Скрыть
24:1
24:2
24:3
24:4
24:7
24:8
24:9
24:10
24:11
24:12
24:13
24:14
24:19
24:20
24:22
24:24
24:25
24:26
А праз пяць дзён прыйшоў перша­свята́р Ана́нія са старэ́йшынамі і з нейкім ры́тарам Тэрту́лам, якія зрабілі зая́ву правíцелю су́праць Паўла.
Калі ж яго паклíкалі, Тэрту́л пачаў абвінава́чваць, ка́жучы:
вялікага міру мы дасягну́лі дзя́куючы табе і паляпшэ́нняў, якія робяцца для народа гэтага дзя́куючы твайму клопату, і мы ва ўсім і ўсюды прыма́ем гэта, высокашано́ўны Фе́лікс, з усёй удзя́чнасцю;
але, каб моцна не дакуча́ць табе, прашу цябе вы́слухаць нас коратка з уласцíвай табе добразычлíвасцю;
вы́явіўшы, што чалавек гэты – зара́за, і ўздыма́е бунт сярод усіх Іудзеяў, якія жывуць у свеце, і з́яў­ля́ецца правадыро́м Назарэ́йскай е́расі,
які і храм нава́жыўся апага́ніць, мы затрыма́лі яго і хацелі судзíць паводле нашага закону;
але прыйшоў тысячанача́льнік Лíсій і з вялікай сілаю забраў яго з рук нашых,
загада́ўшы абвінава́ўцам яго ісці да цябе; ад яго ты можаш сам, распыта́ўшы, даве́дацца пра ўсё, у чым мы абвінава́чваем яго.
І Іудзеі згадзíліся і пацве́рдзілі, што гэта так.
Павел жа, калі правíцель даў яму знак гавары́ць, адказаў: ве́даючы, што ты многа гадоў з́яўля́ешся спра­вядлíвым суддзёй народа гэтага, я ахво́тней бу́ду гавары́ць у абаро́ну маёй справы;
ты можаш даве́дацца, што не больш як двана́ццаць дзён таму я прыйшоў у Іерусалім для пакла­не́ння;
і ні ў храме яны не знайшлі мяне, каб я з кім-небудзь спрача́ўся ці ўздыма́ў бунт нато́ўпу, ні ў сінагогах, ні ў горадзе,
і яны не могуць даказа́ць таго, у чым абвінава́чваюць мяне;
але прызнаю́ся табе ў тым, што паво́дле вучэ́ння, якое яны называ́юць е́рассю, я сапраўды́ служу́ Богу айцоў, ве́руючы ўсяму, напíсанаму ў законе і прароках,
ма́ючы надзе́ю на Бога, якую і са́мі яны падзяля́юць, што будзе ўваскрасе́нне мёртвых, пра́ведных і няпра́ведных;
таму і сам намага́юся заўсёды мець бездако́рнае сумле́нне перад Богам і людзьмí;
пасля многіх гадо́ў я прыйшоў, каб даста́віць мíласціну для народа майго і прынашэ́нні;
пры гэтым і знайшлí мяне, ачы́шчанага ў храме, без народу і без шу́му,
нейкія Асíйскія Іудзеі, якім трэба было́ б з́явíцца перад табою і абвінава́чваць мяне, калі б што ме́лі су́праць мяне;
альбо са́мі гэтыя няхай скажуць, якую яны знайшлі ўва мне няпра́веднасць, калі я стаяў перад сінедрыёнам,
хіба́ адны толькі словы, якія я гучна прамовіў, сто́ячы сярод іх, што за вучэнне пра ўваскрасе́нне мёртвых вы сёння су́дзіце мяне.
Вы́слухаўшы гэта, Фелікс адклаў іх справу, ве́даючы дакла́дней пра гэтае вучэ́нне, і сказаў: калі прыйдзе тысячанача́льнік Лíсій, я буду раз­гляда́ць вашу справу.
А сотніку загада́ў трыма́ць Паўла пад аховаю, але даваць паслабле́нне і не забараня́ць нікому з яго блізкіх служы́ць яму ці прыхо́дзіць да яго.
Праз некалькі дзён Фелікс, прыйшоўшы з Друзíлай, жонкаю сваёю, Іудзейкай, паклíкаў Паўла і слу́хаў яго пра веру ў Хрыста Іісуса.
Калі ж ён гаварыў аб пра́веднасці, устрыма́нні і бу́дучым судзе, Фелікс спало́хаўся і сказаў: цяпер ты ідзі, а калі будзе наго́да, то я паклíчу цябе.
Пры гэтым ён спадзява́ўся, што Павел дасць яму гро́шай, каб адпусцíў яго, таму ён часта пасыла́ў па яго і размаўля́ў з ім.
Калі ж прайшло два гады́, перае́мнікам Фелікса стаў По́рцый Фест; і, жада́ючы дагадзíць Іудзеям, Фелікс пакíнуў Паўла ў зняво́ленні.
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible