Скрыть
1:18
1:20
1:21
1:24
Пётр, Апостал Іісуса Хрыста, – перасяле́нцам, рассе́яным ў По́нце, Гала́тыі, Кападакíі, Асíі і Віфíніі, абра́ным
паводле прадве́дання Бога Айца праз асвячэ́нне Ду́хам для паслушэ́нства і акрапле́ння Крывёю Іісуса Хрыста́: благада́ць і мір вам няхай прымно́жацца.
Благаславёны Бог і Айцец Госпада нашага Іісуса Хрыста́, Які па вялíкай Сваёй мíласці адрадзíў нас праз уваскрасе́нне з мёртвых Іісуса Хрыста да надзе́і жыво́й,
да спа́дчыны нятле́ннай, чы́стай, неўвяда́льнай, захава́най на нябёсах для вас,
якія сілаю Божаю праз веру зберага́ецеся для спасе́ння, гато́вага адкры́цца ў час апошні.
Гэтаму ра́дуйцеся, крыху́ цяпер, калі трэба, пасмуткава́ўшы ад розных спаку́саў,
каб вы́прабаваная вера ваша стала кашто́ўнейшай за золата, якое гíне, хоць і ў агні выпрабо́ўваецца, на пахвалу́, і паша́ну, і славу ў час яўле́ння Іісуса Хрыста́,
Якога вы, не ба́чыўшы, лю́біце, у Якога, цяпер не ба́чачы, ве́руеце і ліку́еце радасцю невымо́ўнаю і сла́ўнаю,
дасяга́ючы вы́ніку веры вашай – спасе́ння душ;
гэтага спасе́ння і даты́чыліся по́шукі і дасле́даванні прарокаў, якія прадка́звалі прызна́чаную вам благада́ць,
дасле́дуючы, на каторы і на які час ука́зваў Дух Хрыстоў, Які быў у іх і Які прадвяшча́ў паку́ты Хрыстовы і пасля іх – славу;
ім адкры́та было́, што не ім самім, а нам служы́ла тое, што цяпер прапаве́дана вам праз дабраве́снікаў Ду́хам Святы́м, пасла́ным з неба, да чаго жада́юць прынíкнуць Ангелы.
Таму, падпераза́ўшы паяснíцы ро́зуму вашага, захо́ўваючы цвяро́засць, ца́лкам ускладзíце спадзява́нне на благада́ць, якая да́дзена будзе вам у час яўле́ння Іісуса Хрыста́.
Як паслухмя́ныя дзеці, не кіру́йцеся ране́йшымі пажа́днасцямі, якія былí з-за няве́дання вашага,
але па пры́кладу Святога, Які паклíкаў вас, і са́мі будзьце святы́мі ва ўсіх учы́нках,
бо напíсана: «бу́дзьце святы́мі, таму што Я святы́».
І калі вы Айцом называ́еце Таго, Які непрадузя́та су́дзіць кожнага па спра́вах, то са стра́хам право́дзьце час пражыва́ння вашага на чужы́не,
ве́даючы, што не тле́нным серабро́м ці зо́латам вы былí вы́куплены з ма́рнага жыцця́ вашага, перада́дзенага ад айцоў,
а кашто́ўнай Крывёю Хрыста́, як а́гнца беззага́ннага і чы́стага,
прадвы́значанага яшчэ да стварэ́ння свету, але я́ўленага ў апошні час дзе́ля вас,
тых, што ўве́равалі праз Яго ў Бога, Які ўваскрасíў Яго з мёртвых і даў Яму славу, каб вы ме́лі веру вашу і надзе́ю на Бога.
Ачы́сціўшы ду́шы вашы паслушэ́нствам íсціне праз Духа для браталю́бства некрываду́шнага, ад чы́стага сэ́рца адзін аднаго любíце заўсёды,
бу́дучы адро́джанымі не з тле́ннага се́мені, а з нятле́ннага, праз слова Божае жыво́е, якое застае́цца наве́кі.
Бо ўсякая плоць – як трава, і ўсякая слава чалавечая – як кве́цень на траве: засоо́хла трава – і кве́цень яе апа́ла;
але слова Гасподняе застае́цца наве́кі. Гэта і ёсць тое слова, якое прапаве́дана вам.
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible