Скрыть
Псалом 1 
1:0
Псалом 2 
2:0
2:2
2:3
2:5
2:11
Псалом 3 
3:2
3:3
3:5
3:6
3:8
Псалом 4 
4:1
4:4
4:8
Псалом 5 
5:1
5:4
5:8
5:9
5:11
5:12
5:13
Псалом 6 
6:1
6:3
6:4
6:5
6:7
6:10
Псалом 7 
7:1
7:2
7:3
7:6
7:7
7:8
7:11
7:12
7:14
7:18
Псалом 8 
8:1
8:4
8:6
8:8
8:9
8:10
Псалом Давіда, не надпісаны ў Яўрэяў
Блажэнны чалавек, які не пайшоў на сход бязбожных, і на шлях грэшных не ступіў, і разам з нягоднікамі не сядзеў;
а ў законе Госпада — воля яго, і закону Яго ён будзе навуча́цца дзень і ноч.
І будзе ён, як дрэва, паса́джанае пры вытоках вод, якое плод свой дасць у свой час, і лісце яго не ападзе́; і ўсё, што ён робіць, будзе паспяховым.
Не так з бязбожнымі, не так; яны — як пыл, што ветрам змята́ецца з аблічча зямлі.
Таму не ўстануць бязбожныя на суд, а грэшнікі — на сход праведных;
бо ведае Гасподзь шлях праведных, а шлях бязбожных загіне.
Псалом Давіда
Чаму ўзру́шыліся народы і людзі задумалі ма́рнае?
Паўсталі цары зямныя, і князі сабраліся разам супраць Госпада і супраць Пама́занніка Яго, кажучы:
"Разарве́м кайданы́ іх і скінем з сябе ярмо іх".
Той, Хто ў нябёсах жыве, асмяе́ іх, і Гасподзь прынізіць іх.
Тады прамовіць Ён да іх у гневе Сваім, і ярасцю Сваёю збянтэ́жыць іх.
А я пастаўлены Ім царом над Сіёнам, гарою святою Яго,
каб абвяшча́ць волю Гасподнюю. Гасподзь сказаў Мне: "Ты — Сын Мой; Я сёння нарадзіў Цябе;
прасі ў Мяне, і дам народы ў спадчыну Табе, і краí зямлі — ва ўлада́нне Тваё.
Ты будзеш пасвіць іх жазлом жалезным; як посуд ганчарны, Ты паб’еш іх".
І цяпер, цары, зразумейце; навучы́цеся, усе су́ддзі зямлі!
Служы́це Госпаду са страхам і радуйцеся Яму з трымценнем.
Прыміце настаўле́нне, каб не разгневаўся Гасподзь і каб вы не загінулі, сышо́ўшы са шля́ху пра́веднага, бо запала́е неўзабаве ярасць Яго. Блажэнныя ўсе, хто спадзяецца на Яго.
Псалом Давіда, калі ўцякаў ён ад Авесалома, сына свайго.
Госпадзі, чаму так многа стала ганіцеляў маіх? Многія паўстаю́ць на мяне;
многія кажуць душы́ маёй: няма яму спасення ў Богу яго.
Але Ты, Госпадзі, — заступнік мой, слава мая, і Ты ўздыма́еш галаву маю́.
Голасам маім да Госпада я ўсклікнуў, і Ён пачуў мяне з гары святой Сваёй.
Я заснуў і спаў, і ўстаў, бо Гасподзь абароніць мяне.
Не пабаю́ся я многіх тысяч людзей, што з усіх бакоў напада́юць на мяне.
Устань, Госпадзі, уратуй мяне, Божа мой! Бо Ты паразіў усіх, хто дарэ́мна варагу́е са мною, зубы грэшнікаў скрышы́ў Ты.
У Госпада спасенне, і на народзе Тваім благаславенне Тваё.
У канец, псалом, песня Давіда,
Калі клікаў я, пачуў мяне Бог праўды маёй. Пры ўціску Ты даў мне прастор. Памілуй мяне і пачуй малітву маю.
Сыны́ чалавечыя, дакуль вы будзеце жорсткія сэрцам? Навошта лю́біце вы марнасць і шукаеце падману?
Дык ведайце, што дзівосным зрабіў Гасподзь праведніка Свайго; Гасподзь пачуе мяне, калі я буду клíкаць Яго.
Гневаючыся, не грашыце; што́ гаворыце ў сэрцах вашых, аб тым шкаду́йце на пасцелях сваіх.
Прыносьце ахвяру праўды і спадзява́йцеся на Госпада.
Многія кажуць: хто пакажа нам добрае? Захава́лася на нас святло аблічча Твайго, Госпадзі.
Ты даў радасць сэрцу майму; яны ж ад плоду пшаніцы, а таксама ад але́ю і віна́ ўзбагаціліся.
У міры лягу спаць і засну я, бо Ты, Госпадзі, аднаго мяне ўмацаваў у спадзява́нні.
У канец, пра спа́дчынніцу, псалом Давіда.
Выслухай, Госпадзі, словы мае, прымí ускліка́нне маё.
Звярні ўвагу на голас мале́ння майго, Цару мой і Божа мой! Бо Табе я буду маліцца, Госпадзі.
Зранку пачуй голас мой, зранку я стану перад Табою і Ты ўбачыш мяне.
Таму што Ты Бог, Які не жадае́ беззаконня: не застане́цца пры Табе ліхадзей;
і не ўтрымаюцца беззаконныя перад вачыма Тваімі; Ты ўзненавідзеў усіх, хто чы́ніць беззаконне.
Загубіш Ты ўсіх, хто гаворыць няпраўду; чалавека, які пра́гне крывí і падма́ну, цура́ецца Гасподзь.
Я ж, па вялікай міласці Тваёй, увайду ў дом Твой, пакланюся храму святому Твайму ў стра́ху перад Табою.
Госпадзі, настаў мяне праўдаю Тваёю; перад абліччам ворагаў маіх зрабі прамым шлях мой да Цябе.
Бо няма ў іх ву́снах праўды, сэрца іх — поўнае марнасці, магіла адкрытая — горла іх, языкамі сваімі падма́нвалі яны.
Судзі іх, Божа! Няхай адмовяцца яны ад задум сваіх; з-за мноства грахоў іх адрынь іх, бо яны прагнявілі Цябе, Госпадзі.
І няхай узрадуюцца ўсе, хто спадзяецца на Цябе, няхай лікуюць вечна; і Ты ўсе́лішся ў іх; і будуць хвалíцца Табою ўсе, хто лю́біць імя́ Тваё.
Бо Ты благаславіш праведніка, Госпадзі; спага́даю, нібы даспе́хамі, Ты ахава́ў нас.
У канец, у песнях, на васьміструнных, псалом Давіда.
Госпадзі, у ярасці Тваёй не выкрыва́й мяне, і ў гневе Тваім не кара́й мяне.
Памілуй мяне, Госпадзі, бо я не́мачны; ацалі мяне, Госпадзі, бо затрэ́сліся косці мае,
і душа мая моцна ўстрывожана. А Ты, Госпадзі, да якой пары́ не дапаможаш?
Павярніся да мяне, Госпадзі, збаў душу́ маю́, спасі мяне па міласці Тваёй,
бо ніхто з мёртвых не ўспамінае пра Цябе; і ў пекле хто́ будзе вызнава́ць Цябе?
Знямог я ў стогнах маіх, буду араша́ць пла́чам кожную ноч ложа маё, слязьмі маімі пасцель маю́ намачу́.
Памуцілася ад гора вока маё, знясілеў я сярод ворагаў маіх.
Адыдзíце ад мяне ўсе, хто чы́ніць беззаконне, бо пачуў Гасподзь голас пла́чу майго,
пачуў Гасподзь мале́нне маё; Гасподзь малітву маю прыня́ў.
Няхай пасаромлены і перапалоханы будуць усе ворагі мае́, няхай кінуцца назад і пасаро́меюцца адразу ж.
Псалом Давіда, заспява́ны ім Госпаду з-за слоў Хусíя, сына Іемянíі.
Госпадзі Божа мой, на Цябе я спадзяюся, уратуй мяне ад усіх ганіцеляў маіх і збаў мяне;
каб не схапіў хто, быццам леў, душу́ маю́, калі не будзе ні ратава́льніка, ні збавіцеля.
Госпадзі Божа мой, калі я зрабіў што, калі несправядлівасць у руках маіх,
калі я адпомсціў тым, хто рабіў мне зло, то няхай упаду я, ворагамі маімі зняможаны,
няхай прасле́дуе вораг душу́ маю́, і дагоніць, і ўтопча ў зямлю жыццё маё, і славу маю́ ў пыл звядзе́.
Устань, Госпадзі, у гневе Тваім; уздыміся над абша́рамі ворагаў Тваіх, і ўзнясіся, Госпадзі Божа мой, няхай здзейсніцца тое, што запаве́даў Ты,
і мноства народаў акру́жыць Цябе; і над імі Ты ўздымíся на вышыню́.
Гасподзь су́дзіць народы. Судзі мяне, Госпадзі, паводле праведнасці маёй і паводле незласлівасці маёй ува мне.
Няхай спы́ніцца злоба грэшнікаў, а праведным кіруй Ты, Божа, Які выпрабоўваеш сэрцы і ду́шы праведна1.
Дапамога мне — ад Бога, Які ратуе тых, хто шчыры сэрцам.
Бог — суддзя праведны, і магутны, і доўгацярплівы, і не праяўляе Ён гневу штодзень.
Калі ж не наве́рнецеся, то навострыць Ён меч Свой; а лук Свой нацягнуў Ён і трымае напагатове;
і ў ім падрыхтаваў прылады смерці, стрэлы Свае агняноснымі зрабіў.
Вось грэшнік захварэў няправеднасцю, зачаў пакуты і спарадзіў беззаконне,
выкапаў роў і паглыбіў яго, і ўпаў у я́му, якую выкапаў;
абернецца зло яго на галаву яму́, і на це́мя яго няпраўда яго ўпадзе́.
Буду славіць Госпада за праведны суд Яго і буду апяваць імя́ Госпада Усявышняга.
У канец, пра выціскальні, псалом Давіда.
Госпадзі Божа наш, якое дзівоснае імя́ Тваё на ўсёй зямлі! Бо ўзняла́ся ве́ліч Твая вышэй нябёс.
Вуснамі дзяцей і немаўлят здзе́йсніў Ты хвалу́ Сабе перад абліччам ворагаў Тваіх, каб знішчыць ворага і мсціўца.
Як пагляджу я на нябёсы — справу рук Тваіх, на месяц і зоркі, якія Ты ўсталяваў,
дык што́ такое чалавек, калі Ты памятаеш яго? Альбо сын чалавечы, калі Ты дба́еш пра яго?
Мала ніжэйшым за Ангелаў зрабіў Ты яго; славаю і пашанаю ўвянчаў Ты яго;
і паставіў яго над справамі рук Тваіх; усё пакарыў пад ногі яго:
авечак і валоў, а таксама і ўсю скаціну ў полі,
птушак нябесных і рыб марскіх, што ру́хаюцца шляхамі марскімі.
Госпадзі, Гасподзь наш, якое дзівоснае імя́ Тваё на ўсёй зямлі!
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible