Скрыть
1:6
1:8
1:10
1:12
1:13
1:15
1:18
1:19
1:22
1:24
1:25
1:27
1:29
1:30
1:31
1:32
Глава 11 
11:2
11:5
11:7
11:9
11:12
11:13
11:16
11:19
11:20
11:21
11:23
11:24
11:26
11:31
11:36
Павел, раб Іісуса Хрыста, паклíканы Апостал, абра́ны для дабраве́сця Бо́жага,
якое Бог раней абяца́ў праз праро́каў Сваіх у святы́х піса́ннях
пра Сына Свайго, Які нарадзíўся з се́мені Давíдавага па пло́ці
і адкрыўся як Сын Божы ў сіле, па духу свя́тасці, праз уваскрасе́нне з мёртвых, — пра Іісуса Хрыста, Госпада нашага,
праз Якога мы атрыма́лі благада́ць і апо́стальства, каб дзе́ля імя́ Яго прыво́дзіць да паслушэ́нства ве́ры ўсе наро́ды,
сярод якіх і вы, паклíканыя Іісу́сам Хрысто́м, —
усім, хто ў Рыме, узлю́бленым Божым, паклíканым святы́м: благада́ць вам і мір ад Бо́га, Айца́ на́шага, і Го́спада Іісу́са Хрыста́.
Найпе́рш я дзя́кую Богу майму́ праз Іісу́са Хрыста́ за ўсіх вас, што вера ваша абвяшча́ецца ва ўсім све́це;
све́дка мне Бог, Яко́му я служу́ ду́хам маім у дабраве́сці Сы́на Яго, што я беспераста́нна зга́дваю вас,
заўсёды про́сячы ў малíтвах маіх, каб воля Бо́жая не́калі паспрыя́ла мне прыйсцí да вас.
Бо я пра́гну ўба́чыць вас, каб перада́ць вам нейкі дар духо́ўны для ўмацава́ння ва́шага,
гэта зна́чыць, суце́шыцца з вамі ве́раю супо́льнаю, ва́шаю і маёю.
Не хачу ўто́йваць ад вас, браты́, што мно́га разо́ў збіра́ўся я прыйсцí да вас, — але сустрака́ў перашко́ды дагэ́туль, — каб мець нейкі плён і ў вас, як і ў íншых наро́дах.
Я даўжнíк і Э́лінам і ва́рварам, і му́дрым і неразу́мным;
дык вось, што даты́чыцца мяне́, то я гато́вы дабраве́сціць і вам, якія ў Ры́ме.
Бо я не саро́меюся дабраве́сця Хрысто́вага, таму́ што яно́ — сíла Бо́жая для спасе́ння ко́жнаму ве́руючаму: найпе́рш Іудзе́ю, а потым і Э́ліну.
Бо пра́веднасць Бо́жая ў ім адкрыва́ецца ад ве́ры да ве́ры, як напíсана: “пра́ведны ве́раю жывы́ бу́дзе”.
Бо адкрыва́ецца гнеў Бо́жы з не́ба на ўсяля́кую бязбо́жнасць і няпра́веднасць людзе́й, якія ісціну заціска́юць няпра́веднасцю.
Бо тое, што мо́жна ве́даць пра Бо́га, я́ўнае для іх, пако́лькі Бог явíў ім;
бо тое, што няба́чнае ў Ім, ба́чыцца ад стварэ́ння свету праз пазна́нне ство́ранага: і ве́чная Яго сіла, і Бажаство́, — так што няма́ ім апраўда́ння.
Пако́лькі яны, спазна́ўшы Бо́га, не прасла́вілі Яго як Бо́га і не падзя́кавалі Яму, а аддалíся ма́рным мудрава́нням, і це́мра агарну́ла неразу́мнае сэ́рца іх:
называ́ючы сябе му́дрымі, яны стра́цілі розум
і сла́ву нятле́ннага Бо́га замянілі падабе́нствам во́браза тле́ннага чалаве́ка, і пту́шак, і чацверано́гіх, і паўзуно́ў, —
таму і адда́ў іх Бог у пажа́днасцях сэ́рцаў іх нечыстаце́, так што яны самі га́ньбілі це́лы свае́;
яны падмянілі íсціну Бо́жую хлуснёю і пакланя́ліся і служылі стварэ́нню замест Тварца́, Які благаславёны на ве́кі, амíнь.
Таму адда́ў іх Бог гане́бным страсця́м: жанчы́ны іх замянíлі прыро́дныя зно́сіны на супрацьпрыро́дныя;
падо́бна і мужчы́ны, пакíнуўшы прыро́дныя зно́сіны з жанчы́наю, распа́льваліся пажа́днасцю сваёю адзін да аднаго́, мужчы́ны з мужчы́намі ўчыня́ючы со́рам і атры́мліваючы ў саміх сабе́ нале́жную распла́ту за сваю́ аблу́ду.
І пако́лькі яны не палічы́лі патрэ́бным мець пазна́нне Бога, то адда́ў іх Бог разбэ́шчанаму ро́зуму — рабіць няго́днае,
так што яны напо́ўненыя ўся́кай няпра́ўдай, блу́дам, хíтрасцю, кары́слівасцю, зло́сцю, поўныя за́йздрасці, забо́йства, зва́ды, падма́ну, ліхадзе́йства,
яны плеткары́, паклёпнікі, боганенавíснікі, крыўдзíцелі, самахва́лы, ганарлíўцы, вынахо́днікі ліхо́га, непаслухмя́ныя бацька́м,
наразва́жлівыя, здра́длівыя, бессардэ́чныя, бязлíтасныя, нямíласцівыя.
Яны ве́даюць пра́ведны прысу́д Божы, што тыя, хто ро́біць такія спра́вы, ва́ртыя сме́рці, аднак не толькі ро́бяць гэта, але і тых, хто робіць, падтры́мліваюць.
Дык я кажу́: хіба́ адмо́віўся Бог ад народа Свайго? — Ні ў якім разе. Бо і я Ізраільця́нін, з се́мені Аўраа́мавага, з кале́на Веніямінавага.
Не адмо́віўся Бог ад народа Свайго, які Ён наперад знаў. Ці ж вы не ве́даеце, што́ гаворыць Пісанне пра Ілію́ як ён скардзіцца Богу на Ізраіль, кажучы:
“Госпадзі! прарокаў Тваіх пазабівалі, ахвярнікі Твае паразбуралі; я застаўся адзін, і шукаюць душу́ маю́”.
Што ж гаворыць яму Божы адказ? — “Я пакінуў Сабе сем тысяч чалавек, якія не схілілі каленяў перад Ваалам”.
Так і ў цяперашні час, паводле абрання благадаці, захаваўся астатак.
А калі паводле благадаці, то не паводле спраў; інакш благадаць не была б ужо благадаццю. Калі ж паводле спраў, то гэта ўжо не благадаць; інакш справа — гэта ўжо не справа.
Дык што ж? Ізраіль чаго шукаў, таго не атрымаў; абраныя ж атрымалі, а астатнія зрабіліся бясчу́лымі,
як напíсана: “Бог даў ім дух здранцве́ласці, вочы, якімі не бачаць, і вушы, якімі не чуюць, аж па сённяшні дзень”.
І Давід кажа: “няхай будзе трапе́за іх па́сткаю, і сіло́м, і капка́нам, і адпла́таю ім;
няхай зацьмя́цца вочы іх, каб не бачылі, і спіна іх няхай сагне́цца назаўжды́”.
Дык я пытаюся: няўжо яны спатыкнуліся, каб зусім упасці? — Ні ў якім разе. Але ад іх падзення — спасенне язычнікам, каб абудзіць у іх раўнівасць.
Калі ж іх падзенне — багацце для свету, і іх заняпа́д — багацце для язычнікаў, дык наколькі ж большая паўната іх!
Вам кажу, язычнікам: будучы Апосталам язычнікаў, я праслаўляю служэнне маё;
можа не́як абуджу́ я раўнівасць у суродзічах маіх і спасу некаторых з іх?
Бо калі адвяржэнне іх — прымірэнне свету, дык чым будзе прыняцце, калі не жыццём з мёртвых?
Калі рошчына святая, такое ж і цеста; і калі корань святы, такія ж і галіны.
Калі ж некаторыя з галін адламаліся, а ты, будучы дзікай аліваю, быў прышчэплены замест іх і стаў супольнікам кораня і соку алівы,
то не ганарыся перад галінамі; а калі ганарышся, дык па́мятай, што не ты корань трымаеш, а корань — цябе.
Ты скажаш: галіны адламаліся, каб мне быць прышчэпленым.
Добра. Яны адламаліся з-за нявер’я, а ты трымаешся вераю: не ганарыся, а бойся.
Бо калі Бог не пашкадаваў прыродных галін, то можа і цябе не пашкадаваць.
Дык убач добрасць і строгасць Божую: строгасць да тых, якія адпа́лі, а добрасць Божую да цябе, калі застане́шся ў Яго добрасці; інакш і ты будзеш адсе́чаны.
Але і тыя, калі не застану́цца ў нявер’і, будуць прышчэ́плены, таму што Бог ма́е сілу зноў прышчапіць іх.
Бо калі ты быў адсе́чаны ад дзікай па прыродзе алівы і, насуперак прыродзе, прышчэплены да добрай алівы, дык тым больш гэтыя прыродныя будуць прышчэплены да сваёй алівы.
Не хачу я, браты, пакінуць вас у няведанні пра тайну гэтую, каб вы не лічылі самі сябе мудрымі: ажарсцвенне сталася з часткаю Ізраіля да таго, пакуль не ўвойдзе паўната язычнікаў,
і тады ўвесь Ізраіль спасёны будзе, як напíсана: “прыйдзе з Сіёна Збавіцель і адверне бязбожнасць ад Іакава;
і гэта ім ад Мяне запавет, калі здыму грахі іх”. 28. Адносна дабравесця — яны ворагі Богу дзеля вас, але адносна абра́ння — яны ўзлюбленыя Богам дзеля айцоў.
Бо дары́ і паклíканне Божае неадме́нныя.
Бо як і вы калісьці былí непаслухмянымі Богу, а цяпер памілаваны праз іх непаслухмянасць,
так і яны цяпер непаслухмяныя дзеля вашага памілавання, каб і самім ім быць памíлаванымі.
Бо ўсіх замкнуў Бог у непаслухмянасць, каб усіх памілаваць.
О, бяздонне багацця, і прамудрасці, і ведання Божага! Якія неспасціжныя суды́ Яго і нязве́даныя шляхí Яго!
Бо хто спазна́ў розум Гасподні? Альбо хто быў дара́дцам Яго?
Альбо хто папярэдне даў Яму, каб атрымаць адпла́ту?
Таму што ўсё — з Яго, і праз Яго, і дзеля Яго. Яму і слава на ве́кі. Амінь.
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible