Скрыть
3:4
3:5
3:7
3:9
3:10
3:12
3:17
3:18
3:19
Дык вось, браты святыя, супольнікі нябеснага паклíкання, паглядзíце на Пасла́нніка і Першасвятара вызнання нашага, Хрыста Іісуса,
Які верны Таму, Хто паставіў Яго, як і Маісей ва ўсім доме Яго.
Бо Ён удасто́ены настолькі бо́льшай славы, чым Маісей, наколькі большы гонар у параўнанні з домам ма́е той, хто пабудаваў яго;
таму што ўсякі дом будуецца кім-небудзь; а будаўнік усяго — Бог.
І Маісей верны ва ўсім доме Яго, як служы́цель, дзеля све́дчання таго, што нале́жала абвясціць.
А Хрыстос — як Сын у доме Яго; дом жа Яго — мы, калі толькі цвёрда захаваем да канца адвагу і надзею, якою ганарымся.
Таму, як кажа Дух Святы, “сёння, калі пачуеце голас Яго,
не зрабіце жорсткімі сэрцы вашы, як падчас бунту, у дзень спакушэння ў пустыні,
дзе спакушалі Мяне бацькі вашы, выпрабоўвалі Мяне і бачылі справы Мае сорак гадоў.
Таму разгневаўся Я на той род і сказаў: яны заўсёды блука́юць сэ́рцам і не спазналі яны шляхоў Маіх;
таму пакляўся Я ў гневе Маім, што яны не ўвойдуць у спакой Мой”.
Глядзіце, браты, каб не было ў кім у вас сэрца злога і бязвернага, каб не адступíцца ад Бога жывога.
А настаўляйце адзін аднаго кожны дзень, пакуль можна казаць “сёння”, каб не стаў жорсткім хто з вас, уведзены ў зман грахом.
Бо мы сталі супольнікамі Хрыста і застане́мся імі, калі толькі пачатае жыццё цвёрда ўтрымаем да канца,
пакуль гаворыцца: “сёння, калі пачуеце голас Яго, не зрабіце жорсткімі сэрцы вашы, як падчас бунту”.
Бо некаторыя, хто чуў, узбунтава́ліся; але не ўсе, хто выйшаў з Егіпта разам з Маісеем.
На каго ж гневаўся Ён сорак гадоў? Хіба не на тых, што саграшылі, чые косці пале́глі ў пустыні?
Пра каго ж кажучы Ён пакляўся, што не ўвойдуць у спакой Яго, калі не пра тых, якія не скарыліся?
І мы бачым, што яны не змаглі ўвайсці з-за нявер’я.
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible