Скрыть
5:3
5:4
5:7
5:8
5:10
5:12
5:15
5:16
5:20
5:21
5:23
5:25
Глава 6 
6:4
6:8
6:10
6:11
6:12
6:13
6:18
Дык стойце ж у свабодзе, дзеля якой Хрыстос вы́зваліў нас, і не аддавайце сябе зноў у ярмо рабства.
Вось, я, Павел, кажу вам: калі вы будзеце абрэ́звацца, то не будзе вам ніякае карысці ад Хрыста.
Яшчэ све́дчу кожнаму чалавеку, які абрэ́зваецца, што ён павінен вы́канаць увесь закон.
Вы, якія апра́ўдваеце сябе законам, засталíся без Хрыста, адпа́лі ад благадаці,
а мы духам з надзеяй чакаем праведнасці ад веры.
Бо ў Хрысце Іісусе не мае сілы ні абрэ́занне, ні неабрэ́занне, а вера, якая дзейнічае праз любоў.
Вы беглі {Апостал параўноўвае хрысціянскае жыццё са спартыўным бегам дзеля атрымання ўзнагароды. } добра: хто спыніў вас, каб вы не скараліся ісціне́
Гэтае ўздзеянне не ад Таго, Хто закліка́е вас.
Мала́я закваска ўсё цеста заквашвае.
адносна вас я ўпэўнены ў Госпадзе, што вы не будзеце думаць інакш; а той, хто сее смуту сярод вас, панясе асуджэнне, хто б ён ні быў.
Я ж, браты, калі б усё яшчэ прапаведаваў абрэзанне, то за што б мяне гналі яшчэ́ тады б знікла спакуса крыжа.
Няхай аско́пяць сябе тыя, што сеюць смуту сярод вас!
Вы ж да свабоды заклíканы, браты, каб толькі свабода тая не была́ дагаджа́ннем плоці; а вы любоўю служы́це адзін аднаму.
Бо ўвесь закон у адным выслоўі змяшчаецца: «любі бліжняга твайго, як самога сябе».
Калі ж вы адзін аднаго кусаеце і з’ядаеце, то глядзіце, каб адзін адным не былі вы знíшчаны.
Я кажу: жывіце паводле духу, і вы не будзеце выконваць пажа́днасцей плоці;
бо плоць жадае таго, што супраціўнае духу, а дух — таго, што супраціўнае плоці: яны адно аднаму супрацьстая́ць, каб вы не тое рабілі, чаго хацелі б.
Калі ж вы духам кіруецеся, то вы не пад законам.
Учынкі плоці вядомы, вось яны: пралюбадзе́йства, блуд, нечыстата́, разбэ́шчанасць,
ідаласлужэнне, чарадзейства, варожасць, сваркі, за́йздрасць, гнеў, зва́ды, раздоры, спакусы, ерасі,
нянавісць, забойствы, п́янства, бясчынствы і таму падобнае; папярэджваю вас, як і раней папярэджваў, што тыя, хто робіць так, Царства Божага не ўнаследуюць.
Плод жа духу: любоў, радасць, мір, доўгацярплівасць, добрасць, міласэрнасць, вера,
лагоднасць, устры́манасць. На такіх няма закону.
Тыя ж, якія належаць Хрысту, распялі цела са страсцямі і пажаднасцямі.
Калі мы жывём духам, то паводле духу і ўчынкі рабіць павінны.
Не будзем ганарыцца сабою, адзін аднаго раздражня́ць, адзін аднаму зайздросціць.
Браты! калі і ўпадзе чалавек у нейкае саграшэнне, вы, духоўныя, папраўляйце такога ў духу лагоды, пільнуючы кожны сябе, каб не быць спаку́шаным.
Насіце цяжа́ры адзін аднаго, і гэтак вы́канаеце закон Хрыстоў.
Бо хто лічыць сябе не́чым, будучы нічы́м, той ашуквае самога сябе.
Кожны няхай вывярае свае дзе́янні, і тады будзе мець падставу для пахвалы́ толькі ў самім сабе, а не ў іншым,
бо кожны панясе сваю но́шу.
Той, каго настаўляюць словам, няхай дзе́ліцца ўсякім дабром з тым, хто настаўляе.
Не ашуквайце сябе: Бог асмяя́ны быць не можа. Што пасее чалавек, тое і пажне́:
хто сее ў плоць сваю, той ад плоці пажне́ тленнасць; а хто сее ў дух, той ад духа пажне́ жыццё вечнае.
Робячы дабро, не будзем падаць духам, бо ў свой час пажнём, калі не аслабе́ем.
Дык вось, пакуль ёсць час, будзем рабіць дабро ўсім, а найбольш сваім аднаверцам.
Бачыце, як многа напісаў я вам сваёю рукою.
Тыя, што хочуць падаба́цца паводле плоці {Выкліка́ць да сябе прыхільнасць за выкананне абраду абрэзання крайняй плоці.}, прымуша́юць вас абрэ́звацца толькі дзеля таго, каб ім пазбе́гнуць ганенняў за крыж Хрыстоў,
бо і самі абрэ́заныя не выконваюць закону, але хочуць, каб вы абрэ́зваліся, каб пахвалíцца ў вашай плоці;
а я не хачу хваліцца нічым, толькі крыжам Госпада нашага Іісуса Хрыста, Якім для мяне свет распяты, і я для свету.
Бо ў Хрысце Іісусе не ма́е значэння ні абрэ́занне, ні неабрэ́занне, а новае стварэ́нне.
І усім, хто трыма́ецца гэтага правіла, мір ім і міласць, і Ізраілю Божаму.
У астатнім няхай ніхто не турбуе мяне, бо я нашу́ раны Госпада Іісуса на целе маім.
Благадаць Госпада нашага Іісуса Хрыста з духам вашым, браты. Амінь.
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible