе ў Таго, Хто апра́ўдвае грэ́шніка, вера яго залíчваецца як пра́веднасць.
Так і Давід называ́е блажэ́нным чалавека, якому Бог залíчвае пра́веднасць незале́жна ад спраў:
“блажэ́нныя тыя, чые беззако́нні праба́чаны і чые грахí пакры́ты;
блажэ́нны чалавек, якому Гасподзь не залíчыць граху́”.
Дык блажэ́нства гэтае даты́чыцца абрэ́заных ці і неабрэ́заных? Мы ка́жам, што Аўрааму вера залічы́лася як пра́веднасць.
Калі залічы́лася? пасля абрэ́зання ці да абрэ́зання? Не пасля абрэ́зання, а да абрэ́зання.
І знак абрэ́зання ён атрымаў як пяча́ць пра́веднасці па веры, якую меў у неабрэ́занні, так што ён стаў айцом усіх ве́руючых у неабрэ́занні, каб і ім залічы́лася пра́веднасць,
і айцом абрэ́заных, якія не толькі абрэ́заны, але і ідуць сляда́мі веры айца нашага Аўраама, якую меў ён у неабрэ́занні.
Бо не праз закон Аўрааму, ці пато́мству яго, да́дзена абяца́нне быць спадкае́мцам свету, а праз пра́веднасць веры.
Бо калі тыя, што выко́нваюць закон, — спадкае́мцы, то вера ма́рная, абяца́нне бяздзе́йнае;
бо закон спараджа́е гнеў, а дзе няма закону, няма і парушэ́ння.
Таму спадкае́мства — па веры, каб было́ па благада́ці, каб абяца́нне было́ неадме́нным для ўсяго, не толькі па закону, але і па веры, пато́мства Аўраама, які з’яўля́ецца айцом для ўсіх нас, —
як напíсана: “Я паста́віў цябе айцом многіх народаў”, — перад Богам, Якому ён паве́рыў, Які ажыўля́е мёртвых і выкліка́е не існу́ючае да існава́ння.
Ён, насу́перак надзе́і, паве́рыў з надзе́яй, што ста́не айцом многіх народаў, паво́дле ска́занага: “такім будзе пато́мства тваё”.
І, не аслабе́ўшы ў веры, не зважа́ў на цела сваё, амярцве́лае ўжо, бо яму было́ каля ста гадоў, і на амярцве́нне ўло́ння Са́ррынага;
і ў абяца́нні Божым не ўсумнíўся няве́р’ем, а ўмацава́ўся ў веры, узнёсшы славу Богу
і бу́дучы по́ўнасцю ўпэ́ўненым, што Ён мае сілу вы́канаць абяца́нае.
Таму і залічы́лася яму гэта за пра́веднасць.
Аднак не толькі ў адносінах да яго напíсана, што залічы́лася яму,
але і адно́сна нас: залíчыцца і нам, ве́руючым у Таго, Хто ўваскрасíў з мёртвых Іісуса, Госпада нашага,
Які адда́дзены быў за грахí нашы і ўваскрэ́с для апраўда́ння нашага.
Дык вось, бу́дучы апраўда́нымі па веры, мы ма́ем мір з Богам праз Госпада нашага Іісуса Хрыста,
праз Якога вераю і атрыма́лі мы до́ступ да той благада́ці, у якой стаíм і хва́лімся надзе́яй на сла́ву Божую.
І не толькі гэтым, але хва́лімся і бе́дами, ве́даючы, што бяда́ спараджа́е цярплíвасць,
а цярплíвасць — во́пытнасць, а во́пытнасць — надзе́ю,
надзе́я ж не саро́міць, таму што любоў Божая вы́лілася ў сэ́рцы на́шы Ду́хам Святы́м, да́дзеным нам.
Бо Хрыстос, калі мы былí яшчэ нямо́глымі, у вы́значаны час памёр за грэ́шнікаў.
Нават за пра́ведніка наўра́д ці хто памрэ́; хоць за дабрадзе́я, магчы́ма, хто і адва́жыцца паме́рці.
А Бог Сваю любоў да нас праяўля́е ў тым, што Хрыстос памёр за нас, калі мы былí яшчэ грэ́шнікамі.
Дык тым больш цяпер, апраўда́ныя Крывёю Яго, мы ўратава́ны будзем праз Яго ад гневу.
Бо калі, бу́дучы ворагамі, мы прыміры́ліся з Богам праз смерць Сына Яго, то тым больш, прыміры́ўшыся, спасёмся жыццём Яго;
больш таго, мы яшчэ і хвалімся Богам праз Госпада нашага Іісуса Хрыста, праз Якога мы цяпер атрыма́лі прымірэ́нне.
Таму як праз аднаго́ чалавека грэх увайшо́ў у свет, а праз грэх — смерць, так і смерць перайшла́ на ўсіх людзе́й, паколькі ўсе саграшылі.
Бо і да закону грэх быў у све́це; але грэх не залíчваецца, калі няма закону.
Аднак жа смерць панава́ла ад Адама да Маісея і над тымі, што не саграшы́лі падобна правíннасці Адама, які з’яўля́ецца право́бразам Таго, Хто меў прыйсцí.
Але з да́рам благада́ці не так, як з саграшэннем. Бо калі праз саграшэнне аднаго многія памерлі, то тым больш благада́ць Божая і дар па благада́ці аднаго Чалавека, Іісуса Хрыста, для многіх былі шчо́дра я́ўлены.
І з да́рам не так, як з правíнаю аднаго грэшніка; бо суд за адно саграшэ́нне — да асуджэ́ння, а дар благада́ці — да апраўда́ння ад многіх саграшэ́нняў.
Бо калі саграшэ́ннем аднаго смерць запанава́ла праз яго аднаго, то тым больш тыя, што прыма́юць мноства благада́ці і дар пра́веднасці, будуць панава́ць у жыццí праз аднаго́ Іісуса Хрыста.
Таму, як праз саграшэ́нне аднаго́ — ўсім лю́дзям асуджэ́нне, так і праз пра́веднасць аднаго́ — ўсім лю́дзям апраўда́нне жыцця́.
Бо як праз непаслушэ́нства аднаго́ чалавека многія сталі грэ́шнымі, так і праз паслушэ́нства аднаго стануць пра́веднымі многія.
Закон жа прыйшоў потым, і такім чы́нам памно́жылася саграшэ́нне. А калі памножыўся грэх, была шчо́дра я́ўлена благада́ць,
каб як грэх панава́ў на смерць, так і благада́ць запанава́ла праз пра́веднасць дзе́ля жыцця́ ве́чнага, праз Іісуса Хрыста, Госпада нашага.
Дык вось, цяпер няма ніякага асуджэння тым, хто ў Хрысце Іісусе жыве́ не паводле плоці, а паводле духу,
таму што закон духу жыцця ў Хрысце Іісусе вы́зваліў мяне ад закону граху і смерці.
Паколькі закон, асла́блены плоццю, быў бяссільны, то Бог Сына Свайго паслаў у падабенстве плоці грахоўнай як ахвяру за грэх і асудзíў грэх у плоці,
каб праведнасць, прадпíсаная законам, здзе́йснілася ў нас, якія жывём не паводле плоці, а паводле духу.
Бо тыя, што жывуць паводле плоці, думаюць пра плоцкае, а тыя, што паводле духу, — пра духоўнае.
Думкі плоцкія — гэта смерць, а думкі духоўныя — гэта жыццё і мір,
таму што думкі плоцкія — гэта варожасць супраць Бога, паколькі закону Божаму яны не падпарадко́ўваюцца, ды і не могуць.
Таму тыя, што жывуць паводле плоці, Богу дагадзíць не могуць.
Але вы не паводле плоці жывяце́, а паводле духу, калі толькі Дух Божы жыве ў вас. А калі хто Духа Хрыстовага не ма́е, той і не Ягоны.
Калі ж Хрыстос у вас, то цела мёртвае праз грэх, а дух жывы праз праведнасць.
Калі ж Дух Таго, Хто ўваскрасіў з мёртвых Іісуса, жыве ў вас, дык Той, Хто ўваскрасіў Хрыста з мёртвых, ажы́віць і вашы смяротныя целы Духам Сваім, Які жыве ў вас.
Такім чынам, браты, мы не даўжнікі плоці, каб жыць паводле плоці;
бо, калі жывяце́ паводле плоці, то ма́еце паме́рці, а калі духам умярцвя́еце дзе́янні плоцкія, то будзеце жыць.
Таму што ўсе тыя, каго вядзе Дух Божы, гэта сыны Божыя;
бо вы не прынялí духу рабства, пры якім жылі б зноў у страху, а прынялí Духа ўсынаўле́ння, у Якім усклікаем: “Авва, Ойча!”
Сам гэты Дух сведчыць духу нашаму, што мы — дзеці Божыя.
А калі дзеці, то і наследнікі: наследнікі Божыя, сунаследнікі ж Хрыстовы, калі толькі разам з Ім пакутуем, каб разам з Ім і прасла́ўленымі быць.
Бо я лічу, што цяперашнія часовыя пакуты нічога не ва́рты ў параўнанні з тою славаю, якая адкрыецца ў нас.
Бо стварэнне з надзеяй чакае выяўле́ння сыноў Божых, —
таму што стварэнне падпарадкавалася марнасці не па сваёй волі, а па волі Таго, Хто падпарадкаваў яго, — у надзеі,
што і само стварэнне будзе вы́звалена з рабства тлення на свабоду славы дзяцей Божых.
Бо мы ведаем, што ўсё стварэнне разам стогне і пакутуе дагэтуль;
ды не толькі яно, але і мы самі, маючы пачатак Духа, і мы самі стогнем у сабе, чакаючы ўсынаўле́ння, выкупле́ння це́ла нашага.
Бо мы спасёны ў надзеі. Надзея ж, калі яна ба́чная, гэта не надзея, бо калі хто бачыць, то на што яму і спадзява́цца?
А калі спадзяёмся на тое, чаго не бачым, тады цярпліва чакаем.
Таксама і Дух дапамага́е нам пры не́мачах нашых; бо мы не ведаем, аб чым маліцца так, як нале́жыць, а Сам Дух хада́йнічае за нас уздыха́ннямі невымо́ўнымі.
Той жа, Хто дасле́дуе сэ́рцы, ведае, якая думка ў Духа, таму што Ён па волі Божай, хадайнічае за святых.
А мы ведаем, што тым, хто лю́біць Бога, хто паклíканы паводле Яго прадустанаўле́ння, усё садзе́йнічае на дабро;
бо каго Ён прадуве́даў, тым і прадвы́значыў быць падобнымі да вобраза Сына Свайго, каб Ён быў першародным сярод многіх братоў;
а каго Ён прадвы́значыў, тых і паклíкаў; а каго паклíкаў, тых і апраўда́ў; а каго апраўда́ў, тых і праславіў.
Што ж мы скажам на гэта? Калі Бог за нас, то хто су́праць нас?
Той, Хто нават Сына Свайго не пашкадаваў, а аддаў Яго за ўсіх нас, як жа з Ім не дасць нам і ўсяго?
Хто стане абвінава́чваць абра́ных Божых? Бог апра́ўдвае іх.
Хто асу́дзіць? Хрыстос Іісус памёр, але і ўваскрэс: Ён і знахо́дзіцца правару́ч Бога, Ён і хадайнічае за нас.
Хто адлу́чыць нас ад любові Хрыстовай {У некаторых грэчаскіх рукапісах замест “любові Хрыстовай” напісана “любові Божай”. }: гора, ці ўціск, ці ганенне, ці голад, ці галеча, ці небяспека, ці меч? як напісана:
“за Цябе нас умярцвя́юць кожны дзень; лічаць нас авечкамі для закла́ння”.
Але ўсё гэта мы поўнасцю перамагаем сілаю Таго, Хто ўзлюбіў нас.
Бо я ўпэўнены, што ні смерць, ні жыццё, ні Ангелы, ні Пачаткі, ні Сілы, ні цяперашняе, ні будучае,
ні вышыня́, ні глыбіня́, ні якое стварэ́нне іншае не зможа адлучы́ць нас ад любові Божай у Хрысце Іісусе, Госпадзе нашым.
Браты́! жада́нне майго сэрца і малітва да Бога за Ізраільця́н — каб яны спасліся.
Бо я све́дчу ім, што яны ма́юць руплíвасць да Бога, аднак не па розуму.
Бо, не разуме́ючы Божай пра́веднасці і намага́ючыся сцве́рдзіць сваю пра́веднасць, яны не скары́ліся пра́веднасці Божай;
таму што завяршэ́нне закона — Хрыстос, дзеля пра́веднасці кожнага ве́руючага.
бо Маісей піша аб пра́веднасці, якая паводле закону: “чалавек, які вы́канаў гэта, жывы́ будзе праз гэта”.
А пра́веднасць, якая паводле веры, гаво́рыць так: “не кажы́ ў сэ́рцы сваім: хто ўзы́дзе на неба?” — для таго, каб Хрыста́ зве́сці ўніз;
альбо: “хто сы́дзе ў бе́здань?” — для таго, каб Хрыста́ з мёртвых узве́сці.
А што гаво́рыць Піса́нне?е́ — “Блізка да цябе слова, яно ў ву́снах тваіх і ў сэ́рцы тваім”, — гэта значыць сло́ва веры, якое мы прапаве́дуем.
Бо калі ву́снамі тваімі ты будзеш вызнава́ць Іісуса Госпадам і ве́раваць сэ́рцам тваім, што Бог уваскрасіў яго з мёртвых, то спасёны будзеш,
таму што сэ́рцам ве́руюць дзе́ля пра́веднасці, а ву́снамі вызнаю́ць дзе́ля спасе́ння.
Бо Пісанне кажа: “кожны, хто веруе ў Яго, не будзе пасаро́млены”.
Тут няма ро́зніцы паміж Іудзеем і Элінам, таму што адзін Гасподзь для ўсіх, шчо́дры да ўсіх, хто прызыва́е Яго”.
Бо “кожны, хто прызаве́ імя́ Гасподняе, спасёны будзе”.
Але як яны будуць прызыва́ць Таго, у Каго не ўве́равалі? Як будуць ве́раваць у Таго, пра Каго не чулі? Як пачу́юць без прапаве́дніка?
І як будуць прапаве́даваць, калі не будуць пасла́ны́ бо напíсана: “якія го́жыя но́гі ў тых, хто дабраве́сціць мір, хто дабраве́сціць добрае!”
Але не ўсе паслу́халіся дабраве́сця. Бо кажа Ісаія: “Госпадзі! хто паверыў пачу́таму ад нас?”
Дык вось, вера — ад пачу́тага, а пачу́тае — ад сло́ва Божага.
Але я кажу: хіба́ яны не чулі? Наадварот, “па ўсёй зямлі прайшоў голас іх, і да кра́ю сусве́ту — словы іх”.
Яшчэ кажу: хіба́ Ізраіль не ведаў? Першы Маісей гаво́рыць: “Я абуджу́ вашу раўнівасць праз не-народ, праз народ неразумны раздражню́ вас”.
А Ісаія смела кажа: “Мяне знайшлі тыя, што не шукалі Мяне, Я адкрыўся тым, што не пыта́ліся пра Мяне”.
Пра Ізра́іль жа ён кажа: “цэлы дзень Я праця́гваў ру́кі Мае́ да народа непакорнага і ўпартага”.
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible