Скрыть
7:1
7:2
7:4
7:5
7:7
7:11
7:18
7:19
7:22
7:23
7:25
7:27
7:28
7:29
7:31
7:32
7:33
7:34
7:36
7:39
7:41
7:49
7:54
7:56
Глава 9 
9:2
9:4
9:5
9:6
9:7
9:8
9:9
9:10
9:12
9:14
9:16
9:17
9:18
9:19
9:20
9:22
9:23
9:25
9:26
9:27
9:28
9:29
9:30
9:31
9:32
9:33
9:34
9:35
9:36
9:37
9:38
9:39
9:40
9:41
9:42
9:43
І сказаў першасвята́р: ці так гэта?
Ён жа сказаў: мужы́ браты́ і айцы́! паслу́хайце. Бог сла́вы явíўся айцу нашаму Аўраа́му, калі ён быў у Месапата́міі, перад тым як пасяліўся ў Харра́не,
і сказаў яму: вы́йдзі з зямлі тваёй, і з раднí тваёй, і з до́му бацькі твайго, ды ідзі ў зямлю́, якую Я пакажу́ табе.
Тады, вы́йшаўшы з зямлі Халдзе́йскай, ён пасяліўся ў Харра́не; і адтуль, пасля смерці ба́цькі яго, Бог перасялíў яго ў гэтую зямлю́, у якой вы цяпер жывяце́,
і не даў яму спа́дчыны ў ёй ні на ступню́ нагі; але абяцаў даць яе ў вало́данне яму і патомству ягонаму пасля яго, хоць ён не меў тады дзіця́ці.
I казаў так Бог, што нашча́дкі яго будуць перасяле́нцамі ў зямлі чужой, і заняво́ляць іх, і будуць прыгнята́ць гадоў чаты́рыста.
Але народ, якому яны будуць падняво́льнымі, буду судзíць Я, – сказаў Бог, – і пасля таго яны вы́йдуць і будуць служы́ць Мне на гэтым месцы.
I даў яму запаве́т абрэ́зання. I так нарадзíў ён Ісаа́ка і абрэ́заў яго ў во́сьмы дзень; а Ісаа́к – Іа́кава, а Іа́каў – двана́ццаць патрыя́рхаў.
І патрыя́рхі, пазайздро́сціўшы Іосіфу, прадалí яго ў Егіпет; але Бог быў з ім
і зба́віў яго ад усіх бед яго, і даў му́драсць яму́ і прыхíльнасць фараона, цара́ Егіпецкага; і той паста́віў яго нача́льнікам над Егіптам і над усім до́мам сваім.
I прыйшоў голад на ўсю зямлю́ Егіпецкую і Ханаа́нскую, і го́ра вялікае, і не знахо́дзілі е́жы айцы́ нашы.
Іакаў жа, пачуўшы, што ёсць збо́жжа ў Егіпце, паслаў туды айцоў нашых першы раз;
а на другі раз пазна́ны быў Іосіф брата́мі сваімі, і стаў вядомы фарао́ну род Іосіфа.
Іосіф жа, пасла́ўшы, паклíкаў ба́цьку свайго Іакава і ўсю радню́ сваю, се́мдзесят пяць душ.
І перайшоў Іакаў у Егіпет, і памёр сам і айцы нашы;
і перане́сены былí яны ў Сіхе́м, і пакла́дзены былí ў грабнíцу, якую купіў Аўраа́м за серабро́ ў сыно́ў Еммо́ра Сіхе́мавага.
Калі ж набліжа́ўся час здзе́йсніцца абяца́нню, якое Бог з кля́тваю даў Аўраа́му, узраста́ў народ і памнажа́ўся ў Егіпце
да таго часу, як паўста́ў іншы цар, які не ве́даў Іосіфа;
ён, ужыва́ючы хітрасць су́праць ро́ду нашага, чынíў зло айцам нашым, прымуша́ючы выкіда́ць немаўля́т, каб яны не застава́ліся жывы́мі.
У той час нарадзіўся Маісей, і быў ён мíлы Богу; яго гадава́лі тры месяцы ў доме ба́цькі яго;
а калі ён быў вы́кінуты, узяла́ яго дачка́ фараона і вы́гадавала яго як свайго сы́на;
і наву́чаны быў Маісей усёй мудрасці Егіпецкай, і быў моцны ў сло́вах і справах.
Калі ж спо́ўнілася яму сорак гадоў, прыйшло яму на сэ́рца праве́даць братоў сваіх, сыно́ў Ізра́ілевых;
і, уба́чыўшы, што аднаго з іх кры́ўдзяць, ён заступíўся і адпо́мсціў за пакры́ўджанага, забіўшы Егіпця́ніна.
Ён думаў, што зразуме́юць браты́ яго, што Бог руко́ю яго дае́ ім выратава́нне; але яны не зразуме́лі.
На насту́пны дзень ён з́явіўся памíж імі, калі яны біліся, і схіля́ў іх да міру, ка́жучы: мужы́, вы ж – браты́! навошта кры́ўдзіце адзін аднаго́?
Але той, што кры́ўдзіў бліжняга, адштурхну́ў яго, ка́жучы: хто цябе паста́віў нача́льнікам і суддзёю над намі?
ці не хочаш ты забіць мяне, як забіў учо́ра Егіпця́ніна?
I ўцёк Маісей з-за слоў гэтых, і стаў перасяле́нцам у зямлі Мадыя́мскай, дзе нарадзíў двух сыноў.
Калі ж міну́ла сорак гадоў, явіўся яму ў пусты́ні каля гары Сіна́й Ангел Гасподні ў по́лымі, якім гарэ́ў цярновы куст.
Маісей жа, уба́чыўшы, дзівíўся відзе́нню; а калі падыхо́дзіў ён, каб разгле́дзець, прагучаў голас Госпада да яго:
Я – Бог айцоў тваіх, Бог Аўраа́ма, і Бог Ісаа́ка, і Бог Іа́кава. Затрымце́ў Маісей і не смеў угляда́цца.
Сказаў жа яму Гасподзь: здымí абу́так з ног тваіх, бо ме́сца, на якім ты стаіш, гэта зямля свята́я;
ба́чыў Я, ба́чыў прыгнёт народа Майго, які ў Егіпце, і стогн іх пачуў, і сышоў, каб вы́зваліць іх; і цяпер ідзі сюды́, Я пашлю́ цябе ў Егіпет.
Гэтага Маісея, якога яны адве́рглі, сказаўшы: хто паста́віў цябе нача́льнікам і суддзёю́ – яго Бог як нача́льніка і збавíцеля пасла́ў руко́ю Ангела, які явіўся яму ў цярно́вым кусце́;
ён вы́веў іх, тво́рачы цу́ды і знаме́нні ў зямлі Егіпецкай, і ў Чырвоным моры, і ў пусты́ні на праця́гу сарака́ гадоў.
Гэта той Маісей, што сказаў сына́м Ізра́ілевым: Прарока ўздзвíгне вам Гасподзь Бог ваш з братоў вашых, як мяне; Яго слухайце.
Гэта той, што быў у пусты́ні ў супо́льнасці з Ангелам, які гаварыў яму на гары́ Сінай, і з айцамі нашымі; той, што прыня́ў сло́вы жывы́я, каб перада́ць нам;
той, якому не захаце́лі быць паслухмя́нымі айцы нашы, а адве́рглі яго і звярну́ліся сэ́рцамі сваімі да Егіпта,
сказаўшы Ааро́ну: зрабі нам багоў, якія по́йдуць папе́радзе нас, бо Маісей гэты, які вы́веў нас з зямлі Егіпецкай, – не ведаем, што ста́лася з ім.
І зрабілі цяльца́ ў тыя дні, і прыне́слі ахвя́ру ідалу, і ра́даваліся стварэ́нню рук сваіх.
Бог жа адвярну́ўся і адда́ў іх служы́ць во́інству нябе́снаму, як напíсана ў кнізе прарокаў: до́ме Ізра́ілеў! ці прыно́сілі вы Мне закла́нні і ахвяры на праця́гу сарака́ гадоў у пусты́ні?
вы прынялí скінію Мало́хаву і зорку бога вашага Рэмфа́на – выя́вы, якія вы зрабілі, каб пакланя́цца ім; і Я перасялю́ вас дале́й за Вавілон.
Скінія све́дчання была́ ў айцоў нашых у пусты́ні, як загада́ў Той, Хто казаў Маісею зрабіць яе паво́дле ўзо́ру, які ён уба́чыў;
яе і ўне́слі, атрыма́ўшы, айцы нашы з Іісусам ва ўлада́нні народаў, вы́гнаных Богам ад аблíчча айцоў нашых; так было́ да дзён Давіда,
які знайшоў благада́ць перад Богам і маліўся аб тым, каб яму знайсці жыллё для Бога Іа́кавага.
Саламон жа пабудава́ў Яму́ дом.
Але Усявы́шні не ў рукатво́рных хра́мах жыве́, як кажа прарок:
«неба – прасто́л Мой, а зямля – падно́жжа ног Маіх; які ж дом пабуду́еце Мне, – ка́жа Гасподзь, – ці якое ме́сца для спачы́ну Майго?
хіба́ не Мая́ рука́ ствары́ла ўсё гэта?»
Цвёрдашы́ія і неабрэ́заныя сэ́рцам і вуша́мі! вы заўсёды Ду́ху Свято́му працíвіцеся, як бацькí вашы, так і вы;
каго з прарокаў не гна́лі бацькí вашы́ яны пазабіва́лі прадве́снікаў прышэ́сця Пра́ведніка, здра́днікамі і забойцамі Якога цяпер сталі вы;
53. вы, якія прынялí закон праз настаўле́нні Ангелаў, ды не захава́лі яго.
Чу́ючы гэта, яны раз́ю́шыліся ў сэ́рцах сваіх і скрыгата́лі зуба́мі на яго.
Сцяфан жа, напо́ўнены Ду́хам Святы́м, угле́дзеўшыся ў неба, уба́чыў сла́ву Божую і Іісуса, Які стаіць правару́ч Бога,
і сказаў: вось, бачу я нябёсы раскры́тыя і Сына Чалавечага, Які стаіць правару́ч Бога. 57. Яны ж, закрыча́ўшы моцным го́ласам, пазатыка́лі ву́шы свае і ўсе разам накíнуліся на яго,
і, вы́веўшы з горада, каме́ннем білі яго; а све́дкі пакла́лі адзе́нне сваё каля ног юнака́, якога зва́лі Саўл;
і білі каме́ннем Сцяфана, які маліўся і казаў: Госпадзі Іісусе! прымí дух мой.
I, стаўшы на калені, ён усклíкнуў моцным голасам: Госпадзі! не залічы́ ім граху́ гэтага. I, сказаўшы гэта, памёр.
А Саўл, усё яшчэ ды́хаючы пагро́заю і замышля́ючы забо́йства вучняў Гасподніх, прыйшоў да першасвятара́
і вы́прасіў у яго лісты́ ў Дамаск да сінагог, каб, калі зно́йдзе каго з паслядо́ўнікаў гэтага вучэ́ння, і мужчы́н, і жанчы́н, звя́зваць і прыво́дзіць у Іерусалім.
Калі ж ён ішоў, ста́лася так, што пры набліжэ́нні да Дамаска раптам ахіну́ла яго святло з неба;
і ён, упа́ўшы на зямлю́, пачуў голас, які гаварыў яму: Саўл, Саўл, чаму ты Мяне гоніш?
Ён жа сказаў: хто Ты, Госпадзі? А Гасподзь сказаў: Я Іісус, Якога ты гоніш; цяжка табе су́праць ражна́ ісці.
І ён у трымце́нні і жа́ху сказаў: Госпадзі! што Ты хочаш, каб я рабіў? Гасподзь адказаў яму: устань і ўвайдзі ў горад, і ска́зана будзе табе, што нале́жыць табе рабіць.
Людзі ж, якія ішлі разам з ім, стаялі зняме́лыя, бо чулі голас, але ніко́га не бачылі.
Саўл устаў з зямлі і, хоць вочы яго былі расплю́шчаны, ніко́га не бачыў; і яго, узя́ўшы за руку́, прывялі ў Дамаск;
і тры дні ён быў невіду́шчым, і не еў, і не піў.
Быў жа ў Дамаску адзін вучань íмем Ана́нія; і сказаў яму Гасподзь у відзе́нні: Ана́нія! Ён жа сказаў: вось я, Госпадзі.
I Гасподзь кажа яму: устань і ідзі на вуліцу, што называ́ецца Про́стаю, і пашука́й у доме Іудавым Тарся́ніна па імені Саўл; ён цяпер мо́ліцца
і бачыў у відзе́нні му́жа, íмем Ана́нія, які ўвайшоў і ўсклаў руку́ на яго, каб ён стаў віду́шчым.
Ана́нія ж адказа́ў: Госпадзі! я чуў ад многіх пра чалавека гэтага, колькі зла ўчынíў ён святы́м Тваім у Іерусаліме;
і тут ён ма́е ўладу ад першасвята­ро́ў вяза́ць ўсіх, хто прызыва́е імя́ Тваё.
Але Гасподзь сказаў яму: ідзі, бо ён – Мой абра́ны сасу́д, каб пране́сці імя́ Маё перад народамі, і цара́мі, і сына́мі Ізра́ілевымі;
і Я пакажу яму, колькі нале́жыць яму за імя́ Маё адпаку́таваць.
Ананія пайшоў і ўвайшоў у дом і, ускла́ўшы ру́кі на яго, сказаў: брат Саўл! Гасподзь Іісус, Які явіўся табе на дарозе, па якой ты ішоў, пасла́ў мяне, каб ты стаў віду́шчым і напо́ўніўся Ду́хам Святы́м.
І раптам нíбы луска́ з вачэ́й яго апа́ла, і ён адразу стаў бачыць, і, уста́ўшы, ахрысцíўся,
і, пад́е́ўшы, набра́ўся сіл. І застава́ўся Саўл з тымі вучнямі, што былí ў Дамаску, некалькі дзён;
і адразу ў сінагогах пачаў прапаве́даваць Іісуса, што Ён – Сын Божы.
І ўсе, хто чуў, здзіўля́ліся і гаварылі: ці гэта не той, які гнаў у Іерусаліме тых, што прызыва́лі імя́ гэтае, ды і сюды прыйшоў дзе́ля таго, каб звя́зваць іх і прыво́дзіць да першасвятаро́ў?
А Саўл усё больш умацо́ўваўся і бянтэ́жыў Іудзеяў, якія жылí ў Дамаску, – ён перако́нваў, што гэта Хрыстос.
Калі ж прайшло даво́лі часу, змо́віліся Іудзеі забіць яго,
але Саўл даве́даўся пра змо́ву іх; яны ж пільнава́лі каля бра́мы дзень і ноч, каб забіць яго;
але вучні ўначы́ ўзялí яго і перапра́вілі праз сцяну, спусціўшы ў кашы́.
Саўл прыйшоў у Іерусалім і спрабава́ў далучы́цца да вучняў; але ўсе баяліся яго, не ве́рачы, што ён вучань.
Варна́ва ж падтрыма́ў яго, прывёў да Апосталаў і расказаў ім, як у дарозе ён ба́чыў Госпада, і што Гасподзь размаўляў з ім, і як у Дамаску ён адважна прапаве́даваў у імя́ Іісусава.
I быў ён разам з імі ў Іерусаліме, увахо́дзячы і выхо́дзячы ў імя́ Госпада Іісуса.
Ён гаварыў таксама і спрача́ўся з Элінíстамі; а яны імкну́ліся забіць яго.
Браты́ ж, даве́даўшыся пра гэта, адвялі яго ў Кесары́ю і вы́правілі яго ў Тарс.
Цэрквы ж па ўсёй Іудзеі, і Галілеі, і Самары́і былí ў спакоі, усталёўваючыся і хо́дзячы ў стра́ху Гасподнім, і праз суцяшэ́нне Духа Святога памнажа́ліся.
І давяло́ся Пятру, абыхо́дзячы ўсіх, прыйсці і да святых, што жылí ў Лíддзе;
знайшоў ён там чалавека нейкага па імені Эне́й, які восем гадоў ляжаў у ложку, бу́дучы спаралізава́ным.
I сказаў яму Пётр: Эне́й, ацаля́е цябе Іісус Хрыстос; устань з пасцелі тваёй. I той адразу ўстаў;
і бачылі яго ўсе, хто жыў у Лíддзе і ў Саро́не, якія і навярну́ліся да Госпада.
У Іаппíі была́ адна вучаніца па імені Тавíфа, што ў перакла́дзе азнача́е «са́рна». Жыццё яе было́ поўнае добрых учы́нкаў і спраў міласэ́рнасці, якія яна рабіла.
І ста́лася ў тыя дні, што яна захварэ́ла і паме́рла. Яе абмы́лі і пакла́лі ў ве́рхнім пакоі.
А пако́лькі Лíдда недалёка ад Іаппíі, то вучні, дачу́ўшыся, што Пётр там, пасла́лі да яго двух мужоў з просьбай, каб неадкла́дна прыйшоў да іх.
Пётр устаў і пайшоў з імі; і калі ён прыйшоў, завялі яго ў верхні пакой, і абступілі яго ўсе ўдовы, пла́чучы і пака́зваючы спо́дняе і ве́рхняе адзе́нне, якое рабіла Са́рна, пакуль была́ з імі.
Вы́правадзіўшы ўсіх адтуль, Пётр стаў на калені, памаліўся і, павярну́ўшыся да це́ла, сказаў: Тавíфа, устань! І яна расплю́шчыла вочы свае і, уба́чыўшы Пятра, се́ла.
I ён, пада́ўшы ёй руку́, падня́ў яе; і, паклíкаўшы святы́х і ўдоў, паставіў перад імі яе жыву́ю.
Гэта стала вядо́ма па ўсёй Іаппíі, і многія ўве́равалі ў Госпада.
А яму давяло́ся даволі доўга прабы́ць у Іаппíі ў нейкага Сíмана-гарбара́.
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible