Скрыть
3:6
3:10
3:15
3:18
3:20
Глядзíце, якую любоў даў нам Айцец: каб мы называ́ліся дзе́цьмі Божымі; і мы з́яўля́емся імі. Свет таму не ве́дае нас, што не спазна́ў Яго.
Узлю́бленыя! мы цяпер дзе́ці Божыя; але яшчэ́ не адкры́лася, чым мы будзем; ве́даем толькі, што калі адкры́ецца, то падо́бнымі да Яго будзем, таму што ўба́чым Яго, як Ён ёсць.
І кожны, хто ма́е надзею гэтую на Яго, ачышча́е сябе, пако́лькі і Ён чы́сты.
Кожны, хто робіць грэх, робіць і беззако́нне; бо грэх – гэта беззако́нне.
І вы ве́даеце, што Ён явíўся, каб узя́ць грахí нашы, а ў Ім граху́ няма.
Кожны, хто ў Ім застае́цца, не грашы́ць; кожны, хто грашы́ць, той не бачыў Яго і не спазна́ў Яго.
Дзеткі! няха́й ніхто не ўво́дзіць вас у зман. Хто ро́біць па пра́ўдзе, той пра́ведны, падо́бна як Ён пра́ведны.
Хто робіць грэх, той ад дыя́вала, таму што дыя́вал ад пача́тку грашы́ць. Для таго і явіўся Сын Божы, каб знíшчыць спра́вы дыя́вала.
Кожны наро́джаны ад Бога не ро́біць граху́, таму што се́мя Яго застае́цца ў ім; і ён не можа грашы́ць, бо наро́джаны ад Бога.
Вось па чым пазнаю́цца дзеці Божыя і дзеці дыя́вала: кожны, хто не ро́біць па пра́ўдзе, той не ад Бога, такса́ма і той, хто не лю́біць брата свайго.
Бо вось запаве́т, які вы чулі ад пачатку: каб мы любíлі адзін аднаго́;
не так, як Каін: ён быў ад злога і забíў бра́та свайго. А чаму забíў яго́ Таму, што спра́вы яго былі злымі, а спра́вы брата яго пра́веднымі.
Не здзіўля́йцеся, браты́ мае́, калі ненавíдзіць вас свет.
Мы ведаем, што мы перайшлí ад сме́рці ў жыццё, таму што лю́бім братоў; хто не лю́біць брата, той застае́цца ў сме́рці.
Кожны, хто ненавíдзіць бра́та свайго, той чалавеказабо́йца; і вы ве́даеце, што ніякі чалавеказабо́йца не ма́е жыцця ве́чнага, якое б у ім застава́лася.
Любоў спазна́лі мы ў тым, што Ён за нас душу́* Сваю пакла́ў; і мы павíнны за брато́ў ду́шы свае кла́сці.
А хто будзе мець дабрабы́т у све́це і будзе ба́чыць, што брат яго ў няста́чы, але закры́е сэрца сваё ад яго, то як жа застане́цца ў ім любоў Божая́
Дзеткі мае́! дава́йце будзем любíць не сло́вам і не языко́м, а спра́ваю і íсцінаю.
І па гэтым пазнаём, што мы ад íсціны, і супако́ім перад Ім сэ́рцы нашы:
бо калі сэ́рца будзе асуджа́ць нас, Бог бо́льшы за сэ́рца наша і ведае ўсё.
Узлю́бленыя! калі сэ́рца наша не асуджа́е нас, то мы ма́ем адва́гу перад Богам,
і чаго б ні прасíлі, атрыма́ем ад Яго, бо за́паведзі Яго выко́нваем і ўго́днае Яму ро́бім.
А за́паведзь Яго такая: каб мы ве́равалі ў імя́ Сына Яго Іісуса Хрыста́ і любíлі адзін аднаго́, як Ён запаве́даў нам.
І хто выко́нвае за́паведзі Яго, той застае́цца ў Ім, і Ён у тым. А што Ён застае́цца ў нас, пазнаём па Ду́ху, Якога Ён даў нам.
Толкования стиха Скопировать ссылку Скопировать текст Добавить в избранное
Библ. энциклопедия Библейский словарь Словарь библ. образов Практическая симфония
Цитата из Библии каждое утро
TG: t.me/azbible
Viber: vb.me/azbible